Вы тут

Даплыць да алімпійскіх медалёў...


На юнац­кіх Алім­пій­скіх гуль­нях у Нан­кі­не толь­кі ад­на бе­ла­рус­кая спарт­смен­ка змаг­ла за­ва­я­ваць ад­ра­зу два ме­да­лі. Сям­нац­ца­ці­га­до­вая тэ­ні­сіст­ка Іры­на ШЫ­МА­НО­ВІЧ ра­зам з укра­ін­кай Ан­ге­лі­най Ка­лі­ні­най ста­ла чэм­пі­ён­кай у пар­ным раз­ра­дзе, а ў адзі­ноч­цы зда­бы­ла ся­рэб­ра­ны ме­даль. Дзяў­чы­ну ўжо не­каль­кі га­доў лі­чаць ад­ной з леп­шых юні­ё­рак све­ту, а яна ўпэў­не­на, што на­рэш­це га­то­ва да пра­фе­сій­на­га тэ­ні­са. Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» су­стрэ­ла­ся са спарт­смен­кай і да­ве­да­ла­ся, хто на­пу­жаў дзяў­чы­ну ў кі­тай­скім Нан­кі­не, што ка­заў пра яе ле­ген­дар­ны Нік Ба­лець­е­ры і ча­му юні­ё­рам за­ба­ра­ня­юць фа­та­гра­фа­вац­ца з вя­до­мы­мі тэ­ні­сіс­та­мі.

18-6

Вы­пра­ба­ван­не сяб­роў­ствам

Да Алім­пі­я­ды ў Нан­кі­не Іра рых­та­ва­ла­ся, вы­сту­па­ю­чы за юні­ёр­скую ка­ман­ду на еў­ра­пей­скім чэм­пі­я­на­це. Пры гэ­тым у па­чат­ку се­зо­на дзяў­чы­на дэ­бю­та­ва­ла за на­цы­я­наль­ную збор­ную, і ў па­ры з Іло­най Крэ­мень вый­гра­ла свой пер­шы матч на да­рос­лым Куб­ку фе­дэ­ра­цыі. Тэ­ні­сіст­ка пры­зна­ец­ца, што на спа­бор­ніц­твы, дзе трэ­ба прад­стаў­ляць кра­і­ну, яна пры­яз­джае з за­да­валь­нен­нем.

— Ні на ад­ным ін­шым тур­ні­ры не атрым­лі­ваю та­кіх яр­кіх эмо­цый. Вя­до­ма, гэ­та вя­лі­кая ад­каз­насць, і ўся­кі раз, ка­лі ў мя­не не атрым­лі­ва­ец­ца быць ра­зам з ка­ман­дай, я вель­мі пе­ра­жы­ваю. Так зда­ры­ла­ся на еў­ра­пей­скім чэм­пі­я­на­це. Не змаг­ла да­па­маг­чы дзяў­ча­там у мат­чах за пя­тае мес­ца, бо трэ­ба бы­ло ля­цець у Віль­нюс ра­біць аме­ры­кан­скую ві­зу: да па­чат­ку US Open за­ста­ваў­ся ме­сяц. Але ў той мо­мант ўсе мае дум­кі бы­лі толь­кі пра Алім­пій­скія гуль­ні.

У Нан­кі­не бы­ло вель­мі го­ра­ча і душ­на. Пер­шыя тры дні ліў дождж, і тэ­ні­сіс­ты бы­лі вы­му­ша­ны трэ­ні­ра­вац­ца ў за­ле.

— Пяць хві­лін пад да­хам — і ты ўжо ўвесь мок­ры. Але да па­чат­ку спа­бор­ніц­тваў на­двор'е нар­ма­лі­за­ва­ла­ся. Гуль­ня­вы дзень па­чы­наў­ся ў тры га­дзі­ны, і, ка­лі мы па­чы­на­лі, на­прык­лад, дру­гім за­пус­кам, то пад ве­чар ужо бы­ло до­сыць кам­форт­на. Толь­кі ад­но пу­жа­ла: на элект­рыч­нае свят­ло зля­та­лі­ся ўся­ля­кія жу­кі. А яны там та­кія ве­лі­чэз­ныя! Увесь час пры­хо­дзі­ла­ся «вы­пра­вадж­ваць» ка­гось­ці з кор­та, — смя­ец­ца спарт­смен­ка.

