Вы тут

Спецыялісты заўтрашняга дня,


або Як вы­шэй­шай шко­ле знай­сці ба­ланс па­між коль­кас­цю і якас­цю

Змян­шэн­не коль­кас­ці сту­дэн­таў і, не вы­клю­ча­на, на­ват коль­кас­ці ВНУ — не та­кая ўжо да­лё­кая перс­пек­ты­ва для на­шай кра­і­ны. Усе­агуль­ная да­ступ­насць вы­шэй­шай аду­ка­цыі ўжо даў­но пад­вяр­га­ла­ся кры­ты­цы з бо­ку гра­мад­скас­ці, але фак­тыч­на адзі­ным рэ­гу­ля­та­рам гэ­та­га пра­цэ­су за­ста­ваў­ся мі­ні­маль­ны па­рог на цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні: не пе­ра­адо­леў­шы яго, за­мах­нуц­ца на зван­не сту­дэн­та бы­ло праб­ле­ма­тыч­на. Але, на­прык­лад, сё­ле­та пад­час пра­вя­дзен­ня да­дат­ко­ва­га на­бо­ру на ва­кант­ныя бюд­жэт­ныя мес­цы мі­ні­маль­ны па­рог ка­лі і быў «бар'­е­рам», то вель­мі ўмоў­ным. Па­га­дзі­це­ся, што на­браць тры ба­лы са ста зусім не цяж­ка. На апош­нім па­ся­джэн­ні ра­бо­чай гру­пы па комп­лекс­ным ана­лі­зе ста­ну сіс­тэ­мы аду­ка­цыі і Рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ве­та рэк­та­раў, якое прай­шло на ба­зе Ба­ра­на­віц­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, усе яго ўдзель­ні­кі па­га­дзі­лі­ся з тым, што аб'­ёмы пад­рых­тоў­кі ў вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­но­вах трэ­ба ап­ты­мі­за­ваць…

16-41

16-41

 

Фі­ло­са­фы ці ін­жы­не­ры?

— У блі­жэй­шыя га­ды коль­касць вы­пуск­ні­коў у кра­і­не па­вя­ліч­вац­ца не бу­дзе. А ка­лі бу­дуць пры­ня­ты пра­па­но­вы ра­бо­чай гру­пы па пра­вя­дзен­ні кон­курс­на­га ад­бо­ру ў 10-ты клас, то коль­касць адзі­нац­ца­ці­клас­ні­каў на вы­ха­дзе са шко­лы яшчэ і змен­шыц­ца, — па­тлу­ма­чыў рэк­та­рам сі­ту­а­цыю кі­раў­нік ра­бо­чай гру­пы, ві­цэ-прэм'­ер бе­ла­рус­ка­га ўра­да Ана­толь ТО­ЗІК. — Трэ­ба пе­ра­раз­мер­ка­ваць па­то­кі тых, хто вы­бі­рае вы­шэй­шую шко­лу, і тых, хто ідзе атрым­лі­ваць аду­ка­цыю ў ся­рэд­нія спе­цы­яль­ныя і пра­фе­сій­на-тэх­ніч­ныя ўста­но­вы.

— Праб­ле­ма якас­ці пад­рых­тоў­кі кад­раў з вы­шэй­шай аду­ка­цы­яй у мно­гім звя­за­на, на мой по­гляд, з за­ліш­няй ма­са­вас­цю вы­шэй­шай шко­лы, — па­дзя­ліў­ся сва­ім по­гля­дам стар­шы­ня прэ­зі­ды­у­ма Рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ве­та рэк­та­раў, рэк­тар БДЭУ Уладзімір ШЫ­МАЎ. — Але ад­на­го толь­кі жа­дан­ня мець дып­лом не­да­стат­ко­ва. Для эфек­тыў­на­га за­сва­ен­ня пра­гра­мы вы­шэй­шай аду­ка­цыі па­тра­бу­юц­ца тры­ва­лыя ве­ды па пра­гра­ме агуль­на­аду­ка­цый­най шко­лы і, без­умоў­на, пэў­ныя здоль­нас­ці. Лі­чу, прый­шоў час для ўвя­дзен­ня дак­лад­най рэг­ла­мен­та­цыі коль­кас­на­га на­бо­ру сту­дэн­таў на пер­шы курс і вы­зна­чэн­ня ап­ты­маль­най пра­пор­цыі ў раз­мер­ка­ван­ні сту­дэн­таў па кан­крэт­ных га­лі­нах на­ву­чан­ня: гу­ма­ні­тар­ныя на­ву­кі, тэх­ніч­ныя, пры­ро­да­знаў­ча-на­ву­ко­выя, эка­на­міч­ныя і гэ­так да­лей.

