Вы тут

Вашы лепшыя выхадныя


У не­за­быў­нае па­да­рож­жа па Лат­віі, Літ­ве і Бе­ла­ру­сі за­пра­шае кі­раў­нік ад­мі­ніст­ра­цыі Лат­галь­ска­га рэ­гі­ё­на пла­на­ван­ня Іве­та Ма­лі­на-Та­бу­не

Транс­гра­ніч­ны рэ­гі­ён з паэ­тыч­най наз­вай Бэ­ла Дзві­на, які ахоп­лі­вае Ві­цеб­скую воб­ласць і лат­вій­скую Лат­га­лію, — зна­ход­ка для ра­ман­ты­каў з усіх кут­коў све­ту. Тут ёсць не­аб­ход­ныя ін­грэ­ды­ен­ты для пры­га­та­ван­ня са­май не­ве­ра­год­най ту­рыс­тыч­най стра­вы, якая прый­дзец­ца па гус­це на­ват са­ма­му па­тра­ба­валь­на­му гур­ма­ну па­да­рож­жаў.

22-16

Спа­да­ры­ня Іве­та пры­зна­ла­ся, што з дзя­цін­ства лю­біць Ві­цебск, Мё­ры, Брас­лаў. Ра­ней ез­дзі­ла сю­ды з баць­ка­мі на ка­ні­ку­лах па аб­ноў­кі. А ця­пер, як пра­ві­ла, па пра­цы, мэ­та якой — су­пра­цоў­ніц­тва ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня Бе­ла­ру­сі і Лат­віі.

— Наш Лат­галь­скі рэ­гі­ён мя­жуе з Ві­цеб­скай воб­лас­цю. Тут пра­ця­кае ра­ка Дзві­на-Даў­га­ва, вя­до­мая са ста­ра­жыт­на­сці дзя­ку­ю­чы ле­ген­дар­на­му ганд­лё­ва­му шля­ху «з ва­ра­гаў у грэ­кі». Та­му мы ак­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­ем та­кое геа­гра­фіч­нае ста­но­ві­шча. Доб­рыя ста­сун­кі скла­лі­ся з Ві­цеб­скім абл­вы­кан­ка­мам, з якім у свой час пад­пі­са­лі да­га­вор аб су­пра­цоў­ніц­тве. Ужо не пер­шы год ра­зам удзель­ні­ча­ем у транс­гра­ніч­ных пра­ек­тах.

Іве­та, мо­жа­це рас­ка­заць пра кан­крэт­ны плён су­пра­цоў­ніц­тва ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня Бе­ла­ру­сі і Лат­віі?

— Мы ак­тыў­на раз­ві­ва­ем ту­рызм у Бал­тый­скім азёр­ным краі і ў рэ­гі­ё­не Бэ­ла Дзві­на. Адзін з апош­ніх вя­лі­кіх су­мес­ных пра­ек­таў — «Бэ­ла Дзві­на 2». З бе­ла­рус­ка­га бо­ку пры­ма­лі ўдзел ор­га­ны са­ма­кі­ра­ван­ня Ві­цеб­скай воб­лас­ці (у пры­ват­нас­ці, Ра­со­ны, Верх­ня­дзвінск, Брас­лаў, По­лацк, Мё­ры). Гэ­та са­мы вя­лі­кі па бюд­жэ­це пра­ект пра­гра­мы транс­гра­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва «Лат­вія — Літ­ва — Бе­ла­русь»! Бюд­жэт пра­ек­та — 1 789 387 еў­ра. Гэ­тыя гро­шы мы ўкла­лі ў інф­ра­струк­ту­ру, за­ку­пі­лі не­аб­ход­нае аб­ста­ля­ван­не, доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­лі мес­цы ад­па­чын­ку. Для ту­рыс­таў рас­пра­ца­ва­лі пяць но­вых ці­ка­вых і ўні­каль­ных транс­гра­ніч­ных марш­ру­таў, у тым лі­ку і для ся­мей­на­га ад­па­чын­ку. Боль­шасць з іх пра­хо­дзіць праз тры кра­і­ны. Пра­па­ну­ем па­чаць па­да­рож­жа з Бе­ла­ру­сі, пас­ля за­ехаць у Літ­ву і за­вяр­шыць тур у Лат­віі. Боль­шасць марш­ру­таў тэ­ма­тыч­ныя, бо ва ўсіх лю­дзей па­трэ­бы роз­ныя: ад­ных ці­ка­віць сак­раль­ны ту­рызм, ін­шых — ку­лі­нар­ны, ка­гось­ці яшчэ — ак­тыў­ны ад­па­чы­нак… Вы­да­лі бра­шу­ру «Твае са­мыя леп­шыя вы­хад­ныя ў Лат­га­ліі, Аў­кштай­ціі і Ві­цеб­скай воб­лас­ці», ту­рыс­тыч­ную кар­ту «Бэ­ла Дзві­на і Бал­тый­скі азёр­ны край», па­ста­ві­лі ін­фар­ма­цый­ныя па­ка­заль­ні­кі. Бо не сак­рэт, што ча­сам ці­ка­выя аб'­ек­ты ту­рыс­ты аб­мі­на­юць, та­му што прос­та не ве­да­юць пра іх іс­на­ван­не.