Але кап­рыз­нае на­двор'е і кры­ла­тыя гос­ці — не са­мая цяж­кая пе­ра­шко­да, з якой да­вя­ло­ся су­тык­нуц­ца Іры. У са­мы раз­гар спа­бор­ніц­тваў дзяў­чы­на за­хва­рэ­ла. Пры­чы­на ба­наль­ная — кан­ды­цы­я­не­ры ў аў­то­бу­сах.

— У вы­ні­ку ка­шаль, на­смарк, тэм­пе­ра­ту­ра — усё, як трэ­ба. Але вы­хо­дзі­ла і вы­сту­па­ла. Ды яшчэ ад­ра­зу ў трох раз­ра­дах — адзі­ноч­ка, мікст і па­ра. На­пэў­на, доб­ра, што ў мікс­це ўсту­пі­лі ўжо ў пер­шым мат­чы, — з іра­ніч­най усмеш­кай ка­жа тэ­ні­сіст­ка. — Бо пе­рад пар­ным паў­фі­на­лам я ўжо бы­ла ні­я­кая: ля­жа­ла плас­том. Вы­ходж­ва­лі ўсёй ка­ман­дай, дзя­куй ім за гэ­та.

Зма­гар на пля­цоў­цы, зма­гар і ў жыц­ці, Іра пе­ра­маг­ла не толь­кі пра­сту­ду, але і амаль што ўсіх сва­іх са­пер­ні­каў. А вось адо­лець у фі­на­ле адзі­ноч­цы кі­тай­скую тэ­ні­сіст­ку, якую гна­лі на­пе­рад род­ныя тры­бу­ны, стом­ле­най і вы­му­ча­най хва­ро­бай дзяў­чын­цы ака­за­ла­ся ўжо не пад сі­лу. Бы­ла на гэ­та і яшчэ ад­на пры­чы­на.

— У паў­фі­на­ле су­праць Ан­ге­лі­ны рас­цяг­ну­ла су­ха­жыл­ле. У той мо­мант бо­лі не ад­чу­ва­ла, але на на­ступ­ны дзень зра­зу­ме­ла, што праб­ле­ма сур'­ёз­ная. Пар­ны фі­нал сяк-так ады­гра­ла, а ў адзі­ноч­цы бе­гаць ужо не змаг­ла.

З траў­мі­ра­ва­най на­гой алім­пій­ская чэм­пі­ён­ка па­еха­ла на апош­ні ў се­зо­не тур­нір Вя­лі­ка­га шле­ма — US Open. Але ўжо ў дру­гім мат­чы боль ад­сту­пі­ў.

— У Нью-Ёр­ку ха­це­ла­ся па­леп­шыць ле­таш­ні вы­нік і вый­сці ў паў­фі­нал. Лі­чу, што гу­ля­ла доб­ра, але на­за­па­ша­ная за се­зон стом­ле­насць ад­чу­ва­ла­ся.

За крок да пры­зна­ча­най мэ­ты Іру спы­ні­ла яе сяб­роў­ка і на­пар­ні­ца Ан­ге­лі­на Ка­лі­ні­на. Спарт­смен­ка пры­зна­ец­ца, што ўжо пры­звы­ча­і­ла­ся да та­кіх іс­пы­таў, бо ра­зу­мее, што на­пе­ра­дзе яшчэ не раз прый­дзец­ца су­тык­нуц­ца з па­доб­най сі­ту­а­цы­яй.

