Вы тут

Дапаможа «крызісны» пакой


Жанчыны з дзецьмі, якія перажылі сямейную трагедыю, пацярпелі ад гвалту і маюць тэрміновую патрэбу ў часовым жыллёвым прыстанішчы, могуць скарыстацца «крызісным» пакоем у вёсцы Рыбніца Гродзенскага раёна.

Пад яго адведзена адно з памяшканняў у будынку былой васьмігадовай школы, дзе цяпер размяшчаецца цэнтр турызму і краязнаўства са спартыўнай залай і трэнажорамі. Пакой абсталяваны сучаснай мэбляй, ёсць умовы не толькі для адпачынку і гатавання ежы, але і гульнявы куток для малых (шмат цацак, кніг), рабочае месца для школьніка. Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Гродзенскага раёна сумесна з райаддзелам міліцыі прадумана і сістэма бяспекі знаходжання тут пацярпелых ад гвалту ў сям'і.

Усё гэта зроблена, дарэчы, не за бюджэтныя сродкі, а дзякуючы спонсарам, сярод якіх сельскагаспадарчы кааператыў «Свіслач», ААТ «Мэблябудканструкцыя», ТАА «Еўрагандаль», прадпрыемства «ЗОВ», грамадскае аб'яднанне «Белая Русь», абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.