Але якой па­він­на быць гэ­та пра­пор­цыя? Па сло­вах Ана­то­ля То­зі­ка, у Фін­лян­дыі што­год вы­пус­ка­ец­ца на 1 ты­ся­чу на­сель­ніц­тва 17,4 ін­жы­не­ра, у Шве­цыі — 17, у Сін­га­пу­ры — 16,8, а ў Бе­ла­ру­сі — 7.

Уладзімір Шы­маў упэў­не­ны, што па­тра­бу­юц­ца на­ву­ко­ва аб­грун­та­ва­ныя па­ды­хо­ды да вы­зна­чэн­ня тэм­паў рос­ту пад­рых­тоў­кі спе­цы­я­ліс­таў па тэх­ніч­ных і пры­ро­да­знаў­ча-на­ву­ко­вых на­прам­ках і про­фі­лях. Пры­чым асаб­лі­ва ўваж­лі­ва трэ­ба вы­ву­чыць до­свед еў­ра­пей­скіх дзяр­жаў з па­доб­най на на­шу эка­но­мі­кай і струк­ту­рай на­род­най гас­па­дар­кі, а так­са­ма перс­пек­ты­вы са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця Бе­ла­ру­сі як мі­ні­мум да 2030 го­да. Інакш мож­на на­ра­біць па­мы­лак...

На дум­ку ві­цэ-прэм'­е­ра, пра­гноз на пад­рых­тоў­ку кад­раў па­ві­нен быць у ад­ным па­ке­це з па­каз­чы­ка­мі па за­ма­ца­ван­ні кад­раў. Бо ка­лі пас­ля ад­пра­цоў­кі па раз­мер­ка­ван­ні зваль­ня­юц­ца ад 60 да 80 пра­цэн­таў ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў, то як уво­гу­ле мож­на пра­лі­чыць на­пе­рад па­трэ­бу ў кад­рах?

«Бюд­жэт­ні­кі» і «плат­ні­кі»

Рэк­тар Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Сяр­гей АБ­ЛА­МЕЙ­КА па­пя­рэ­дзіў, што змен­шыць коль­касць сту­дэн­таў, вя­до­ма, мож­на. Вось толь­кі мен­та­лі­тэт лю­дзей, якія лі­чаць на­яў­насць дып­ло­ма ВНУ аба­вяз­ко­вым ат­ры­бу­там па­спя­хо­ва­га ча­ла­ве­ка, так хут­ка не зме­ніш, і ка­лі не бу­дзе маг­чы­мас­ці рэа­лі­за­ваць свае жыц­цё­выя пла­ны ў Бе­ла­ру­сі, мо­ладзь на­кі­ру­ец­ца атрым­лі­ваць вы­шэй­шую аду­ка­цыю ў су­сед­нія кра­і­ны. Кан­ку­рэн­цыя на рын­ку аду­ка­цый­ных па­слуг усё больш аб­васт­ра­ец­ца.

— Згод­на, што вы­шэй­шая аду­ка­цыя не па­він­на быць ма­са­вай, але іс­тот­нае ска­ра­чэн­не на­бо­ру вы­ма­гае пра­во­дзіць пра­ду­ма­ную і сур'­ёз­ную тлу­ма­чаль­ную кам­па­нію ся­род на­сель­ніц­тва, — пад­тры­ма­ла ка­ле­гу рэк­тар Мінск­ага дзяр­жаў­на­га лінг­віс­тыч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та На­тал­ля БА­РА­НА­ВА.

