Вы тут

Наш тэкстыль ацанілі ў Літве


Беларускія прадпрыемствы лёгкай прамысловасці былі паспяхова прадстаўлены на Балтыйскай выставе моднай вопраткі і тканін (Baltіc Fashіon and Textіle 2014), якая тры дні (16–18 кастрычніка) праходзіла ў Вільнюсе.

У форуме ўдзельнічалі чатыры вядомыя беларускія прадпрыемствы: «Гранітэкс», «Стужка», «Камволь» і «Аршанскі льнокамбінат». Акрамя таго, Беларусь прадстаўлялі і некаторыя літоўскія фірмы. Напрыклад, ЗАТ «Нортыяс групе» з Каўнаса рэкламіравала і свой філіял «Нортыкс», што дзейнічае ў Мінску.

Цяжка было прайсці міма тэкстыльнай галантарэі, гардзінных вырабаў і камплектаў штор, якія выставілі магілёўскія тэкстыльшчыкі з ААТ «Стужка», аднаго з самых буйных вытворцаў тэкстыльнай прадукцыі ў Беларусі.

21-25

ЗАТ «Нортыяс групе» з Каўнаса рэкламавала і  свой філіял «Нортыкс», які дзейнічае ў Мінску.

«Мы ў Вільнюсе сваю прадукцыю паказваем не першы раз. З літоўскімі прадпрымальнікамі ўсталяваліся канкрэтныя дзелавыя адносіны. Думаю, што і пасля гэтай выставы ў нас знойдуцца новыя рынкі збыту», — распавяла карэспандэнту «Звязды» намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Стужка» Інэса Сцяпанчыкава.

Мяне як літоўца вельмі прывабілі льняныя вырабы: трывалыя, эстэтычныя і экалагічныя. Раней і ў Літве было шырока развіта льнаводства і льняная прамысловасць. Але за апошнія дваццаць гадоў гэтыя заводы па не зусім зразумелых прычынах сталі стратнымі, іх закрылі, фермеры перасталі вырошчваць лён. Вось чаму я, ды і не толькі я, з настальгіяй глядзеў на льняныя вырабы, прывезеныя з Беларусі. Вось чаму асаблівым попытам карысталіся беларускія льняныя тканіны.

У рамках выставы адбыўся «круглы стол» «Беларусь — Літва: развіццё супрацоўніцтва ў галіне лёгкай прамысловасці», у якім прынялі ўдзел многія літоўскія прадпрымальнікі.

«Паміж прадпрыемствамі лёгкай прамысловасці Літвы і Беларусі трывалыя дзелавыя адносіны. З Літвы для патрэб прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Беларусі пастаўляюцца непрамакальныя тканіны, трыкатажныя палотны, вырабы з пластмас, фурнітура, тканіны сінтэтычныя, тэкстыльная галантарэя. У Літве ахвотна купляюць ільняныя тканіны і катанізаванае льновалакно Аршанскага льнокамбіната, трыкатажныя вырабы «Купалінкі», гарсэтныя вырабы «Мілавіцы», прадукцыю Мінскага і Гродзенскага вытворчых гарбарных аб'яднанняў і многае іншае. Сёлета экспартныя пастаўкі ў Літву ажыццяўлялі 26 арганізацый канцэрна «Беллегпрам». Мы рады, што працягнулі тэрмін дзеяння мемарандума аб супрацоўніцтве паміж канцэрнам «Беллегпрам» і нашай асацыяцыяй», — адзначыла прэзідэнт Асацыяцыі прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Літвы «LATІA» Аўрымас Палевічус.

«У нас з літоўскімі партнёрамі вельмі даўнія сувязі, і радуе, што яны ніколі не перарываліся, — дадаў старшыня канцэрна «Беллегпрам» Мікалай Яфімчык. — У 2013 годзе таваразварот паміж літоўскімі партнёрамі і арганізацыямі канцэрна «Беллегпрам» склаў 23 млн долараў ЗША і павялічыўся ў параўнанні з 2012 годам амаль на 50 працэнтаў. За студзень — жнівень 2014 года таваразварот склаў 18,3 млн долараў ЗША і павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года на 21,5 працэнта, або на 3,2 млн долараў ЗША».

«Узаемадзеянне з літоўскімі партнёрамі вельмі важнае і цікавае для беларускіх прадпрыемстваў. Падчас выставы дэлегацыя Беларусі, якую ўзначальваў старшыня канцэрна «Беллегпрам» Мікалай Яфімчык, правяла перамовы з кіраўніцтвам Міністэрства эканомікі, Міністэрства адукацыі, Нацыянальнага алімпійскага камітэта Літвы, а таксама з прадстаўнікамі літоўскіх кампаній. Бакі абмеркавалі новыя шляхі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галіне паставак у Літву беларускіх тавараў лёгкай прамысловасці, асабліва льняных і шарсцяных тканін, магчымасці арганізацыі сумесных праектаў, у тым ліку па вытворчасці спартыўнага адзення, а таксама ў сферы дызайну і адукацыі», — паведаміў пасол Рэспублікі Беларусь у літоўскай Рэспубліцы Аляксандр Кароль.

За апошнія дваццаць гадоў ільнозаводы сталі стратнымі, іх закрылі, фермеры перасталі вырошчваць лён. Вось чаму я, ды і не толькі я, з настальгіяй глядзеў на льняныя вырабы, прывезеныя з Беларусі.

Станоўчыя водгукі аб выставе ўжо з'явіліся і ў прэсе Літвы. Вільнюская газета «Агляд» апублікавала артыкул «Беларускі тэкстыль прадставіў сябе ў Літве», у якой высока ацаніла якасць беларускіх вырабаў.

Такая выстава ў Вільнюсе была з арганізавана ўжо 23‑ці раз. Акрамя Беларусі, свае вырабы на яе прывезлі ўсе блізкія і далёкія суседзі — Латвія, Швецыя, Расія, Польшча, Эстонія, Германія, Украіна, Данія, Францыя, Вялікабрытанія. Цікавасць праявілі і краіны Азіі — Кітай, Індыя, Пакістан, Бангладэш. Усяго над выставачным цэнтрам LІTEXPO развяваліся сцягі 21 дзяржавы.

Вітаўтас ЖЭЙМАНТАС,
уласны карэспандэнт «Звязды» ў Літве. Фота аўтара.

Вільнюс

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.