Вы тут

«Зайцы» аб'ядналіся «УКантакце»


Без­бі­лет­ні­кі ка­зы­ра­юць, што да­па­маг­лі хво­ра­му хлоп­чы­ку, але ж яны не са­мі за­ра­бі­лі гэ­тыя гро­шы...

Ка­лі на На­ва­груд­чы­не сё­ле­та ма­ла­дая сям'я стра­ці­ла ў па­жа­ры свой дом і ўсю ма­ё­масць, атры­маў­шы моц­ныя апё­кі, то на да­па­мо­гу прый­шлі не толь­кі ме­ды­кі, дзяр­жаў­ныя ор­га­ны, але і... са­цы­яль­ныя сет­кі ў ін­тэр­нэ­це. Мно­гія лю­дзі з роз­ных рэ­гі­ё­наў Бе­ла­ру­сі да­ве­да­лі­ся пра гэ­тую бя­ду і па­лі­чы­лі сва­ім ма­раль­ным аба­вяз­кам пад­тры­маць па­га­рэль­цаў, да­па­маг­чы ім са­мым не­аб­ход­ным. Ін­шая сі­ту­а­цыя скла­ла­ся ў Грод­не, дзе маг­чы­мас­ці су­час­ных ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца дзе­ля та­го, каб... не пла­ціць за пра­езд у гра­мад­скім транс­пар­це.

18-17

Па жыц­ці — з «ха­ля­вай»?

Не­каль­кі ме­ся­цаў та­му на па­пу­ляр­ным ін­тэр­нэт-сай­це «УКан­так­це» за­рэ­гіст­ра­ва­ла­ся гру­па, каб аб­мень­вац­ца ін­фар­ма­цы­яй аб мес­ца­зна­хо­джан­ні ра­бот­ні­каў кант­роль­на-рэ­ві­зій­ных служ­баў аў­то­бус­на­га і тра­лей­бус­на­га пар­каў. Ах­вот­ных ка­рыс­тац­ца па­слу­га­мі гра­мад­ска­га транс­пар­ту «на ха­ля­ву» ака­за­ла­ся ня­ма­ла, коль­касць удзель­ні­каў гру­пы рас­це як на драж­джах. Пры­чым не без пэў­най бра­ва­ды: вось, маў­ляў, на што мы здат­ныя! Удзель­ні­кі гру­пы, як па­ве­да­мі­ла яе ад­мі­ніст­ра­тар ад­на­му з сай­таў, зра­бі­лі вы­сно­ву, што ха­ля­ва з'яў­ля­ец­ца част­кай сла­вян­ска­га мен­та­лі­тэ­ту, і ка­лі яна ёсць, то трэ­ба ёй ка­рыс­тац­ца.

Ця­пе­раш­няя мо­ладзь знач­на больш «пра­су­ну­тая» ў су­час­ных ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гі­ях, чым іх баць­кі і дзя­ды. І гэ­та нар­маль­на. Пы­тан­не ў ін­шым: ня­ўжо гэ­ты­мі на­ва­цы­я­мі мож­на ка­рыс­тац­ца, не за­дум­ва­ю­чы­ся аб на­ступ­ствах з пунк­ту гле­джан­ня эле­мен­тар­ных нор­маў жыц­ця ў гра­мад­стве? Ня­ма роз­ні­цы, доб­ра гэ­та ці кеп­ска? Так і бу­дзе­це кро­чыць да­лей па жыц­ці «з ха­ля­вай»? Але ж з та­кім мен­та­лі­тэ­там тры­вож­на і за вас, і за кра­і­ну.