Па сло­вах Сяр­гея Аб­ла­мей­кі, у апош­нія га­ды ў БДУ не­ад­на­ра­зо­ва пе­ра­раз­мяр­коў­ва­лі­ся бюд­жэт­ныя мес­цы па­між роз­ны­мі про­фі­ля­мі, і ця­пе­раш­ні на­бор на пры­ро­да­знаў­ча-на­ву­ко­выя спе­цы­яль­нас­ці мож­на лі­чыць ап­ты­маль­ным:

— Сё­ле­та нам уда­ло­ся за­поў­ніць усе бюд­жэт­ныя мес­цы на хі­міі, ма­тэ­ма­ты­цы, бія­ло­гіі і ін­шых спе­цы­яль­нас­цях. Кры­шач­ку не да­цяг­ну­лі да вы­ка­нан­ня пла­на толь­кі на фі­зі­цы. Але мы фак­тыч­на за­ліч­ва­ем на бюд­жэт усіх, хто да нас пры­хо­дзіць, і прэ­тэн­дэн­таў на плат­ныя мес­цы ў нас ужо не за­ста­ец­ца. Не­вя­лі­кі рэ­зерв ёсць толь­кі на ін­фар­ма­ты­цы, што звя­за­на з прэ­стыж­нас­цю пра­цы ў ІТ-га­лі­не. Та­му я не ба­чу маг­чы­мас­ці па­вя­ліч­ваць і да­лей коль­касць бюд­жэт­ных мес­цаў па гэ­тых на­прам­ках.

На­ўрад ці перс­пек­ты­ва па­зба­віц­ца сту­дэн­таў-плат­ні­каў уз­ра­дуе ка­гось­ці з кі­раў­ні­коў ВНУ. Та­му тут паў­стае за­ка­на­мер­нае пы­тан­не. Ка­лі ска­ра­чаць на­бор, то як гэ­та пра­віль­на і аку­рат­на зра­біць? Маг­чы­ма, трэ­ба ўво­дзіць ней­кую пра­пор­цыю для бюд­жэт­най і плат­най фор­мы на­ву­чан­ня? Да­рэ­чы, на­ват у БДУ­ІР сё­ле­та за­ста­ла­ся не­за­поў­не­най амаль ты­ся­ча плат­ных мес­цаў.

— Звяр­таю ўва­гу рэк­та­раў на тое, што плат­ная фор­ма на­ву­чан­ня не па­він­на быць страт­най. Ка­лі за­хоў­ваць пад­рых­тоў­ку «плат­ні­каў», то сту­дэн­ты па­він­ны цал­кам па­кры­ваць вы­дат­кі за сваё на­ву­чан­не, а не так, як гэ­та ад­бы­ва­ец­ца сён­ня, ка­лі па­ло­ву вы­дат­каў бя­рэ на ся­бе дзяр­жа­ва, — акрэс­ліў сваю па­зі­цыю Ана­толь То­зік. — Бо гэ­та ўжо мож­на рас­цэнь­ваць як ня­мэ­та­вае вы­ка­ры­стан­не бюд­жэт­ных срод­каў.

Лепш менш, ды лепш

На сён­няш­ні дзень пры­клад­на два дзя­сят­кі бе­ла­рус­кіх ВНУ рых­ту­юць сту­дэн­таў па ана­ла­гіч­ных спе­цы­яль­нас­цях, та­кіх, на­прык­лад, як «фі­нан­сы і крэ­дыт», «бух­гал­тар­скі ўлік, ана­ліз і аў­дыт» і ін­шых.

— На мой по­гляд, прый­шоў час ін­вен­та­ры­за­ваць пад­рых­тоў­ку спе­цы­я­ліс­таў па не­ка­то­рых ма­са­вых пра­фе­сі­ях у асоб­ных рэ­гі­ё­нах і ВНУ, кі­ру­ю­чы­ся ўзроў­нем пра­фе­сар­ска-вы­клад­чыц­ка­га са­ста­ву ў кан­крэт­ных ВНУ, іх ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­най і ме­та­дыч­най ба­зай, струк­ту­рай рэ­гі­я­наль­ных эка­но­мік і, ад­па­вед­на, па­трэ­ба­мі ў пад­рых­тоў­цы спе­цы­я­ліс­таў у тых ці ін­шых га­лі­нах, — пад­крэс­ліў Вік­тар Шы­маў.

Усе ўжо пры­звы­ча­і­лі­ся, што ў апош­нія га­ды ў Бе­ла­ру­сі з'яў­ля­лі­ся но­выя ВНУ. Вось і ў Ба­ра­на­ві­чах, дзе пра­хо­дзі­ла па­ся­джэн­не ра­бо­чай гру­пы, 10 га­доў та­му быў ад­кры­ты Ба­ра­на­віц­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт. Але ці здо­лее ён за­ха­вац­ца ў ця­пе­раш­нім вы­гля­дзе?

