Вы тут

Муляж аўтамата выглядаў вельмі рэалістычна


У ста­лі­цы ня­ўда­лы жарт ма­ла­дых лю­дзей з му­ля­жом аў­та­ма­та скон­чыў­ся за­тры­ман­нем цэ­лай кам­па­ніі.

Аў­та­ма­біль «ВАЗ» ру­хаў­ся па пра­спек­це Не­за­леж­нас­ці, і адзін з па­са­жы­раў дэ­ман­стра­ваў прад­мет, знеш­не па­доб­ны на аў­та­мат Ка­лаш­ні­ка­ва. По­бач на служ­бо­вым транс­пар­це як­раз пра­яз­джа­лі су­пра­цоў­ні­кі АМАП ГУ­УС. Яны бла­кі­ра­ва­лі чыр­во­ны «ВАЗ-2109», кі­роў­цу пра­па­на­ва­лі за­глу­шыць ру­ха­вік і ра­зам з па­са­жы­ра­мі вый­сці з транс­парт­на­га срод­ку. Тыя, хто зна­хо­дзіў­ся ў са­ло­не, ад­мо­ві­лі­ся. Пры гэ­тым ва­дзі­цель на­ват па­спра­ба­ваў ака­заць су­пра­ціў­лен­не пра­ва­ахоў­ні­кам. Та­ды бай­цы АМАП пры­ня­лі ра­шэн­не аб за­тры­ман­ні. Пад­час да­гля­ду са­ло­на аў­та­ма­бі­ля бы­лі зной­дзе­ны ма­ке­ты піс­та­ле­та і аў­та­ма­та, пры­чым вель­мі рэа­ліс­тыч­ныя. Для да­лей­ша­га раз­бо­ру за­тры­ма­ных да­ста­ві­лі ў Цэнт­раль­ны РУ­УС. Там мо­ладзь па­тлу­ма­чы­ла ўсё, што ад­бы­ло­ся, жар­там. Па гэ­тым фак­це пра­во­дзіц­ца пра­вер­ка.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.