Вы тут

Май­стры на ўсе ру­кі


Ад­но што абед не га­ту­юць

Як ра­бо­чыя-ўні­вер­са­лы аб­слу­гоў­ва­юць ста­ліч­ны жыл­фонд

Ёсць та­кі за­кон: ка­лі неш­та вы­хо­дзіць са строю, то звы­чай­на — усё і ад­ра­зу. Толь­кі па­цёк кран у ван­ным па­коі — гля­дзіш, і ра­зет­ка ў спаль­ні за­іск­ры­ла, і дзве­ры ў гас­цёў­ню пра­ся­даць ста­лі... Ра­ней для та­го, каб ад­ра­ман­та­ваць усё гэ­та, трэ­ба бы­ло па­даць як мі­ні­мум тры за­яў­кі ў ЖЭС, і ча­каць, па­куль да вас прый­дзе сан­тэх­нік, элект­рык, цяс­ляр... Ця­пер усё ста­ла пра­сцей: спе­цы­яль­на на­ву­ча­ны ха­ус-май­стар за адзін, так бы мо­віць, пры­сест па­дра­ман­туе і кран, і ра­зет­ку, і дзве­ры. Зруч­на, хут­ка і якас­на.

IMG_7018

"Му­жык — ён і ёсць му­жык"

Экс­пе­ры­мент па пад­рых­тоў­цы ра­бо­чых па комп­лекс­ным аб­слу­гоў­ван­ні бу­дын­каў і збу­да­ван­няў (у на­ро­дзе — ха­ус-май­строў) па­чаў­ся са ста­ліч­на­га ЖЭ­Са № 32, што ў Чы­жоў­цы.

— Ха­ус-май­стар — гэ­та не зу­сім пра­віль­ная наз­ва, — удак­лад­няе ды­рэк­тар ЖЭ­Са № 32 Мі­ка­лай ПІН­ЧУК, — бо, на­прык­лад, у Гер­ма­ніі ха­ус-май­стар — гэ­та ча­ла­век, які ажыц­цяў­ляе агляд ква­тэр і ад­рас­уе за­яў­кі на ра­монт пад­рад­ным ар­га­ні­за­цы­ям.

Ця­пер у ЖЭ­Се пра­цу­юць 10 ра­бо­чых па комп­лекс­ным аб­слу­гоў­ван­ні, да­гэ­туль жыл­фонд аб­слу­гоў­ва­лі 14 ча­ла­век. Да­рэ­чы, коль­касць за­явак ад гра­ма­дзян па­мен­шы­ла­ся ўтрая, і не толь­кі та­му, што ця­пер усе ра­бо­ты вы­кон­вае адзін ча­ла­век, але і та­му, што якасць аб­слу­гоў­ван­ня па­вы­сі­ла­ся.

— Ня­ўжо адзін ча­ла­век, ска­жам, сан­тэх­нік, мо­жа ад­ноль­ка­ва доб­ра вы­кон­ваць ра­бо­ты па элект­ры­цы і ін­шыя? — не ве­рыц­ца мне.

BUZHAN2014-7075

— Маё мер­ка­ван­не та­кое: му­жык — ён і ёсць му­жык, — пе­ра­ся­кае мае су­мнен­ні Мі­ка­лай Пін­чук. — Хі­ба ён до­ма ра­зет­ку не па­мя­няе ці пра­клад­ку на змя­шаль­ні­ку?

Ад­мет­на, што па­куль дак­лад­на­га пе­ра­лі­ку та­го, што па­ві­нен ра­біць ха­ус-май­стар, ня­ма. Па­вод­ле та­рыф­на-ква­лі­фі­ка­цый­най ха­рак­та­рыс­ты­кі, ра­бо­чы па комп­лекс­ным аб­слу­гоў­ван­ні па­ві­нен ва­ло­даць ба­за­вы­мі на­вы­ка­мі тын­коў­ных, ма­ляр­ных, акон­ных, бе­тон­ных, цяс­ляр­ных і ін­шых ра­бот. Па сло­вах Мі­ка­лая Пін­чу­ка, ха­ус-май­стры мо­гуць ра­біць амаль усё, на­ват да­па­маг­чы ў па­клей­цы шпа­лер. Хі­ба што абед не зга­ту­юць.