Паў­го­да ў со­неч­най Фла­ры­дзе

Ле­тась у па­ры з Ан­ге­лі­най Іра ўва­хо­дзі­ла ў фі­нал юні­ёр­ска­га Уім­блдо­на. А ўжо ў кан­цы се­зо­на вый­гра­ва­ла свае пер­шыя да­рос­лыя ты­ту­лы. Ня­дзіў­на, што ІTF (Між­на­род­ная тэ­ніс­ная фе­дэ­ра­цыя. — Аўт.) не­ад­на­ра­зо­ва пры­зна­ва­ла бе­ла­рус­ку ад­ной з леп­шых юні­ё­рак све­ту. Пра гэ­та свед­чыць і той факт, што ўжо чац­вёр­ты год Іра ўва­хо­дзіць у склад між­на­род­най збор­най ІTF.

— У ка­ман­ду за­пра­ша­юць тэ­ні­сіс­таў... з «ня­тэ­ніс­ных» дзяр­жаў. Мы ез­дзім на збо­ры, пра­цу­ем з леп­шы­мі трэ­не­ра­мі аб­са­лют­на з роз­ных кра­ін. У еў­ра­пей­скай збор­най ІTF я ўвесь час пра­ца­ва­ла з ад­ным і тым жа трэ­не­рам, а ў су­свет­най — з роз­ны­мі. Так, апош­ні раз нас су­пра­ва­джа­лі спе­цы­я­ліс­ты з Бра­зі­ліі, Зім­баб­ве і Ка­лум­біі. З усі­мі трэ­не­ра­мі і спарт­сме­на­мі з су­свет­най ка­ман­ды ў мя­не скла­лі­ся цёп­лыя ад­но­сі­ны. У Нан­кі­не, на­прык­лад, мя­не го­ра­ча пад­трым­лі­ва­ла ледзь­ве не ўся бра­зіль­ская збор­ная.

Тым не менш гэ­та не пер­шы во­пыт су­пра­цоў­ніц­тва тэ­ні­сіст­кі з вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ным трэ­нер­скім шта­бам. У ча­тыр­нац­цаць га­доў Іра на шэсць ме­ся­цаў тра­пі­ла ў леп­шую тэ­ніс­ную ака­дэ­мію све­ту, якая пад­рых­та­ва­ла та­кіх «зо­рак», як Анд­рэ Ага­сі, Ба­рыс Бэ­кер, Мар­ці­на Хін­гіс, Се­рэ­на Уіль­ямс, Ма­рыя Ша­ра­па­ва і ін­шыя.

18-5

— Па­ехаць у ака­дэ­мію Ні­ка Ба­лець­е­ры мне пра­па­на­ва­лі пас­ля ўда­ла­га вы­ступ­лен­ня на чэм­пі­я­на­це Еў­ро­пы. У ЗША са мной ад­пра­віў­ся та­та. Ён мя­не пад­трым­лі­ваў, бо я бы­ла яшчэ зу­сім ма­лень­кая, су­ма­ва­ла па до­ме, пла­ка­ла. У эліт­най гру­пе, ку­ды мя­не ад­пра­ві­лі, спа­чат­ку мя­не ні­хто не ўспры­маў, бы­ло цяж­ка. А пас­ля ўлі­ла­ся ў ка­лек­тыў, пры­звы­ча­і­ла­ся да аме­ры­кан­ска­га ва­ры­ян­ту анг­лій­скай мо­вы... Трэ­ні­ра­валь­ны пра­цэс там ад­ла­джа­ны як га­дзін­ні­ка­вы ме­ха­нізм: ты ве­да­еш, якія трэ­не­ры з та­бой пра­цу­юць, ка­лі ў ця­бе трэ­ні­роў­ка сён­ня, ка­лі — заўт­ра. Да­гэ­туль у мя­не не бы­ло паў­на­вар­тас­най фі­зіч­най пад­рых­тоў­кі, а ў ака­дэ­міі са мной пра­ца­ва­лі ад­ра­зу не­каль­кі спе­цы­я­ліс­таў па фіт­не­се. Да­рэ­чы, Нік Ба­лець­е­ры на­зы­ваў мя­не ад­ной з са­мых пра­ца­ві­тых тэ­ні­сіс­так, якіх ён трэ­ні­ра­ваў за апош­нія га­ды. Па­чуць та­кую ха­рак­та­рыс­ты­ку ад Ба­лець­е­ры да­ра­го­га вар­та.

