Вы тут

Патрыярх Сербскі Павел, Уладзімір Пуцін і беларускі сербіст Іван Чарота


Усіх гэ­тых асоб аб'­яд­ноў­вае ад­но — яны ад­зна­ча­ны прэ­мі­яй Фон­ду бра­тоў Ка­рыч. Вы­со­кая ўзна­га­ро­да пры­су­джа­ец­ца за вя­лі­кі ўклад у раз­віц­цё серб­скай куль­ту­ры, спры­ян­не ста­сун­кам з Сер­бі­яй у роз­ных кра­і­нах.

Адзін з за­сна­валь­ні­каў фон­ду — Дра­га­мір Ка­рыч, ён з'яў­ля­ец­ца га­на­ро­вым кон­су­лам Бе­ла­ру­сі ў Сер­біі. Док­тар фі­ла­ла­гіч­ных на­вук, пра­фе­сар Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Іван Аляк­се­е­віч Ча­ро­та — пры­зна­ны ва ўсім све­це да­след­чык серб­скай куль­ту­ры, пе­ра­клад­чык з серб­скай на рус­кую і бе­ла­рус­кую мо­вы, як і пе­ра­клад­чык з бе­ла­рус­кай на серб­скую. Толь­кі сё­ле­та па­ба­чы­лі свет 13 кніг на­ша­га су­ай­чын­ні­ка. Ад­на з іх — ан­та­ло­гія су­час­най бе­ла­рус­кай паэ­зіі на серб­скай мо­ве «З-пад бус­лі­на­га кры­ла». Ся­род лаў­рэ­а­таў прэ­міі Фон­ду бра­тоў Ка­рыч, акра­мя прэ­зі­дэн­та Ра­сіі Ула­дзі­мі­ра Пу­ці­на і бе­ла­рус­ка­га да­след­чы­ка, — кі­на­рэ­жы­сё­ры Эмір Кус­ту­ры­ца, Мі­кі­та Мі­хал­коў, мас­так Са­ша Джаф­ры, пісь­мен­нік Лю­ба­мір Сі­ма­віч, Па­тры­ярх Мас­коў­скі і Усяе Ру­сі Алек­сій ІІ. За­ста­ец­ца да­даць, што ў Вы­да­вец­кім до­ме «Звяз­да» рых­ту­ец­ца да дру­ку кні­га «Бе­ла­ру­сы пра Сер­бію/Юга­сла­вію», укла­дан­не якой ажыц­ця­віў Іван Ча­ро­та.

Мі­ко­ла Раў­на­поль­скі

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.