Вы тут

Па прынцыпах роўнасці


Па­чы­на­ю­чы з на­ступ­на­га го­да бе­ла­ру­сы, якія ча­со­ва пра­цу­юць на тэ­ры­то­рыі Ра­сіі, атры­ма­юць пра­ва на апла­ту баль­ніч­на­га ліс­та — пры ўмо­ве, што яны ўдзель­ні­ча­юць у сіс­тэ­ме са­цы­яль­на­га стра­ха­ван­ня. Гэ­та яшчэ адзін вы­нік су­мес­най ра­бо­ты двух ве­дам­стваў — мі­ніс­тэр­стваў пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі, якая пад­трым­лі­ва­ец­ца вы­шэй­шым кі­раў­ніц­твам абедз­вюх кра­ін.

На су­мес­ным па­ся­джэн­ні ка­ле­гіі Мі­ніс­тэр­стваў пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі, якая прай­шла ў Мін­ску, пы­тан­ні за­бес­пя­чэн­ня роў­ных пра­воў гра­ма­дзян у са­цы­яль­на-пра­цоў­най сфе­ры ў ме­жах Са­юз­най дзяр­жа­вы зноў бы­лі ў цэнт­ры ўва­гі.

Гэ­та ўжо пя­тая ка­ле­гія, на якой раз­гля­да­юц­ца су­мес­ныя дзе­ян­ні двух мі­ніс­тэр­стваў і вы­пра­цоў­ва­ец­ца ўзгод­не­ная па­лі­ты­ка ў га­лі­не са­цы­яль­на-пра­цоў­ных ад­но­сін, уклю­ча­ю­чы пы­тан­ні за­ня­тас­ці, апла­ты і ахо­вы пра­цы, са­цы­яль­на­га за­бес­пя­чэн­ня і стра­ха­ван­ня.

— Мы жы­вём у рам­ках Са­юз­най дзяр­жа­вы, і для кож­на­га ча­ла­ве­ка вель­мі важ­на мець са­цы­яль­ныя га­ран­тыі, якія ён мо­жа атры­маць і на тэ­ры­то­рыі Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, і на тэ­ры­то­рыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, — за­яві­ла жур­на­ліс­там мі­ністр пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Бе­ла­ру­сі Ма­ры­я­на Шчот­кі­на. — На­ту­раль­на, гэ­та пра­цяг­лы пра­цэс. Ра­зам з тым, ён у нас пра­хо­дзіць вель­мі эфек­тыў­на дзя­ку­ю­чы ўза­е­ма­дзе­ян­ню на­шых двух мі­ніс­тэр­стваў.

Роў­ныя пра­вы на вы­пла­ту баль­ніч­ных ліс­тоў

З 1 сту­дзе­ня 2015 го­да ў Са­юз­най дзяр­жа­ве пла­ну­ец­ца ўвес­ці но­выя нор­мы ў да­чы­нен­ні да гра­ма­дзян, якія ча­со­ва зна­хо­дзяц­ца на тэ­ры­то­рыі Ра­сіі. Ад­па­вед­ныя зме­ны, па сло­вах на­мес­ні­ка дзяр­жаў­на­га сак­ра­та­ра Са­юз­най дзяр­жа­вы Іва­на Бам­бі­зы, пад­рых­та­ва­ны ў ра­сій­скім за­ка­на­даў­стве і зна­хо­дзяц­ца на раз­гля­дзе ў Дзяр­жаў­най Ду­ме. Но­выя нор­мы са­цы­яль­най аба­ро­ны гра­ма­дзян Са­юз­най дзяр­жа­вы да­па­мо­гуць цал­кам ўрэ­гу­ля­ваць за­бес­пя­чэн­не роў­ных пра­воў гра­ма­дзян у атры­ман­ні ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі, а так­са­ма вы­пла­це пен­сій і баль­ніч­ных ліс­тоў.

Кі­раў­нік Мінп­ра­цы Ра­сіі Мак­сім Та­пі­лін ад­зна­чыў: «Мы па­він­ны пра­ца­ваць у кі­рун­ку ле­га­лі­за­цыі рын­ку пра­цы, з тым каб усе ўдзель­ні­ча­лі ў стра­ха­вой сіс­тэ­ме. Да­ваць маг­чы­масць лю­дзям, якія пра­цу­юць дзесь­ці ў не­тра­ды­цый­ных фор­мах за­ня­тас­ці, шанц і маг­чы­масць увай­сці ў сіс­тэ­му стра­ха­ван­ня. І зра­біць гэ­та так, каб ра­бот­нік і пра­ца­даў­ца бы­лі за­ці­каў­ле­ны ў тых га­ран­ты­ях, якія дзяр­жа­ва яму пра­па­ноў­вае».

