Вы тут

Вартаўнік з'ехаў на «Хамеры»


Малады мінчанін, які працаваў вартаўніком у адным з гаражных кааператываў, украў «Хамер», што быў прыпаркаваны на стаянцы аб'екта, які ён жа і ахоўваў. А пасля патрапіў на аўтамабілі ў дарожна-транспартнае здарэнне.

Як потым высветлілася, ключы ад «Хамера» 25-гадоваму вартаўніку, змяняючыся пасля сутачнага дзяжурства, пакінуў яго калега, папрасіўшы перадаць іх уладальніку транспартнага сродку. Малады ж чалавек не прамінуў скарыстацца рэдкай магчымасцю пракаціцца на дарагой машыне. Ноччу, пакінуўшы сваё працоўнае месца, ён накіраваўся ў адну з вёсак Мінскай вобласці. Вяртаючыся назад у сталіцу, на адной з вуліц хлопец і здзейсніў ДТЗ. Пасля чаго кінуў «Хамер» і збег, аднак неўзабаве быў затрыманы. Заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.