— На на­шу дум­ку, праз­мер­ная коль­касць уста­ноў вы­шэй­шай аду­ка­цыі для на­шай кра­і­ны, а так­са­ма не­да­стат­ко­вая ды­на­мі­ка іх дзей­нас­ці на між­на­род­най аду­ка­цый­най пра­сто­ры аб­умоў­лі­вае не­аб­ход­насць уз­буй­нен­ня ўні­вер­сі­тэ­таў і пе­ра­ўтва­рэн­не боль­шас­ці з іх у ву­чэб­на-на­ву­ко­ва-вы­твор­чыя комп­лек­сы ці хол­дын­гі. Та­кія ўста­но­вы аду­ка­цыі бу­дуць здоль­ныя скан­цэнт­ра­ваць вы­са­ка-
к­лас­ны пра­фе­сар­ска-вы­клад­чыц­кі са­стаў і за­бяс­пе­чыць пад­рых­тоў­ку кад­раў на між­на­род­ным уз­роў­ні, — па­тлу­ма­чыў сваю дум­куна­чаль­нік упраў­лен­ня вы­шэй­шай аду­ка­цыі Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі Сяр­гей РА­МА­НЮК.

Маг­чы­ма, у перс­пек­ты­ве ў Бе­ла­ру­сі з'я­вяц­ца і та­кія но­выя струк­ту­ры, як да­след­чы ўні­вер­сі­тэт, прад­пры­маль­ніц­кі ўні­вер­сі­тэт і ін­шыя...

Хто та­кі ма­гіс­тр?

Яшчэ адзін блок пы­тан­няў ты­чыў­ся пад­рых­тоў­кі на ма­гіс­тар­скай сту­пе­ні вы­шэй­шай шко­лы.

— Трэ­ба дак­лад­на вы­зна­чыць ста­тус вы­пуск­ні­коў дру­гой сту­пе­ні вы­шэй­шай шко­лы на рын­ку пра­цы. У ква­лі­фі­ка­цый­ных па­тра­ба­ван­нях да па­сад спе­цы­я­ліс­таў і слу­жа­чых не ўліч­ва­ец­ца сту­пень ма­гіст­ра, а раз­мер­ка­ван­не ма­гіст­раў ад­бы­ва­ец­ца ў ад­па­вед­нас­ці з ква­лі­фі­ка­цы­яй, на­бы­тай імі на І сту­пе­ні вы­шэй­шай аду­ка­цыі, — па­тлу­ма­чыў сут­насць праб­ле­мы Сяр­гей Ра­ма­нюк. — Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны да­ло най­маль­ні­кам пра­ва пра­ца­ўлад­коў­ваць вы­пуск­ні­коў ма­гіст­ра­ту­ры на больш вы­со­кія па­са­ды без на­яў­нас­ці ад­па­вед­на­га ста­жу. Ад­нак праб­ле­ма з пра­ца­ўлад­ка­ван­нем ма­гіст­раў, па сут­нас­ці, усё роў­на не вы­ра­ша­на: для гэ­та­га па­він­ны быць рас­пра­ца­ва­ны ква­лі­фі­ка­цый­ныя ха­рак­та­рыс­ты­кі па­сад слу­жа­чых з ды­фе­рэн­цы­я­цы­яй па ўзроў­нях аду­ка­цыі. Ма­гіст­ры не за­па­тра­ба­ва­ны і не­зра­зу­ме­лыя для пра­ца­даў­цаў...

У Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі лі­чаць, што трэ­ба сфар­мі­ра­ваць но­вую кан­цэп­цыю сты­пен­ды­яль­на­га за­бес­пя­чэн­ня сту­дэн­таў і па­вы­сіць мі­ні­маль­ны ся­рэд­ні бал, а срод­кі, што вы­зва­ляц­ца, на­кі­ра­ваць на па­ве­лі­чэн­не ды­фе­рэн­цы­я­цыі мі­ні­маль­на­га і мак­сі­маль­на­га па­ме­ру сты­пен­дыі. Ця­пер мі­ні­маль­ны ся­рэд­ні бал, які дае пра­ва атрым­лі­ваць сты­пен­дыю, скла­дае 5, а па про­фі­лях гу­ма­ні­тар­най і эка­на­міч­най аду­ка­цыі — 6. Та­кія ба­лы не­маг­чы­ма атры­маць хі­ба што толь­кі поў­на­му гуль­таю. Па сут­нас­ці, сты­пен­дыя стра­ці­ла сваё асноў­нае пры­зна­чэн­не...