Ін­фар­ма­цый­ныя рэ­сур­сы для пра­фе­сі­я­на­лаў

І ў Бе­ла­ру­сі, і ў Ра­сіі ёсць на­цы­я­наль­ныя ін­фар­ма­цый­ныя рэ­сур­сы, якія змя­шча­юць звест­кі аб ва­кант­ных пра­цоў­ных мес­цах.

Так, Мінп­ра­цы і са­ца­ба­ро­ны Бе­ла­ру­сі су­мес­на з абл­вы­кан­ка­ма­мі і Мін­гар­вы­кан­ка­мам на пад­ста­ве звес­так, якія да­юць най­маль­ні­кі, ства­ры­ла Агуль­на­рэс­пуб­лі­кан­скі банк ва­кан­сій, дзе ёсць ін­фар­ма­цыя аб на­яў­нас­ці сва­бод­ных ра­бо­чых мес­цаў па кра­і­не, а так­са­ма звест­кі аб на­яў­ных у рэс­пуб­лі­цы ва­кан­сі­ях з пра­да­стаў­лен­нем жыл­ля. Усе звест­кі ў бан­ку ва­кан­сій аб­наў­ля­юц­ца што­дня. Да іх ёсць сва­бод­ны до­ступ як для бе­ла­ру­саў, так і для гра­ма­дзян Ра­сіі. Акра­мя та­го, там зна­хо­дзіц­ца ін­фар­ма­цыя аб най­больш за­па­тра­ба­ва­ных ва­кан­сі­ях у аб­лас­цях і Мін­ску.

У Ра­сіі ёсць пар­тал «Пра­ца ў Ра­сіі». У са­май блі­жэй­шай бу­ду­чы­ні ў рам­ках ма­дэр­ні­за­цыі ён змо­жа да­ваць звест­кі не толь­кі аб ва­кант­ных мес­цах у тым ці ін­шым рэ­гі­ё­не Ра­сіі, але і да­зво­ліць склас­ці мер­ка­ван­не пра тое, якая інф­ра­струк­ту­ра ма­ец­ца ў кан­крэт­ным рэ­гі­ё­не, які там кошт арэн­ды жыл­ля і ўзро­вень зар­пла­ты ў цэ­лым у той ці ін­шай га­лі­не. А так­са­ма, як пла­ну­ец­ца, з да­па­мо­гай гэ­та­га пар­та­ла мож­на бу­дзе апе­ра­тыў­на звя­зац­ца з пра­ца­даў­цам.

Роў­ныя пен­сій­ныя пра­вы

Урэ­гу­ля­ва­ны ўсе пы­тан­ні ў га­лі­не пен­сій­на­га стра­ха­ван­ня. На­цы­я­наль­ныя пен­сій­ныя сіс­тэ­мы за­ста­нуц­ца ў рам­ках дзяр­жаў, але з пунк­ту гле­джан­ня пе­ра­соў­ван­няў, рын­ку пра­цы пен­сій­ныя пра­вы бу­дуць так­са­ма ўтва­рац­ца пад­час пра­цы і ў Ра­сіі, і ў Бе­ла­ру­сі, і ў Ка­зах­ста­не. Гэ­та вя­лі­кае да­сяг­нен­не, ад­зна­ча­юць спе­цы­я­ліс­ты. Зна­чыць, ка­лі ча­ла­век бу­дзе пра­ца­ваць на тэ­ры­то­рыі ад­ной з трох дзяр­жаў і вы­плач­ваць стра­ха­выя ўзно­сы, то кож­ная дзяр­жа­ва бу­дзе нес­ці ад­каз­насць за той пра­цоў­ны стаж, які на­пра­ца­ваў ча­ла­век на яго тэ­ры­то­рыі. І кож­ная дзяр­жа­ва бя­рэ на ся­бе аба­вя­за­цель­ства вы­пла­ты част­кі пен­сіі ме­на­ві­та за гэ­ты стаж.

А ў блі­жэй­шы час (маг­чы­ма, да кан­ца го­да) бу­дзе пад­пі­са­ны пра­та­кол аб уня­сен­ні змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у па­гад­нен­не аб пры­мя­нен­ні да­га­во­ра па­між Рэс­пуб­лі­кай Бе­ла­русь і Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цы­яй аб су­пра­цоў­ніц­тве ў га­лі­не са­цы­яль­на­га за­бес­пя­чэн­ня ад 24 сту­дзе­ня 2006 г. Пры­няц­це гэ­та­га пра­та­ко­ла да­зво­ліць ап­ты­мі­за­ваць ад­мі­ніст­ра­ван­не пра­цэ­су вы­пла­ты пен­сій гра­ма­дзя­нам Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі, якія пра­жы­ва­юць на тэ­ры­то­ры­ях ба­коў, і тэр­мі­ны іх вы­пла­ты.

Свят­ла­на Бусь­ко

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.