— Лю­бая па­слу­га па­він­на аплач­вац­ца. У кі­на­тэ­атр жа ні­хто не за­хо­дзіць бяс­плат­на, хоць і ёсць воль­ныя мес­цы. Так­са­ма ў лаз­ню, цы­руль­ню. А за пра­езд у гра­мад­скім транс­пар­це, не ма­ю­чы льгот, мож­на не пла­ціць? Але ж на­ша прад­пры­ем­ства, як і лю­бое ін­шае, — не даб­ра­чын­ная ар­га­ні­за­цыя, а суб'­ект гас­па­да­ран­ня, які ня­се за­тра­ты і па­ві­нен за­раб­ляць гро­шы, раз­ліч­вац­ца па па­дат­ках у бюд­жэт і зар­пла­це чле­нам пра­цоў­на­га ка­лек­ты­ву, у якіх ёсць сем'і, дзе­ці — тыя ж школь­ні­кі і сту­дэн­ты, — за­зна­чае ды­рэк­тар Гро­дзен­ска­га аў­то­бус­на­га пар­ка Мі­ка­лай ДРА­ВІ­ЛА.

Дык ка­го ж, «зай­цы», імк­ня­це­ся аб­ду­рыць «УКан­так­це»? Толь­кі кант­ра­лё­раў ці, мо­жа, та­кіх жа, як і вы, жы­ха­роў го­ра­да? Да­рэ­чы, сё­лет­няй куль­тур­най ста­лі­цы на­шай кра­і­ны, чый імідж яў­на не ўпры­гож­вае гэ­тая кам­па­нія без­бі­лет­ні­каў. Куль­ту­ра ж — гэ­та не толь­кі ці­ка­выя ім­прэ­зы, але най­перш па­во­дзі­ны лю­дзей у сва­ім паў­ся­дзён­ным жыц­ці, ма­раль­ныя пры­яры­тэ­ты. Ці не так?

На жаль, не­ка­то­рыя не мо­гуць аль­бо не хо­чуць зра­зу­мець гэ­тыя пра­піс­ныя іс­ці­ны. З па­чат­ку сё­лет­ня­га го­да ра­бот­ні­ка­мі кант­роль­на-рэ­ві­зій­най служ­бы толь­кі Гро­дзен­ска­га аў­то­бус­на­га пар­ка аштра­фа­ва­на ўжо больш за 7800 без­бі­лет­ных па­са­жы­раў, скла­дзе­на 6250 ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­та­ко­лаў. Пры­чым ёсць фак­ты, ка­лі пра­цэс апла­ты штра­фу (усе вы­пад­кі за­но­сяц­ца ў адзі­ную рэс­пуб­лі­кан­скую сіс­тэ­му рэ­гіст­ра­цыі і ўлі­ку пра­ва­па­ру­шэн­няў) доў­жыц­ца на­ват... да трох га­доў. Па­куль на­рэш­це жыц­цё­выя аб­ста­ві­ны (улад­ка­ван­не на пра­цу, пе­ра­ся­чэн­не дзяр­жаў­най мя­жы, атры­ман­не бан­каў­ска­га крэ­ды­ту і г.д) не пры­му­сяць па­ру­шаль­ні­ка раз­лі­чыц­ца.

Як вя­до­ма, штраф за без­бі­лет­ны пра­езд у нас ця­пер скла­дае 75 ты­сяч руб­лёў, а, на­прык­лад, у Поль­шчы — у эк­ві­ва­лен­це 40 до­ла­раў. Ёсць роз­ні­ца? Та­му мож­на аль­бо свя­до­ма ры­зы­ка­ваць тры, ча­ты­ры пяць ра­зоў за­пар, каб на шос­ты, тра­піў­шы на кант­ра­лё­ра і за­пла­ціў­шы штраф, зноў ехаць «зай­цам». Аль­бо ўжо з пер­ша­га ра­зу атры­маць та­кі ўрок, што больш кант­ро­лю не спат­рэ­біц­ца.

