Вы тут

Дранікаў хопіць на ўсіх


У Магілёве ўпершыню адбудзецца свята ў гонар любімай ва ўсім свеце стравы

Восеньскіх прыгожых фестываляў шмат, але такога, дзе можна было б аддаць даніну павагі ўсенародна любімай страве беларусаў і не толькі, няма...

«Чаму?» — спыталі адзін у аднаго самыя неабыякавыя магіляўчане з Цэнтра гарадскіх ініцыятыў і вырашылі наладзіць свята «Дранік-fest».

— Гэта прыклад, калі без адзінага рубля можна зрабіць вельмі карысную справу, — адзначыў адзін з такіх ініцыятыўных людзей, прафесар кафедры гуманітарных дысцыплін Магілёўскага дзяржуніверсітэта харчавання Юрый Бубноў. — Напрыклад, сям'я Арцёменкаў з быхаўскай вёскі Абідавічы нават выдзеліла 5 мяшкоў бульбы.Так што прыходзьце, дранікаў хопіць на ўсіх.

Смачнае мерапрыемства пройдзе на тэрыторыі этнаграфічнага комплексу «Зялёны гай» ужо ў гэтую суботу. У фэсце прымаюць удзел знаўцы сваёй справы. Толькі ад універсітэта харчавання ў конкурсе на самы лепшы і смачны дранік за перамогу пазмагаюцца 3 каманды. Прычым адна з іх, з кафедры гуманітарных дысцыплін, выключна навуковая: у склад яе ўвойдуць дацэнты і нават доктар навук. Дарэчы, ацэньваць стравы будуць таксама прафесіяналы.

Акрамя дэгустацый, наведвальнікаў чакае вясёлая забаўляльная праграма. А яшчэ — магчымасць больш даведацца аб традыцыях народнай культуры і набыць на памяць сувенір у горадзе майстроў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».