Вы тут

ДАЛОНЬКІ З ПУШЫНКАМІ


Ула­дзік зай­шоў на кух­ню і моўч­кі сеў за стол. На кух­ні смач­на пах­ла, та­му што ба­бу­ля сма­жы­ла блін­кі. Але Ула­дзік не­за­да­во­ле­на на­хму­рыў бро­вы.

— Хо­чаш блі­нок? — спы­та­ла ба­бу­ля.

Яна ста­я­ла ля плі­ты і не ба­чы­ла, што ўнук хму­рыц­ца.

— Не ха­чу! — не­за­да­во­ле­на ад­ка­заў Ула­дзік.

Ба­бу­ля здзіў­ле­на азір­ну­ла­ся, по­тым зня­ла з па­тэль­ні апош­ні блі­нок, вы­клю­чы­ла газ і па­ды­шла да ўну­ка. Лас­ка­ва па­гла­дзі­ла яго па га­лоў­цы.

— Не трэ­ба! — зноў не­за­да­во­ле­на ска­заў Ула­дзік і, мат­ля­нуў­шы га­ла­вой, скі­нуў ба­бу­лі­ну ру­ку.

— Ча­му ж не трэ­ба?.. — ска­за­ла ба­бу­ля ўсмі­ха­ю­чы­ся. — Я ж ця­бе люб­лю, і мне хо­чац­ца ця­бе аб­ды­маць, ца­ла­ваць, гла­дзіць па га­лоў­цы...

Яна се­ла по­бач на крэс­ла.

— Ну, што зда­ры­ла­ся?

«Што зда­ры­ла­ся, што зда­ры­ла­ся? — сяр­дзі­та па­ду­маў Ула­дзік. — Ні­чо­га не зда­ры­ла­ся!» І, праў­да, ні­чо­га не зда­ры­ла­ся. Яму прос­та ста­ла сум­на. Ён ужо па­гля­дзеў па тэ­ле­ві­за­ры тры муль­ці­кі, па­гу­ляў з ца­цач­най чы­гун­кай, па­бу­да­ваў за­мак з кан­струк­та­ра, па­гар­таў дзі­ця­чыя кніж­кі... Звы­чай­на Ула­дзік хо­дзіць у дзі­ця­чы са­док і там гу­ляе з дзець­мі цэ­лы дзень, але ня­даў­на ён хва­рэў і та­му па­куль што ся­дзіць до­ма. Вось яму і сум­на.

— А ты мя­не лю­біш? — рап­там спы­та­ла ба­бу­ля.

Ула­дзік, на­су­піў­шы­ся, упар­та маў­чаў.

— Па­гладзь мя­не па ру­цэ, — па­пра­сі­ла ба­бу­ля і па­кла­ла сваю ру­ку на стол. — Ка­лі лас­ка...

Ула­дзік сціс­нуў ру­кі ў ку­лач­кі і сха­ваў іх за спі­най.

— А, ра­зу­мею... У ця­бе на да­лонь­ках, му­сіць, вы­рас­лі злыя ка­люч­кі, і ты ба­іш­ся мя­не па­дра­паць? — ска­за­ла ба­бу­ля.

— Ня­ма ў мя­не ні­я­кіх ка­лю­чак! — за­пя­рэ­чыў Ула­дзік. Але не­як не над­та ўпэў­не­на за­пя­рэ­чыў.

— Да­вай пра­ве­рым! — пра­па­на­ва­ла ба­бу­ля. — Ану, па­ка­жы свае да­лонь­кі!

Ула­дзік тро­хі па­ва­гаў­ся, але ўсё ж да­стаў ру­кі з-за спі­ны і рас­ціс­нуў ку­лач­кі. Яму і са­мо­му ха­це­ла­ся па­гля­дзець, ці не вы­рас­лі на яго да­ло­нях ка­люч­кі з-за та­го, што ён ча­мусь­ці сяр­дуе на ба­бу­лю.

— Ура! — уз­ра­да­ва­ла­ся ба­бу­ля. — Ані­я­кіх злых ка­лю­чак у ця­бе ня­ма, і ты мо­жаш сме­ла па­гла­дзіць мя­не па ру­цэ!

Яна са­ма ўзя­ла ру­ку Ула­да і пра­вя­ла ёю па сва­ёй.

— Ды ў ця­бе да­лонь­кі не з ка­люч­ка­мі, а з пу­шын­ка­мі! — ус­клік­ну­ла ба­бу­ля.

— І пу­шы­нак ані­я­кіх у мя­не ня­ма! — ска­заў Ула­дзік, але ўжо зу­сім не­сяр­дзі­та. Ён жа быў вя­лі­кі хлоп­чык (яму ня­даў­на споў­ні­ла­ся ча­ты­ры га­ды) і та­му зра­зу­меў, што ба­бу­ля жар­туе.

— Як гэ­та ня­ма? — здзіў­ле­на спы­та­ла ба­бу­ля. — А ча­му ж та­ды твае да­лонь­кі та­кія пя­шчот­ныя і лас­ка­выя?

Ула­дзік па­маў­чаў, а по­тым ска­заў:

— Та­му што я так­са­ма ця­бе люб­лю.

— Вось і доб­ра! — за­смя­я­ла­ся ба­бу­ля і па­ца­ла­ва­ла ўну­ка.— Еш блін­кі. Я ж іх для ця­бе на­сма­жы­ла! А по­тым мы бу­дзем чы­таць каз­кі!

Та­ма­ра БУН­ТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.