На па­пя­чэн­ні дзе­ся­ці спе­цы­я­ліс­таў — 42 да­мы. На кож­на­га май­стра пры­хо­дзіц­ца ка­ля 450 ква­тэр. На­груз­ка на спе­цы­я­ліс­таў па­вя­лі­чы­ла­ся, пры­зна­юць у ЖЭ­Се. Зар­пла­ты так­са­ма, ха­ця ра­бо­чыя ка­жуць, што ха­це­ла­ся б за­раб­ляць больш. Ка­лі ра­ней за­ро­бак май­стра скла­даў ка­ля 3 міль­ё­наў руб­лёў, то ця­пер ён тры­ма­ец­ца на ўзроў­ні 5 — 6 міль­ё­наў. Але спра­ва ў тым, што гро­шы па­куль што на­ліч­ва­юц­ца па ста­рых нор­мах, як быц­цам ра­бо­чыя, як ра­ней, асоб­на ад­праў­ля­юц­ца на сан­тэх­ніч­ныя, элект­ра­ман­таж­ныя і ін­шыя ра­бо­ты. Але не­ўза­ба­ве гэ­тыя нор­мы па­він­ны пе­ра­гле­дзець, і зар­пла­ты, ад­па­вед­на, па­вя­лі­чац­ца. Ад­нак ёсць і ін­шы бок ме­да­ля: ка­лі ра­ней май­стар мог за­ра­біць неш­та ў воль­ны ад асноў­най пра­цы час, то ця­пер та­кой маг­чы­мас­ці ў "ха­у­саў" ня­ма.

IMG_7119

"Ця­пер пра­цую... усім"

Дзень ра­бо­ча­га па комп­лекс­ным аб­слу­гоў­ван­ні бу­дын­каў звы­чай­на па­чы­на­ец­ца з атры­ман­ня за­явак ад жыль­цоў у дыс­пет­чар­скай. Ад­нак і бя­гу­чы ра­монт мес­цаў гра­мад­ска­га ка­ры­стан­ня так­са­ма за­ста­ец­ца на пля­чах су­пра­цоў­ні­каў ка­му­наль­най служ­бы. Та­му да абе­ду мы за­спе­лі ха­ус-май­стра Аляк­санд­ра Да­ні­ле­ві­ча за пла­на­вым ра­мон­там элект­ра­шчы­та­вой у пад'­ез­дзе. Та­кія ра­бо­ты пра­вод­зяц­ца фак­тыч­на кож­ны ме­сяц, ка­жа Аляк­сандр, спрыт­на ару­ду­ю­чы ад­вёрт­кай у элект­ра­шчы­це, і хіт­ра­ва­та да­дае, што "не кож­ны сан­тэх­нік змо­жа ра­за­брац­ца ў гэ­тым "па­ву­цін­ні".

— У 32-ім ЖЭ­Се я пра­цую ўжо больш за 20 га­доў. Ра­ней пра­ца­ваў элект­ры­кам, а ця­пер пра­цую... усім, — усмі­ха­ец­ца ха­ус-май­стар.

— Ці скла­да­на гэ­та — быць "уні­вер­саль­ным сал­да­там"?

— Цяж­кас­ці, вя­до­ма, ёсць, бо да­во­дзіц­ца па­спя­ваць ра­біць шмат та­го, ча­го ра­ней не ра­біў, — мяр­куе Аляк­сандр. — Мы пра­цу­ем бры­га­дай, і, ка­лі неш­та не атрым­лі­ва­ец­ца, ка­ле­гі да­па­ма­га­юць.

Аляк­сандр Да­ні­ле­віч ка­жа, што, як пра­ві­ла, муж­чы­ны звы­чай­на аль­бо са­мі ўсё мо­гуць зра­біць у сва­ім до­ме, аль­бо звяр­та­юц­ца да пры­ват­ных фірм. У ЖЭС на комп­лекс­ныя ра­бо­ты звы­чай­на пры­хо­дзяць за­яў­кі ад ба­бу­лек, якім ня­ма ка­му да­па­маг­чы.

— А на­коль­кі вя­лі­кая кан­ку­рэн­цыя з пры­ват­ны­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі?

— Спра­ва не ў кан­ку­рэн­цыі, а ў тым, што пас­ля гэ­тых фірм пры­хо­дзім мы, і да­во­дзіц­ца ўсё за імі пе­ра­раб­ляць, бо яны пры­яз­джа­юць, ху­цень­ка бя­руць гро­шы і з'яз­джа­юць, — раз­ва­жае ха­ус-май­стар.

— На­до­ечы быў вы­па­дак: муж­чы­на вы­клі­каў ра­бо­ча­га па комп­лекс­ным аб­слу­гоў­ван­ні, той яму ска­заў, што трэ­ба на­быць не­ка­то­рыя ма­тэ­ры­я­лы. Жы­хар не па­ве­рыў, па­зва­ніў у пры­ват­ную фір­му, май­стры якой за за­ме­ну дзвюх пра­кла­дак у кра­не за­па­тра­ба­ва­лі 380 ты­сяч, — да­дае Мі­ка­лай Пін­чук. — А з прэ­тэн­зі­яй гра­ма­дзя­нін звяр­нуў­ся да нас. Маў­ляў, ча­му не па­мя­ня­лі ад­ра­зу, ка­лі па­сту­пі­ла за­яў­ка — у 8 ве­ча­ра? Але на той мо­мант у нас прос­та не ака­за­ла­ся пра­кла­дак.

