Вы тут

Арыентацыя на розніцу


Сёння магутнае беларускае прадпрыемства «Мілавіца» не мае патрэбы ў рэгіянальных складах для захавання гатовай прадукцыі.

Шлях да пакупніка стаў больш кароткім. А значыць, пакупніку не трэба і аплачваць лішнія затраты. Усё гэта стала магчымым дзякуючы лагістычнаму цэнтру «Мілавіца-лагістык», створанаму СП ЗАТ «Мілавіца» сумесна з «Sіlvano Fashіon Group» пад Мінскам. У верасні цэнтр выйшаў на планавую магутнасць: новая структура, якая запатрабавала 5 млн еўра, дазваляе адгружаць звыш 30 млн вырабаў у год.

«Галоўнае цяпер — павысіць прыбытковасць, захаваць заваяваныя пазіцыі і рухацца далей — на тыя рынкі, дзе вырабаў «Мілавіцы» пакуль няма», — зазначае старшыня праўлення «Sіlvano Fashіon Group» Мэрт МЭРЫЦ.

Раней транспартна-лагістычная сістэма прадпрыемства ўключала пяць складскіх памяшканняў, размешчаных у розных кропках краіны, што ўскладняла працэс дастаўкі, збору і адгрузкі заказаў, павялічвала транспартныя расходы. Высокатэхналагічны праект «Мілавіца-лагістык», распрацаваны разам з адной аўстрыйскай кампаніяй, — гэта 10 тысяч кв. метраў плошчы, разлічанай на гадавы аб'ём вытворчасці.

— Наша прадукцыя праходзіць тут дасканалы кантроль якасці, — расказвае тэхнічны дырэктар СП ЗАТ «Мілавіца» Алена ТКАЧЭНКА. — Кожны з латкоў, у якім знаходзіцца ад 60 да 80 адзінак вырабаў, праходзіць інспекцыю, што максімальна выключае магчымасць адправіць на склад няякасны тавар. Прадукты неналежнай якасці, з дэфектамі, трапляюць у зону каранціну, дзе спецыяліст вырашае: вярнуць іх на перапрацоўку або ўтылізаваць... У шасці цэнтрах упакоўкі — ручной і машыннай — тавар пакуецца па адной-дзве-тры і пяць адзінак. Упакоўка ажыццяўляецца такім чынам, каб бюстгальтары даязджалі да гандлёвай кропкі не пакамечанымі... Складская сістэма лагістычнага цэнтра — гэта 63 тысячы ячэек. У кожнай ячэйцы — 35-40 адзінак тавару. Усё гэта дазваляе фарміраваць партыі любога аб'ёму і асартыменту з высокай хуткасцю. Мы атрымалі магчымасць камплектаваць заказы для кожнага канкрэтнага магазіна ў любой кропцы свету...

Сёння брэнд «Мілавіца» — адзін з самых вядомых у Беларусі. У блізказамежных краінах фіксуюцца нават спробы падробак і падпольнага вырабу. Аднак кіраўніцтва больш заклапочана іншымі абставінамі. «Мілавіца» была і застаецца арыентаванай на экспарт. І асноўны экспартны рынак знаходзіцца ў Расіі, куды накіроўваецца 80 працэнтаў прадукцыі. «У пачатку года ў нас былі пэўныя рознагалоссі з расійскімі партнёрамі, якія патрабавалі зніжэння цэн, — тлумачыць генеральны дырэктар СП ЗАТ «Мілавіца» Нормундс ОЗАЛІНШ. — Мы вытрымалі націск, але расійскі рынак скараціўся для нас на 19 працэнтаў. Гэта адбылося па аб'ектыўных эканамічных прычынах. Наша задача — шукаць новыя рынкі, і мы іх шукаем».

З пачатку года завод ужо заключыў дамоўленасці з новымі партнёрамі ў ЗША, Чэхіі, Ізраілі, В'етнаме, Ірландыі. Падпісана і 19 новых дагавораў з расійскімі партнёрамі. Аб'ём рэалізаванай прадукцыі ў першым паўгоддзі склаў амаль 9 млн адзінак прадукцыі, што ў фінансавым выражэнні складае больш за 40 млн еўра.

Святлана БАРЫСЕНКА

Тэхнічны дырэктар СП ЗАТ «Мілавіца» Алена ТКАЧЭНКА развеяла міф наконт таго, што ў замежжа «Мілавіца» пастаўляе больш якасны і прывабны тавар:
— Дваццаць беларускіх прадпрыемстваў шыюць нашы вырабы. Швачкі не ведаюць, на які рынак пойдзе будучы тавар. Тым больш цяпер гатовыя вырабы паступаюць спачатку ў лагістычны цэнтр, адкуль і накіроўваюцца ў гандлёвыя кропкі. Заказчык як унутры краіны, так і за яе межамі арыентуецца на попыт спажыўца. А ў кліентаў розных краін і гарадоў сапраўды могуць быць розныя перавагі.
— Кажуць, што «Мілавіца» будзе выкарыстоўваць сыравіну і кітайскага паходжання?
— Мы надзвычай рэдка выкарыстоўваем сыравіну азіяцкіх краін. У Беларусі набываем баваўняныя палотны, штосьці з фурнітуры. Але нашымі асноўнымі пастаўшчыкамі палотнаў былі і застаюцца Італія, Латвія і Аўстрыя. Наогул гістарычна склалася так, што Латвія была асноўным пастаўшчыком эластычнага палатна для «Мілавіцы». Сыравіна складае ў сабекошце прадукту каля 60 працэнтаў, а значыць, выраблены з дарагой сыравіны тавар не можа быць танным. Дарэчы, у нашай краіне цэны на прадукцыю «Мілавіцы» застаюцца самымі нізкімі.

 

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.