Вы тут

Дзе тата, там і свята


У ве­рас­ні ў Ра­сіі прай­шоў не­звы­чай­ны мо­та­пра­бег. Па-пер­шае, ар­га­ні­за­ваў яго кі­раў­нік Сі­бір­ска­га мо­та­клу­ба імя Дзміт­рыя Да­нско­га — Анд­рэй Ко­ча­наў, баць­ка 5 дзя­цей і, як ён сам пра ся­бе га­во­рыць, пра­ва­слаў­ны ма­та­цык­ліст. Па-дру­гое, мэ­та пра­бе­гу, які доў­жыў­ся амаль 1,5 ме­ся­ца і прай­шоў 15 ты­сяч кі­ла­мет­раў па марш­ру­це ад Ула­дзі­вас­то­ка да Маск­вы, аха­піў­шы 25 га­ра­доў, — пры­цяг­нуць ува­гу гра­мад­ства да шмат­дзет­ных сем'­яў і іх важ­най ро­лі для бу­ду­чы­ні кра­і­ны.

16-25

Так, па да­ро­зе баць­кі-ак­ты­віс­ты пра­во­дзі­лі «муж­чын­скія раз­мо­вы» — рас­каз­ва­лі пра ся­мей­ныя каш­тоў­нас­ці, пра ад­каз­насць і па­зі­тыў­нае стаў­лен­не да шмат­дзет­нас­ці юна­кам у вай­ско­вых часцях, ка­дэц­кіх кар­пу­сах, дзі­ця­чых да­мах, ла­дзі­лі кан­цэр­ты, су­стрэ­чы з Ге­ро­я­мі Ра­сіі, тэ­ма­тыч­ныя ся­мей­ныя ак­цыі... А на фі­ніш­ную кроп­ку марш­ру­ту, у Маск­ву, дзе ад­быў­ся між­на­род­ны фо­рум «Шмат­дзет­ная сям'я і бу­ду­чы­ня ча­ла­вец­тва», пры­вез­лі пад­пі­са­ную ты­ся­ча­мі баць­каў пе­ты­цыю з прось­бай за­сна­ваць на дзяр­жаў­ным уз­роў­ні свя­та Дзень баць­кі. Праў­да, зра­біць гэ­та сё­ле­та — 25 каст­рыч­ні­ка, у дзень на­ра­джэн­ня вя­до­ма­га гіс­та­рыч­на­га дзея­ча, кня­зя і, да­рэ­чы, баць­кі 12 дзя­цей Дзміт­рыя Да­нско­га, — хут­чэй за ўсё, не атры­ма­ец­ца. А вось на­ле­та свя­та цал­кам мо­жа на­быць афі­цый­ны ста­тус.

У на­ступ­ным го­дзе да мо­та­пра­бе­гу, цал­кам маг­чы­ма, да­лу­чац­ца і бе­ла­рус­кія гра­мад­скія ак­ты­віс­ты. Сё­ле­та ж бе­ла­ру­сы вы­сту­пі­лі ў пад­трым­ку пе­ты­цыі, а так­са­ма ў лі­ку 1500 прадстаўнікоў з 45 кра­ін све­ту ўзя­лі ўдзел у пра­цы фо­ру­му «Шмат­дзет­ная сям'я і бу­ду­чы­ня ча­ла­вец­тва». У пры­ват­нас­ці, на­шу кра­і­ну прад­стаў­ля­лі дэ­ле­га­цыя Між­на­род­на­га даб­ра­чын­на­га фон­ду «Сям'я — Яд­нан­не — Ай­чы­на», цэнт­ра пад­трым­кі сям'і і ма­ця­рын­ства «Ма­ту­ля», даб­ра­чын­на­га фон­ду «Ад­кры­тыя сэр­цы».

— Пры тым, што мы пад­трым­лі­ва­ем са­му іні­цы­я­ты­ву — за­сна­ван­не Дня баць­кі, без­умоў­на, паў­та­раць іні­цы­я­ты­ву за ра­сі­я­на­мі не трэ­ба, — лі­чыць кі­раў­нік шко­лы «Баць­коў­ства» пры МБФ «Сям'я — Яд­нан­не — Ай­чы­на» Сяр­гей Кір­піч. — Па-пер­шае, у нас ёсць свае тра­ды­цыі, свае свя­тыя, у тым лі­ку і вя­до­мыя баць­кі, не менш вар­тыя ўша­на­ван­ня (па­мяць бе­ла­рус­кіх свя­тых, на­прык­лад, пры­па­дае на трэ­цюю ня­дзе­лю пас­ля Пя­ці­дзя­сят­ні­цы — гэ­та ру­хо­мая да­та ў маі—чэр­ве­ні). Па-дру­гое, маг­чы­ма, не вар­та вы­на­хо­дзіць ве­ла­сі­пед — ужо больш за паў­ста­год­дзя ў 50 кра­і­нах све­ту Дзень баць­кі ад­зна­ча­ец­ца ў чэр­ве­ні: дзесь­ці ў пер­шую, дзесь­ці — у трэ­цюю ня­дзе­лю ме­ся­ца. Але са­мо па са­бе свя­та, без­умоў­на, па­трэб­на — не для та­го, каб, пра­бач­це, яшчэ раз вы­піць, але для та­го, каб пад­тры­маць баць­каў, якія год­на і ад­каз­на спраў­ля­юц­ца са сва­і­мі аба­вяз­ка­мі, якія мо­гуць слу­жыць узо­рам для ін­шых. На­рэш­це, каб звяр­нуць ува­гу гра­мад­скас­ці на тое, як не­ве­ра­год­на ніз­ка ўпаў уз­ро­вень ад­каз­на­га баць­коў­ства, на­га­даць кож­на­му пра важ­насць ро­лі баць­кі ў жыц­ці сям'і, дзя­цей і пад­штурх­нуць больш ча­су і ўва­гі ад­да­ваць сва­ім бліз­кім. Гра­мад­скія ар­га­ні­за­цыі, якія аба­ра­ня­юць пра­вы і ін­та­рэ­сы баць­каў у на­шай кра­і­не, з 1990-х га­доў вя­дуць пра­цу па боль­шай па­пу­ля­ры­за­цыі гэ­та­га свя­та, але, мяр­кую, у гэ­тай спра­ве не­аб­ход­ная ад­мі­ніст­ра­цый­ная пад­трым­ка на ўсіх уз­роў­нях.

Вік­то­рыя ЗА­ХА­РА­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.