Зрэш­ты, спра­ва не толь­кі ў па­ме­ры фі­нан­са­вых санк­цый, але і ў тым, што іг­на­ра­ван­не за­ка­на­даў­чых нор­маў ад­ны­мі гра­ма­дзя­на­мі ў нас зу­сім не аба­вяз­ко­ва вы­клі­кае не­пры­ман­не з бо­ку ін­шых. Та­му па­ру­шаль­нік ад­чу­вае ся­бе не «чу­жын­цам», а як ры­ба ў ва­дзе. Мо­жа мець на­ват пэў­ную пад­трым­ку. Тры га­ды та­му ў Грод­на пе­ра­еха­ла на па­ста­ян­нае мес­ца жы­хар­ства жан­чы­на з Сі­бі­ры, улад­ка­ва­ла­ся ў аў­то­бус­ны парк кант­ра­лё­рам. Але ад­пра­ца­ва­ла ня­доў­га. Праз тры ме­ся­цы пры­хо­дзіць да ды­рэк­та­ра: «Бу­ду зваль­няц­ца». Ча­му? Я не ду­ма­ла, ка­жа, што ў Бе­ла­ру­сі ця­бе мо­гуць аб­ра­зіць, ад­штурх­нуць. Пры­чым пры маўк­лі­вым па­ту­ран­ні з бо­ку ін­шых па­са­жы­раў.

Мы ўжо пры­звы­ча­і­лі­ся да кам­плі­мен­таў на­конт чыс­ці­ні на на­шых ву­лі­цах, а вось та­кія ацэн­кі, ка­неш­не, чуць крыўд­на. Але хі­ба ж яны не спра­вяд­лі­выя?

Ду­маць аб на­ступ­ствах!

Да­хо­дзіць да аб­сур­ду. На марш­ру­це з Грод­на ў адзін з сель­скіх на­се­ле­ных пунк­таў кант­ра­лёр спы­няе аў­то­бус і зна­хо­дзіць без­бі­лет­на­га па­са­жы­ра. Той даў гро­шы кі­роў­цу, а бі­лет не атры­маў. Якая ж рэ­ак­цыя ас­тат­ніх па­са­жы­раў? Пе­ра­важ­на яны аба­ра­ня­юць кі­роў­цу, не лі­чаць ві­на­ва­тым па­са­жы­ра, што не па­тра­ба­ваў бі­лет, і не­га­тыў­на ста­вяц­ца да кант­ра­лё­ра, які вы­кон­вае свае служ­бо­выя аба­вяз­кі. Ні­хто і не за­дум­ва­ец­ца, чым мо­гуць «ад­гук­нуц­ца» та­кія без­бі­лет­ныя па­езд­кі, — тым, што гэ­ты марш­рут мо­жа стаць не­рэн­та­бель­ным і бу­дзе ад­ме­не­ны.

Аб не­па­збеж­ных, ра­на ці поз­на, на­ступ­ствах вар­та за­ду­мац­ца і «зай­цам», якія аб'­яд­на­лі­ся «УКан­так­це».

Вя­ча­слаў ІГ­НА­ЦІК, стар­шы па­моч­нік пра­ку­ро­ра Гро­дзен­скай воб­лас­ці:

— Та­кая з'я­ва, як хаў­рус­ніц­тва праз ін­тэр­нэт ва ўхі­лен­ні ад пла­ты за пра­езд у гра­мад­скім транс­пар­це, з'я­ві­ла­ся ня­даў­на. Гэ­та не што ін­шае, як ар­га­ні­за­цыя дзей­нас­ці па пры­чы­нен­ні шко­ды транс­парт­на­му прад­пры­ем­ству. Бо бяс­плат­ны пра­езд — гэ­та пра­мыя стра­ты прад­пры­ем­ства, ды і бюд­жэ­ту, з яко­га па­сту­па­юць да­та­цыі на га­рад­скі гра­мад­скі транс­парт. І ка­лі та­кая з'я­ва бу­дзе рас­паў­сюдж­вац­ца, а ней­кія вы­ха­ваў­чыя, рас­тлу­ма­чаль­ныя ме­ра­пры­ем­ствы на ўзроў­ні школ, ВНУ, гра­мад­скіх ар­га­ні­за­цый тут не да­па­мо­гуць, то, без­умоў­на, пе­рад за­ка­на­даў­цам па­ўста­не пы­тан­не аб увя­дзен­ні ад­мі­ніст­ра­цый­ных нор­маў па спы­нен­ні та­кіх дзе­ян­няў у ін­тэр­нэ­це.

