Вы тут

Аляксандр Лукашэнка сёння правядзе прэс-канферэнцыю для расійскіх журналістаў


Мерапрыемства для прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі праводзіцца ўжо ў дванаццаты раз, паведамляе БЕЛТА. У цяперашняй прэс-канферэнцыі Прэзідэнта Беларусі возьмуць удзел звыш 100 прадстаўнікоў СМІ з 50 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Напярэдадні прэс-канферэнцыі адбыўся традыцыйны прэс-тур яе ўдзельнікаў. У гэты раз расійскія журналісты знаёміліся з сацыяльна-эканамічным развіццём Віцебскай вобласці.

Плануецца, што прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі пачнецца ў 11.00 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.