«Уда­ле­чы­ні ад до­ма вель­мі су­мую па сям'і»

З дзя­цін­ства спарт­смен­ка пра­ца­ва­ла вы­ключ­на з баць­кам. Але зу­сім ня­даў­на яна па­ча­ла су­пра­цоў­ні­чаць з трэ­не­рам Кан­стан­ці­нам Ача­поў­скім.

— Я та­кі ча­ла­век, які не ста­не цяг­нуц­ца да ўсіх. З гэ­тым спе­цы­я­ліс­там мне са­праў­ды вель­мі кам­форт­на. Ён — доб­ры трэ­нер і пры­ем­ны ча­ла­век. Да та­го ж ра­зу­мее, што та­та ўсё роў­на бу­дзе за­ста­вац­ца по­бач і, ка­лі трэ­ба, да­па­ма­гаць. Та­кое стаў­лен­не важ­на для ўзнік­нен­ня ўза­е­ма­да­ве­ру.

Баць­ка дзяў­чы­ны ні­ко­лі не быў пра­фе­сій­ным спарт­сме­нам, але гэ­та не зна­чыць ад­сут­насць тэ­ніс­на­га во­пы­ту.

— Ка­лісь­ці та­та быў спа­рынг-парт­нё­рам Мак­сі­ма Мір­на­га і Ула­дзі­мі­ра Ваўч­ко­ва. Ён вель­мі лю­біць гэ­ты від спор­ту і заўж­ды па­паў­няе свае ве­ды ўсі­мі маг­чы­мы­мі спо­са­ба­мі. Ка­лі мы бы­лі ў Ака­дэ­міі Ба­лець­е­ры, ён кан­так­та­ваў з усі­мі трэ­не­ра­мі, пе­рай­маў во­пыт, за­піс­ваў на­шы трэ­ні­роў­кі на ка­ме­ру. Як спе­цы­я­ліс­ту я яму цал­кам да­вя­раю.

Ра­зам з тым Іра да­пус­кае маг­чы­масць, што ад­ной­чы ёй прый­дзец­ца раз­ві­тац­ца з баць­кам-трэ­не­рам:

— У пра­фе­сій­на­га ту­ра свае пра­ві­лы. Маг­чы­ма, ка­лісь­ці я за­ха­чу, каб та­та быў прос­та та­там. Спа­дзя­ю­ся, у та­кім вы­пад­ку ён зра­зу­мее мой вы­бар.

У алім­пій­скай чэм­пі­ён­кі Нан­кі­на вя­лі­кая сям'я. Акра­мя ма­ту­лі і та­ты, яшчэ ся­мі­га­до­вы бра­цік і трох­га­до­вая сяст­рыч­ка. Тэ­ні­сіст­ка пры­зна­ец­ца, што вель­мі су­муе па іх, ка­лі доў­гі час зна­хо­дзіц­ца да­лё­ка ад до­ма.

Сваё дзя­цін­ства Іра ўжо ўспа­мі­нае як неш­та зу­сім да­лё­кае.

— Я ж яшчэ па­ра­лель­на пла­ван­нем зай­ма­ла­ся. І па­каз­ва­ла доб­рыя вы­ні­кі. Але га­доў у
11-12 трэ­нер па пла­ван­ні па­ста­віў уль­ты­ма­тум — тэ­ніс ці пла­ван­не. Бо я шмат хва­рэ­ла: на­пэў­на, пад­лет­ка­вы ар­га­нізм не вы­трым­лі­ваў на­груз­кі. Ця­пер ра­зу­мею, што пла­ван­не мне шмат ча­го да­ло — вы­нос­лі­васць, моц­ную «фі­зі­ку». Я і за­раз люб­лю па­пла­ваць у ба­сей­не, асаб­лі­ва пас­ля трэ­ні­ро­вак. Пры­чым не абы-як, а пра­віль­на — у тэм­пе, роз­ны­мі сты­ля­мі. У мя­не на­ват доў­гі час бы­ла ма­ра — па­пла­ваць вось так у ад­кры­тым ба­сей­не, у га­ра­чае на­двор'е, пад со­ней­кам... І вось ка­лі тра­пі­ла ў Ака­дэ­мію Ба­лець­е­ры, гэ­тая ма­ра на­рэш­це здзейс­ні­ла­ся.