"На ву­чо­бу па­сы­ла­лі леп­шых"

Уво­гу­ле, прэ­тэн­зій да су­пра­цоў­ні­каў ЖЭ­Саў у гра­ма­дзян са­бра­ла­ся шмат. На­прык­лад, па­куль Аляк­сандр ра­ман­туе элект­ра­шчы­та­вую, дзве­ры ад­ной з ква­тэр пры­ад­чы­ня­юц­ца і з-за іх па­каз­ва­ец­ца ці­каў­ная ба­бу­ля.

— Ка­лі мне трэ­ба неш­та па­мя­няць, я вы­зы­ваю май­строў па аб'­явах у га­зе­це, бо ў ЖЭ­Се шмат ама­та­раў вы­піць, а яшчэ пры­хо­дзяць і абу­так не зды­ма­юць, — дзе­ліц­ца яна сва­ім гор­кім до­све­дам. — Праў­да, га­доў пяць та­му пры­хо­дзіў сан­тэх­нік — да­гэ­туль пас­ля та­го ра­мон­ту ўсё пра­цуе. Та­кі цу­доў­ны ча­ла­век, уваж­лі­вы.

— Гэ­ты ча­ла­век і ця­пер пра­цуе. Ана­толь Мі­хай­ла­віч Бо­хан — са­праўд­ны май­стар на ўсе ру­кі, 35 га­доў у га­лі­не, — па­цвяр­джае Мі­ка­лай Пін­чук. — А ўво­гу­ле ця­пер ня­ма та­ко­га, як бы­ло ра­ней, што май­стры маг­лі вы­пі­ваць ці ня­якас­на вы­кон­ваць пра­цу. Бо для та­го, каб атры­маць ква­лі­фі­ка­цыю ра­бо­ча­га па комп­лекс­ным аб­слу­гоў­ван­ні, трэ­ба бы­ло прай­сці ад­бор. На ву­чо­бу па­сы­ла­лі са­мых леп­шых.

***

Дзве га­дзі­ны па­тра­ціў­шы на ра­монт элект­ра­шчы­та­вой, пас­ля абе­ду Аляк­сандр ад­праў­ля­ец­ца па за­яў­ках. Да­лё­ка іс­ці не трэ­ба: у ква­тэ­ры та­го ж до­ма, дзе зна­хо­дзіц­ца ЖЭС, трэ­ба ад­ра­ман­та­ваць змя­шаль­нік і пра­чыс­ціць вен­ты­ля­цыю. Ка­лі пры­хо­дзім на за­явач­ны ра­монт, гас­па­дар ква­тэ­ры Ге­ор­гій Ула­дзі­мі­ра­віч, кры­ху са­ро­ме­ю­чы­ся (маў­ляў, што тут зды­маць у ма­ёй ха­лас­цяц­кай ква­тэ­ры?), усё ж да­зва­ляе жур­на­ліс­там па­на­зі­раць за пра­цэ­сам.

— На ўмы­валь­ні­ку пра­круч­ва­ец­ца га­лоў­ка кра­на, па­ста­ян­на лі­ец­ца ха­лод­ная ва­да, — тлу­ма­чыць май­стру праб­ле­му гас­па­дар.

У ко­ліш­ня­га элект­ры­ка Аляк­санд­ра на пра­вя­дзен­не ма­ні­пу­ля­цый па за­ме­не пра­клад­кі ў кра­не ідзе 15 хві­лін. Вуа-ля — ва­да больш не лі­ец­ца! Пас­ля ха­ус-май­стар ідзе на кух­ню, дзе не пра­цуе вы­цяж­ка, і пры­ма­ец­ца за рас­круч­ван­не вен­ты­ля­та­ра. Праз ней­кі час уста­лёў­вае яго на мес­ца, і вы­цяж­ка па­чы­нае пра­ца­ваць.

— Са­мыя вя­лі­кія цяж­кас­ці ў тым, што трэ­ба па­спя­ваць усё ра­біць, — пад­су­моў­вае Аляк­сандр Да­ні­ле­віч. — Але ка­лі гэ­та ўсё як след за­пра­цуе, па­вя­лі­чац­ца зар­пла­ты, то рэ­фор­ма бу­дзе апраў­да­най.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Фо­та Над­зеі БУ­ЖАН.

 

Для та­го, каб атры­маць ква­лі­фі­ка­цыю ра­бо­ча­га па комп­лекс­ным аб­слу­гоў­ван­ні, трэ­ба бы­ло прай­сці ад­бор. На ву­чо­бу па­сы­ла­лі са­мых леп­шых.

***

Пас­ля пры­ват­ных фірм пры­хо­дзім мы, і да­во­дзіц­ца ўсё за імі пе­ра­раб­ляць, бо яны пры­яз­джа­юць, ху­цень­ка бя­руць гро­шы і з'яз­джа­юць.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?