Пра­ект, пра які вы рас­па­вя­лі, не­вы­пад­ко­ва на­зы­ва­ец­ца Бэ­ла Дзві­на, што ў пе­ра­кла­дзе азна­чае «пры­го­жая Дзві­на»: і ў Літ­ве, і ў Бе­ла­ру­сі шмат пры­го­жых рэк і азёр. На­коль­кі ак­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца вод­ны шлях для пры­цяг­нен­ня ту­рыс­таў?

— Па­куль не на поў­ную моц, на жаль. Тым не менш мы на пра­віль­ным шля­ху. Рас­пра­цоў­ва­ем не толь­кі пе­ша­ход­ныя, аў­та­ма­біль­ныя ды кон­ныя марш­ру­ты, але і вод­ныя. Каб пры­ва­біць больш ту­рыс­таў, трэ­ба, вя­до­ма, па­ляп­шаць інф­ра­струк­ту­ру не­па­срэд­на ля ва­ды. У ме­жах пра­ек­та «Бэ­ла Дзві­на» доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­лі 12 мес­цаў гра­мад­ска­га ад­па­чын­ку. У пры­ват­нас­ці, пля­жы ў Верх­ня­дзвін­ску, Ра­сон­скім ра­ё­не, на во­зе­ры Сер­да­ва ў По­лац­кім ра­ё­не, на во­зе­ры Дры­вя­ты ў Брас­ла­ве, на Мёр­скім во­зе­ры. Зра­бі­лі там дзі­ця­чыя пля­цоў­кі, уста­на­ві­лі пры­бі­раль­ні, ка­бін­кі-ра­дзя­валь­ні.

У той жа Іс­па­ніі ту­рыс­ты, каб на­ве­даць му­зей, га­дзі­на­мі га­то­вы ста­яць у чар­зе. Што, на ваш по­гляд, трэ­ба зра­біць, каб пры­цяг­нуць ува­гу да на­шых му­зе­яў?

— Ка­лі му­зей сум­ны і не­ці­ка­вы, то, на­ўрад ці там бу­дуць на­тоў­пы ту­рыс­таў. Мы гэ­та ра­зу­ме­ем, та­му як­раз ця­пер ра­зам з По­лац­кам ак­тыў­на ўка­ра­ня­ем пра­ект «Му­зей­ныя ва­ро­ты». Пра­во­дзім се­мі­на­ры, пла­ну­ем ар­га­ні­за­ваць аду­ка­цый­ныя па­езд­кі для му­зей­ных ра­бот­ні­каў у Аў­стрыю і Іта­лію. На­бы­ва­ем су­час­нае аб­ста­ля­ван­не для му­зе­яў. Яно сён­ня каш­туе вель­мі до­ра­га, але без гэ­та­га ні­як, інакш мы на­заўж­ды за­храс­нем ва ўча­раш­нім дні. У Даў­гаў­піл­се, так­са­ма у ме­жах транс­гра­ніч­на­га пра­ек­та, рэ­кан­стру­я­ва­лі крэ­пасць ХІХ ста­год­дзя і зра­бі­лі там му­зей Мар­ка Рот­кі. Гэ­та адзін з са­мых да­ра­гіх мас­та­коў-ім­прэ­сі­я­ніс­таў у све­це. Пас­ля на­вед­ван­ня бе­ла­рус­кіх Ду­ду­так за­га­рэ­лі­ся зра­біць у Крас­ла­ве му­зей шма­каў­кі (лат­галь­скі са­ма­гон).

Су­час­на­га ту­рыс­та ня­прос­та здзі­віць, та­му трэ­ба ра­зам ду­маць, як пры­цяг­нуць ува­гу да са­ма­быт­ных пом­ні­каў, уні­каль­ных ка­лек­цый, якія мы ма­ем, як іх пра­віль­на па­даць.

Якія пе­ра­ва­гі ма­юць пры­гра­ніч­ныя рэ­гі­ё­ны? Што трэ­ба раз­ві­ваць, на што звяр­нуць ува­гу?

