Вы тут

Супадзенне поглядаў


Прэ­зi­дэнт Тур­цыi Эр­да­ган лi­чыць Бе­ла­русь асноў­ным парт­нё­рам сва­ёй кра­i­ны на паў­ноч­ным на­прам­ку

Пра гэ­та па­ве­да­мiў стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лi­кi На­цы­я­наль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сi Ана­толь Ру­бi­наў па вы­нi­ках су­стрэ­чы з ту­рэц­кiм лi­да­рам, пе­рад­ае ка­рэс­пан­дэнт БЕЛ­ТА.

16-47

«Прэ­зi­дэнт Тур­цыi ска­заў, што ён пры­мае за­пра­шэн­не i збi­ра­ец­ца на­ве­даць Бе­ла­русь з афi­цый­ным вi­зi­там», — да­даў Ана­толь Ру­бi­наў. Ён ад­зна­чыў, што Рэ­джэп Та­iп Эр­да­ган даў най­вы­шэй­шую ацэн­ку ад­но­сi­нам Тур­цыi з Бе­ла­рус­сю. У тым лi­ку меў­ся на ўва­зе ўзро­вень да­ве­ру па­мiж кра­i­на­мi.

У цэ­лым, па сло­вах Ана­то­ля Ру­бi­на­ва, су­стрэ­ча з ту­рэц­кiм прэ­зi­дэн­там прай­шла ў цёп­лай i сяб­роў­скай ат­мас­фе­ры. Аб­мяр­коў­ва­лi­ся пы­тан­нi су­пра­цоў­нiц­тва як у эка­на­мiч­най, так i ў па­лi­тыч­най сфе­ры. «Гэ­тая су­стрэ­ча па­ка­за­ла су­па­дзен­не по­гля­даў па мно­гiх пы­тан­нях, у тым лi­ку мiж­на­род­ных. А са­мае га­лоў­нае — па­цвер­дзi­ла­ся вя­лi­кае iмк­нен­не да ўма­ца­ван­ня су­пра­цоў­нiц­тва з абод­вух ба­коў», — ска­заў стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лi­кi.

Ана­толь Ру­бi­наў да­даў, што на су­стрэ­чы з ту­рэц­кiм прэ­зi­дэн­там, як i са спi­ке­рам пар­ла­мен­та, узды­ма­ла­ся тэ­ма су­пра­цоў­нiц­тва ва ўмо­вах функ­цы­я­на­ван­ня ЕА­ЭС. «Вя­до­ма, Тур­цыя ў гэ­тым пла­не вель­мi за­цi­каў­ле­ная. Мы са свай­го бо­ку ска­за­лi, што Бе­ла­русь мо­жа быць вель­мi на­дзей­ным парт­нё­рам для пра­соў­ван­ня ту­рэц­кiх та­ва­раў, iн­вес­ты­цый i па­слуг на гэ­ты ве­лi­зар­ны ры­нак. Тут у нас ёсць перс­пек­ты­вы», — ска­заў стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лi­кi.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.