Вы тут

Галоўнае — паўза, або Дзе знайсці... палюбоўніка?


У но­вым се­зо­не ві­цеб­скі На­цы­я­наль­ны ака­дэ­міч­ны дра­ма­тыч­ны тэ­атр імя Яку­ба Ко­ла­са па­ста­ра­ец­ца здзі­віць гле­да­чоў.

Ся­род уні­каль­ных ідэй — спек­так­лі на ву­лі­цы, як у ча­сы Шэкс­пі­ра. Да­рэ­чы, ле­тась та­кі экс­пе­ры­мент ака­заў­ся вель­мі ўда­лым. Пад­час «Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску» ў му­зеі-ся­дзі­бе Рэ­пі­на сыг­ра­лі «Мак­бе­та». Спек­такль, без пе­ра­больш­ван­ня, вы­клі­каў фу­рор. Ёсць ідэя па­ста­віць і спек­такль, пры­све­ча­ны кня­зю Аль­гер­ду, пом­нік яко­му сё­ле­та ўста­ля­ва­лі ў Ві­цеб­ску.

Па тра­ды­цыі тэ­ат­раль­ны се­зон «ко­ла­саў­цаў» рас­па­чы­на­ец­ца ка­ме­ды­яй «Не­сцер­ка» — ві­зіт­най карт­кай ві­цеб­ска­га тэ­ат­ра.

Па­вод­ле слоў Ва­ле­рыя Ані­сен­кі, ды­рэк­та­ра — мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка тэ­ат­ра, за­слу­жа­на­га дзея­ча мас­тац­тваў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, но­вы се­зон бу­дзе ба­га­ты на прэм'­е­ры. Ёсць да­моў­ле­насць аб су­пра­цоў­ніц­тве з мно­гі­мі рэ­жы­сё­ра­мі. Сяр­гей Ку­лі­коў­скі мае на­мер па­ста­віць спек­такль «Дзя­дзеч­каў сон» (па­вод­ле апо­вес­ці Ф.Да­ста­еў­ска­га). Да 70-й га­да­ві­ны Пе­ра­мо­гі за­пла­на­ва­на па­ста­ноў­ка вя­до­май п'е­сы «Не па­кі­дай мя­не...» (па тво­ры А.Ду­да­ра­ва).

Сам жа Ва­ле­рый Ані­сен­ка за­ду­маў па­ста­віць у Ві­цеб­ску спек­такль для мо­ла­дзі (па­вод­ле п'е­сы «Бе­лы анёл»).

— Гэ­та не но­вая п'е­са. Спек­такль га­доў 12 ідзе ў тэ­ат­ры дра­ма­тур­гіі, якім я кі­ра­ваў. П'е­са праб­лем­ная, та­му сту­дэн­там (у нас жа сту­дэнц­кі го­рад) бу­дзе над чым па­ду­маць. Праб­ле­ма не толь­кі бе­ла­рус­ка­га тэ­ат­ра ў тым, што ро­бяць па­ста­ноў­кі, якія больш на­гад­ва­юць за­баў­ляль­ныя пра­гра­мы, а не спек­так­лі, якія пры­му­ша­юць ду­маць. Гэ­та ты­чыц­ца як спо­са­бу вы­ра­шэн­ня, так і вы­ба­ру ма­тэ­ры­я­лу і ўсёй тэ­ат­раль­най па­лі­ты­кі. І гэ­та — га­лоў­ная бя­да тэ­ат­ра. Та­му асноў­ная за­да­ча на­ша­га — на­ву­чыць ар­тыс­та ду­маць і ад­каз­ваць за тое, што ро­біц­ца на сцэ­не. Трэ­ба зра­зу­мець, што тэкст — адзін са склад­ні­каў спек­так­ля, не больш. Я б ска­заў, што не са­мы га­лоў­ны. На маю дум­ку, га­лоў­нае — паў­за, — раз­ва­жае Ва­ле­рый Ані­сен­ка.

Ён, да­рэ­чы, не ўтой­вае, што ў тэ­ат­ры не­да­хоп ма­ла­дых кад­раў.

— Ста­но­ві­шча ка­та­стра­фіч­нае. На­прык­лад, ня­ма ка­му іг­раць па­лю­боў­ні­ка! Так­са­ма не­аб­ход­ны ар­тыс­ты і ся­рэд­ня­га па­ка­лен­ня — яны ж са­мыя пра­ца­ві­тыя. А іх у нас раз-два — і ўсё. А каб за­пра­сіць ак­цё­раў у Ві­цебск, не­аб­ход­на жыл­лё: ха­ця б ін­тэр­нат, — ад­зна­чыў рэ­жы­сёр.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.