Вы тут

8000 кілакалорый за гадзіну


Эма Далтан стала першай, хто змог з'есці суперсняданак да канца за адведзены час і перад рэпарцёрамі.

Нядаўна ў меню брытанскай кавярні Bear Grіll з'явіўся сняданак коштам у 19,95 фунта, энергетычная каштоўнасць якога складае 8000 кілакалорый. Калі наведвальнік паспявае справіцца з трапезай за адну гадзіну, ён выйграе 100 фунтаў. За першыя пару дзён каля 20 чалавек спрабавалі гэта зрабіць, і ні ў каго не атрымалася выканаць умовы. Але на днях пераможца была вызначана! Англічанка Эма Далтан стала першай з удзельнікаў, хто змог з'есці сняданак да канца за адведзены час, а яе імя было ўнесена на дошку гонару ўстановы.

А вось што ўваходзіць у суперсняданак, ацаніце: амлет з 4 яек з сырам, 4 смажаныя яйкі, 8 лустачак бекону, 8 сасісак, 8 бульбяных аладак, 4 вафлі, 4 булачкі, пасмажаныя з чатырма лустамі чорнага пудынгу (ён нагадвае «крывянку»), порцыя чырвонай фасолі, порцыя марынаваных грыбоў, порцыя бульбы-фры, літровы малочны кактэйль. А вы маглі б гэта з'есці?

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.