Вы тут

Хто хоча да Рыбака?


Трыумфатар «Еўрабачання-2009» шукае прадстаўніц ад Беларусі для заваявання новых вяршынь

Вы марылі сустрэцца з Аляксандрам Рыбаком? А як наконт магчымасці скарыць яго сваім талентам? Калі ідэя вам па душы, то варта не ўпусціць свой шанц і прыйсці на кастынг, дзе ён будзе адбіраць удзельніц для жаночага калектыву, з якім плануе прабівацца на «Еўрабачанне-2015» ад Беларусі.

17-21

— Я хацеў прадстаўляць Беларусь апошнія тры гады на конкурсе, але на той момант, калі заяўляў пра сваё жаданне, артыст ужо быў выбраны. У розныя гады Беларусь прадстаўлялі на «Еўрабачанні» рок-музыканты — спявалі балады і іншыя кампазіцыі. І ўсе артысты былі цудоўныя, але ніхто з іх не змог паказаць сапраўдную беларускую культуру. А я хачу менавіта гэтага, — тлумачыць Аляксандр. — Ужо напісана сучасная песня, у якой расказваецца пра беларускіх дзяўчат, якія ніколі не забудуць сваіх вытокаў. У ёй будуць народныя матывы. Спадзяюся знайсці дзяўчат, якія разумеюць беларускую фольк-душу, а таксама змогуць удзельнічаць у шоу.

Ёсць жаданне прадэманстраваць свае здольнасці — тады не прапусціце кастынг у сваім горадзе. 18 кастрычніка праслухоўванне і адбор пройдуць у Магілёве (Дом культуры тэкстыльшчыкаў па вул. Грышына, 87, дзе а 12 гадзіне будзе рэгістрацыя прэтэндэнтаў, а ў 13.00 — праслухоўванне). 19 кастрычніка артыст з камандай наведае Гродна (Цэнтр культуры па вул. Дзяржынскага, 1, рэгістрацыя ў 12.00 і ў 13.00 — праслухоўванне). 20 кастрычніка паказваць свае таленты змогуць у Мінску (Дом культуры ветэранаў па вул. Я. Купалы, 21, тут рэгістрацыя адбудзецца ў 13.00, а спяваць пачнуць з 14.00). І апошнім горадам, дзе дзяўчаты будуць мець шанц прадэманстраваць свае вакальныя і артыстычныя здольнасці, стане Брэст. Там 22 кастрычніка ў Дзяржаўным музычным каледжы ім. Р. Шырмы па вул. Гогаля, 7 з 12.00 адбудзецца рэгістрацыя, а ў 13.00 праслухоўванне чарговых прэтэндэнтак у новы жаночы гурт Аляксандра Рыбака.

Дарэчы, не забудзьце, што, акрамя дэманстрацыі сваіх вакальных даных, вам трэба будзе прадставіць дзве фанаграмы, адна з якіх павінна быць фальклорнай. І пашпарт прыхапіце, дзе будзе пацвярджэнне, што вам ужо ёсць 18 гадоў. На жаль, у Аляксандра Рыбака толькі чатыры дні для візіту ў Беларусь, таму правядзенне кастынгаў арганізавана ў шчыльным рэжыме. Што ж, хочацца спадзявацца, што нашы дзяўчаты знойдуць, чым здзівіць вядомага артыста. І скарыстаюцца сваім шанцам папрацаваць з ім у адной камандзе.

Алена ДРАПКО

 

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.