Пры­ві­тан­не, Фе­дэ­рэр!

На­ступ­ны се­зон для Іры — пе­ра­ход­ны. 17 га­доў у тэ­ні­се — той уз­рост, ка­лі трэ­ба вы­зна­чац­ца, пра­цяг­ваць удзель­ні­чаць у юні­ёр­скіх спа­бор­ніц­твах ці цал­кам за­ся­ро­дзіц­ца на да­рос­лых тур­ні­рах, за­раб­ляць рэй­тын­га­выя ач­кі і пра­бі­вац­ца ў пер­шую сот­ню рэй­тын­гу. Дзяў­чы­на ка­жа, што яшчэ не вы­зна­чы­ла­ся:

— З ад­на­го бо­ку, ра­зу­мею, што яшчэ не рэа­лі­за­ва­ла свой па­тэн­цы­ял на юні­ёр­скіх тур­ні­рах Вя­лі­ка­га шле­ма. З ін­ша­га — ад­чу­ваю, што ўжо га­то­ва на роў­ных спа­бор­ні­чаць з да­рос­лы­мі, во­пыт­ны­мі тэ­ні­сіст­ка­мі. Вяс­ной вы­сту­па­ла на буй­ным тур­ні­ры ў Тур­цыі. І там удзель­ні­ча­ла тэ­ні­сіст­ка з Сер­біі, якая ня­даў­на на US Open пе­рай­гра­ла Пет­ру Кві­та­ву (чэш­ская тэ­ні­сіст­ка, 4-я ра­кет­ка све­ту. — Аўт.). Гля­дзе­ла на яе і ра­зу­ме­ла, што гу­ляю пры­бліз­на на та­кім жа ўзроў­ні.... Па­ра­ю­ся з трэ­не­рам, баць­ка­мі, і ра­зам вы­ра­шым, што для мя­не лепш.

А па­куль дзяў­чы­на з юні­ёр­скай шчы­рас­цю і за­раз­лі­вай усмеш­кай здзіў­ляе мя­не ці­ка­вы­мі не­ча­ка­нас­ця­мі. Аказ­ва­ец­ца, на тур­ні­рах Вя­лі­ка­га шле­ма юні­ё­рам за­ба­ра­ня­юць па­ды­хо­дзіць да топ-тэ­ні­сіс­таў з прось­ба­мі фо­та ці аў­то­гра­фа. На US Open, на­прык­лад, за гэ­та мо­гуць дыс­ква­лі­фі­ка­ваць.

— Ар­га­ні­за­та­ры нас так­тыч­на па­пя­рэдж­ва­юць: ка­лі да вас па­ды­дзе Сі­рэ­на Уіль­ямс ці Ро­джэр Фе­дэ­рэр сфа­та­гра­фа­вац­ца ці па­пра­сіць аў­то­граф, вет­лі­ва ад­моў­це­ся, — смя­ец­ца тэ­ні­сіст­ка. — Але, на­са­мрэч, я гэ­та ра­зу­мею. Цяж­ка вель­мі шмат трэ­ні­ра­вац­ца, на­строй­вац­ца на спа­бор­ніц­твы і пры гэ­тым кан­так­та­ваць з вя­лі­кай коль­кас­цю ба­лель­шчы­каў. Мне да­стат­ко­ва та­го, што я ма­гу ска­заць умоў­на­му Фе­дэ­рэ­ру «пры­ві­тан­не» ці прос­та прай­сці по­бач.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.