Вы тут

Канікулы пад перастук колаў


Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнні перавозак пасажыраў падчас школьных канікул, а таксама ў выхадныя і святочныя дні лістапада: у межах краіны і ў міжнародных зносінах будзе прызначана больш за 20 дадатковых цягнікоў.

— У тым ліку 3 лістапада будзе курсіраваць дадатковы цягнік № 688 Брэст — Магілёў, 6 лістапада — цягнікі № 667 Мінск — Брэст, № 672 Мінск — Гомель,
№ 638 Мінск — Гомель, № 637 Гомель — Мінск, № 693 Полацк — Мінск, № 694 Мінск — Полацк, — распавялі падрабязнасці ў прэс-цэнтры магістралі. — 7 лістапада будуць прызначаны цягнікі № 666 Брэст — Мінск, № 671 Гомель — Мінск, № 638 Мінск — Гомель, № 637 Гомель — Мінск. У міжнародных зносінах дадатковыя цягнікі прызначаны па маршруце Брэст — Масква — Брэст.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце Беларускай чыгункі, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.