Вы тут

Калі запалкі замест цацак


«Хут­чэй за ўсё, гэ­та бы­ло сва­воль­ства дзі­ця­ці з за­пал­ка­мі», — га­во­рыць спе­цы­я­ліст цэнт­ра пра­па­ган­ды і на­ву­чан­ня Го­мель­ска­га аб­лас­но­га ўпраў­лен­ня МНС Аляк­сей Го­луб пра тра­ге­дыю ў Рэ­чыц­кім ра­ё­не.

Учо­ра ў вёс­цы Вы­ша­мір у ды­ме за­дых­ну­ла­ся ма­лень­кая дзяў­чын­ка. Дзі­ця­ці яшчэ не споў­ні­ла­ся і трох га­доў. У дзень тра­ге­дыі яе ма­ці па­еха­ла ў рай­цэнтр да свай­го за­хва­рэў­ша­га ста­рэй­ша­га сы­на.

Жан­чы­на, на якую бы­ло па­кі­ну­та дзі­ця, у мо­мант зда­рэн­ня кор­па­ла­ся на ага­ро­дзе і не ўба­чы­ла ды­му з ха­ты, пра які вы­ра­та­валь­ні­кам па­ве­да­мі­лі су­се­дзі. Ня­гле­дзя­чы на тое, што пад­раз­дзя­лен­не МНС і ме­ды­кі бы­лі на мес­цы ўжо праз не­каль­кі хві­лін, вы­ра­та­ваць дзі­ця яны не змаг­лі.

У пе­чы ў гэ­ты дзень не па­лі­лі, а сля­ды пер­ша­па­чат­ко­ва­га пра­га­ран­ня зной­дзе­ны на ка­на­пе і ды­ван­ку ка­ля яе. У до­ме паў­сюль рас­кі­да­ны за­пал­кі, за­паль­ні­цы і по­пель­ні­цы. Вы­ра­та­валь­ні­кі не вы­клю­ча­юць, што кры­ні­цу па­жа­ру мог вы­пад­ко­ва ства­рыць і нех­та з да­рос­лых. З апы­тан­ня су­се­дзяў вя­до­ма, што ў ха­це, дзе знай­шла ча­со­вы пры­ту­лак і су­жы­це­ля ра­бот­ні­ца рэ­чыц­ка­га прад­пры­ем­ства, вя­лі «воль­ны» лад жыц­ця.

Пра­ва­вую ацэн­ку дзе­ян­ня да­рос­лых, якія па­кі­ну­лі без на­гля­ду ма­ла­лет­нюю, дасць след­ства. Ад­нак, якое б ні бы­ло па­ка­ран­не, жыц­цё дзі­ця­ці, на жаль, ужо не вер­неш...

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.