Да­рэ­чы, да­лё­ка не ўсе ма­ла­дыя лю­дзі лі­чаць «ха­ля­ву» не­ад'­ем­най ры­сай на­ша­га мен­та­лі­тэ­ту. Вось, на­прык­лад, мер­ка­ван­не ін­тэр­нэт-ка­рыс­таль­ні­ка, сак­ра­та­ра пяр­віч­най ар­га­ні­за­цыі БРСМ Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Я. Ку­па­лы Анд­рэя ЕСІ­НА:

— Мы ак­тыў­на пра­цу­ем у ін­тэр­нэ­це, ства­ра­ем роз­ныя гру­пы ў са­цы­яль­ных сет­ках, скі­ра­ва­ныя на ва­лан­цёр­скія ак­цыі і ін­шыя доб­рыя спра­вы (на­прык­лад, па на­вя­дзен­ні па­рад­ку ў ле­са­пар­ка­вых зо­нах на­ша­га го­ра­да). А што ты­чыц­ца без­бі­лет­ні­каў... Гэ­та за­ле­жыць ад вы­ха­ван­ня, тых све­та­по­гляд­ных ары­ен­ці­раў, якія трэ­ба фар­мі­ра­ваць на са­мым па­чат­ку — у сям'і, шко­ле, сту­дэнц­кім ка­лек­ты­ве. Да­рэ­чы, мне і, на­коль­кі ве­даю, мно­гім ін­шым ма­ла­дым лю­дзям да­сы­ла­лі за­пра­шэн­не ўсту­піць у гэ­тую гру­пу «УКан­так­це», ад­нак мы прын­цы­по­ва ад­мо­ві­лі­ся. Бо гэ­та, ка­неш­не, за­кра­нае ін­та­рэ­сы лю­дзей, якія пра­да­юць свае па­слу­гі. Ня­суць за­тра­ты на па­лі­ва, транс­парт­ныя срод­кі, зар­пла­ту ра­бот­ні­кам і ін­шае. Та­му, вя­до­ма ж, за па­слу­гі па пе­ра­воз­цы па­са­жы­раў, як і лю­быя ін­шыя, трэ­ба пла­ціць.

— Без­бі­лет­ні­кі «УКан­так­це» ка­зы­ра­юць, што кры­ху да­па­маг­лі хво­ра­му хлоп­чы­ку. ...Але ж, атрым­лі­ва­ец­ца, што не са­мі за­ра­бі­лі гэ­тыя гро­шы, а за­бра­лі част­ку зар­пла­ты ў кі­роў­цаў гра­мад­ска­га транс­пар­ту і ад­да­лі на даб­ра­чын­насць.

Зра­зу­ме­ла, што про­ці­ста­яць «зай­цам» трэ­ба не толь­кі вы­ха­ваў­чай ра­бо­тай і ўзмац­нен­нем кант­ро­лю, штраф­ны­мі санк­цы­я­мі. У пры­ват­нас­ці, кі­раў­нік ма­ла­дзёж­на­га пра­ек­та «Жы­вая гіс­то­рыя» Сяр­гей ІВА­НОЎ пра­па­нуе ўвес­ці сту­дэнц­кія пра­яз­ныя са зніж­кай — ка­лі не 50, то да­пус­цім, 30%. Тым са­мым, на яго дум­ку, знач­на больш сту­дэн­таў бу­дзе пла­ціць за пра­езд і, ад­па­вед­на, уз­рас­туць да­хо­ды прад­пры­ем­стваў гра­мад­ска­га транс­пар­ту.

Акра­мя та­го, сён­няш­нім, не заў­сё­ды, як ба­чым, па­зі­тыў­ным маг­чы­мас­цям ін­тэр­нэ­ту па­він­ны ад­па­вя­даць і су­час­ныя тэх­на­ло­гіі па­са­жыр­скіх пе­ра­во­зак — тая ж сіс­тэ­ма элект­рон­най апла­ты за пра­езд, якая скі­ра­ва­на, у тым лі­ку, і на ба­раць­бу з без­бі­лет­ні­ка­мі. Што ўжо ро­біц­ца ў Мін­ску. Ад­па­вед­ная пра­гра­ма па­трэб­на і на ўзроў­ні Гро­дзен­шчы­ны, ін­шых рэ­гі­ё­наў кра­і­ны.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.