Дак­та­ры на­вук на ва­гу зо­ла­та

Ка­та­стра­фіч­най лі­чаць рэк­та­ры і сі­ту­а­цыю з пра­фе­сар­ска-вы­клад­чыц­кім са­ста­вам (ПВС). Па­вод­ле ста­тыс­тыч­ных звес­так у жніў­ні бя­гу­ча­га го­да ся­рэд­няя за­ра­бот­ная пла­та ПВС бы­ла 5 млн 800 ты­сяч руб­лёў, што скла­дае толь­кі 90% ад ся­рэд­ня­га за­роб­ку па на­род­най гас­па­дар­цы. За­ра­бот­ная пла­та стар­ша­га вы­клад­чы­ка ВНУ пры ста­жы ра­бо­ты ад 10 да 15 га­доў мен­шая за за­ро­бак вы­ха­валь­ні­ка да­школь­най уста­но­вы з та­кім жа ста­жам і вы­шэй­шай ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­ры­яй (3162,8 тыс. руб. су­праць 4272,7 тыс. руб.). Пра­фе­сар­ска-вы­клад­чыц­кі са­стаў імк­лі­ва ста­рэе, і дак­та­ры на­вук у ВНУ ста­но­вяц­ца ўжо вы­клю­чэн­нем. Леп­шыя ў ас­пі­ран­ту­ру не ідуць, та­му і на вы­ха­дзе ня­ма кан­ды­дац­кіх ды­сер­та­цы­й. А аба­ро­на док­тар­скіх і ўво­гу­ле ста­но­віц­ца рэд­кай з'я­вай. За 2013 год бы­ло аба­ро­не­на ўся­го 39 док­тар­скіх ды­сер­та­цый на ўсю кра­і­ну. Фак­тыч­на не­бяс­печ­ная ры­са ўжо пе­ра­сяг­ну­та...

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Мінск — Ба­ра­на­ві­чы — Мінск.

Фо­та аў­та­ра.

Якія яшчэ пра­па­но­вы пра­гу­ча­лі на па­ся­джэн­ні ра­бо­чай гру­пы:

— пе­ра­гле­дзець па­ды­хо­ды да ацэнь­ван­ня ра­бот удзель­ні­каў цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня;

— удас­ка­на­ліць мэ­та­вую пад­рых­тоў­ку спе­цы­я­ліс­таў;

— пры­вес­ці кла­сі­фі­ка­тар спе­цы­яль­нас­цяў і ква­лі­фі­ка­цый у ад­па­вед­насць з па­трэ­ба­мі га­лін эка­но­мі­кі;

— ад­мо­віц­ца ад дэ­та­лё­вай рэг­ла­мен­та­цыі аду­ка­цый­ных пра­грам, за­ма­ца­ва­ных у стан­дар­тах. Да 50% змес­ту аду­ка­цый­най пра­гра­мы да­зво­ліць вы­зна­чаць уста­но­ве аду­ка­цыі;

— увес­ці для пер­шай сту­пе­ні вы­шэй­шай аду­ка­цыі наз­ву «ба­ка­лаў­ры­ят» як най­больш рас­паў­сю­джа­ную і доб­ра па­зна­валь­ную на між­на­род­най аду­ка­цый­най пра­сто­ры;

— за­бяс­пе­чыць аба­вяз­ко­вую ўнут­ра­ную (рэс­пуб­лі­кан­скую) і знеш­нюю (між­дзяр­жаў­ную) ма­біль­насць вы­клад­чы­каў і сту­дэн­таў;

— пры­цяг­ваць біз­нес да пад­рых­тоў­кі кад­раў;

— за­ма­ца­ваць нор­мы фі­нан­са­ван­ня дзяр­жаў­ных уста­ноў вы­шэй­шай аду­ка­цыі з улі­кам нар­ма­ты­ваў бюд­жэт­най за­бяс­пе­ча­нас­ці вы­дат­каў у раз­лі­ку на ад­на­го сту­дэн­та;

— за­пус­ціць пі­лот­ны пра­ект па нар­ма­тыў­ным фі­нан­са­ван­ні ўста­ноў вы­шэй­шай аду­ка­цыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».