— Як у Бе­ла­ру­сі, так і Лат­віі ба­га­тая ку­лі­нар­ная спад­чы­на. Мы па­він­ны са­браць яе, за­ха­ваць і пра­да­ваць ту­рыс­там. На па­ляп­шэн­не ку­лі­нар­на­га сэр­ві­су ў Лат­галь­скім і Ві­цеб­скім рэ­гі­ё­нах скі­ра­ва­ны транс­гра­ніч­ны пра­ект «Бэ­ла ку­зі­на». На­шым лю­дзям ча­сам не ха­пае ве­даў, та­му ў ме­жах пра­ек­та мы ла­дзім се­мі­на­ры, па­езд­кі па аб­ме­не во­пы­там ра­бот­ні­каў сфе­ры хар­ча­ван­ня. Вель­мі важ­на не толь­кі ўмець га­та­ваць тра­ды­цый­ныя стра­вы, але і на­ву­чыц­ца аб­слу­гоў­ваць клі­ен­таў так, каб яны ха­це­лі вяр­нуц­ца да вас яшчэ і яшчэ. Спе­цы­яль­на для ту­рыс­таў мы рас­пра­ца­ва­лі 6‑дзён­ны ку­лі­нар­ны марш­рут.

Ве­да­е­це, да нас пры­яз­джа­лі ту­ра­пе­ра­та­ры і жур­на­ліс­ты з Санкт-Пе­цяр­бур­га. Не­ка­то­рыя пла­ка­лі — так не ха­це­лі ад'­яз­джаць. Ка­за­лі, у вас та­кі сар­дэч­ны пры­ём, што мы на­ват не звяр­та­ем ува­гі на не­да­хо­пы ў інф­ра­струк­ту­ры. Але гэ­та не на­го­да рас­слаб­ляц­ца. Маг­чы­ма, нех­та за­плю­шчыць во­чы на яе ад­сут­насць. Але боль­шасць, па­вер­це, не. Та­му нель­га да­пус­каць, каб, на­прык­лад, на ча­та­ры па­коі ў аг­ра­ся­дзі­бе бы­ла ад­на пры­бі­раль­ня і душ.

Столь­кі ўся­го зроб­ле­на — ці ад­чу­ва­е­це ад­да­чу?

— Сё­ле­та ту­рыс­таў ста­ла на­шмат больш, чым, на­прык­лад, ле­тась. Я вы­пад­ко­ва ў Крас­ла­ве су­стрэ­ла доб­рую зна­ё­мую, мэ­ра су­сед­ня­га го­ра­да. Пы­та­ю­ся, што ты тут ро­біш? Я, ка­жа, пры­еха­ла па ва­шым да­вед­ні­ку. Столь­кі ці­ка­ва­га ў нас, аказ­ва­ец­ца, аж­но во­чы раз­бя­га­юц­ца. За два дні не­рэ­аль­на ўсё па­гля­дзець. Зра­бі­лі б вы, ка­жа, топ‑5 ці 10, каб за­ры­ен­та­ваць ту­рыс­та, у яко­га ма­ла ча­су: на што вар­та звяр­нуць ува­гу ў пер­шую чар­гу? Яе па­жа­дан­не мы ўзя­лі на за­мет­ку і ства­ры­лі для ту­рыс­таў та­кую «шпар­гал­ку».

З які­мі пе­ра­шко­да­мі су­ты­ка­е­це­ся пад­час ука­ра­нен­ня пра­ек­таў?

— Ука­ра­ніць пра­ект прак­тыч­на не­рэ­аль­на, ка­лі ня­ма па­пя­рэд­ня­га во­пы­ту ці парт­нё­раў, якія пад­ка­жуць. У нас, дзя­куй Бо­гу, ёсць і во­пыт, і на­дзей­ныя парт­нё­ры. Але кож­ны раз, за­цвяр­джа­ю­чы чар­го­вы пра­ект, су­ты­ка­ем­ся з тым, што яго ўзгад­нен­не з бе­ла­рус­кім бо­кам зай­мае ча­мусь­ці вель­мі шмат ча­су. За гэ­ты час мо­жа змя­ніц­ца эка­на­міч­ная сі­ту­а­цыя, цэ­ны. Асноў­най жа пе­ра­шко­дай, якая ўплы­вае на коль­касць ту­рыс­таў, на мой по­гляд, з'яў­ля­ец­ца ві­за­вая. Але гэ­та пы­тан­не не на­ша­га ўзроў­ню. Пе­ра­мо­вы на­конт ад­ме­ны ві­за­ва­га рэ­жы­му вя­дуц­ца, і, бу­дзем спа­дзя­вац­ца, ра­шэн­не бу­дзе на ка­рысць да­лей­ша­га раз­віц­ця су­пра­цоў­ніц­тва па­між на­шы­мі кра­і­на­мі.

На­дзея ДРЫ­ЛА.

Мінск — Ры­га — Мінск.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.