Вы тут

Пастаялі за сябе


У Мсціслаўскім раёне 84-гадовы пенсіянер абясшкодзіў злачынцу, які паквапіўся на яго маёмасць...

Неаднаразова судзімы 51-гадовы жыхар Чавускага раёна ў стане алкагольнага ап'янення з мэтай крадзяжу разбіў акно і патрапіў у дом пенсіянера, гаворыцца на сайце Следчага камітэта Беларусі. Там яму ўпадабалася чыгунная патэльня. Аднак у гэты момант зламысніка заспеў гаспадар дома. Нязванага госця гэта, аднак, не спыніла. Больш за тое, той дастаў нож і пачаў пагражаць пенсіянеру. Аднак пажылы мужчына не разгубіўся і аказаў супраціўленне — абухом сякеры ўдарыў злачынцу па галаве. Падазраваны затрыманы, яго дзеянні класіфікаваны як разбой.

 ...А ў Шчучыне 19-гадовая настаўніца ўступіла ў схватку з неаднаразова судзімым мясцовым жыхаром

Той адабраў у яе сумачку і кінуўся бегчы... Усё адбылося каля апоўначы на вуліцы Някрасава. Паводле інфармацыі прэс-службы Гродзенскага аблвыканкама, каля аднаго з дамоў мужчына, які «закладваў за каўнер», падсцярог выпадковую прахожую. Ёй аказалася маладая настаўніца адной з мясцовых школ. Дзяўчына пасля нападу не разгубілася — наадварот, дагнала рэцыдывіста і аказала яму супраціўленне. Дапамаглі ёй падаспеўшыя грамадзяне. Пасля злачынцу (за плячыма якога чатыры судзімасці і які толькі нядаўна выйшаў з месцаў пазбаўлення волі) перадалі міліцыянерам. Следчы камітэт завёў крымінальную справу.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».