Вы тут

Адзіны на раён, або КУП як «аграрная хуткая» для вяскоўцаў


На Ві­цеб­шчы­не толь­кі ў не­каль­кіх сель­са­ве­тах дзей­ні­ча­юць ка­му­наль­ныя ўні­тар­ныя прад­пры­ем­ствы па ака­зан­ні па­слуг на­сель­ніц­тву. У Ле­пель­скім ра­ё­не пер­шай «лас­таў­кай» яшчэ ў 1990‑х стаў КУП пры Ка­мен­скім сель­вы­кан­ка­ме. А ў Лёз­нен­скім ра­ё­не ана­ла­гіч­нае прад­пры­ем­ства за­пра­ца­ва­ла сё­ле­та. Зна­ка­выя «100 дзён» ужо мі­ну­лі. Гэ­та і ста­ла на­го­дай, каб па­ці­ка­віц­ца «плю­са­мі» і «мі­ну­са­мі» но­вай струк­ту­ры.

22-4

—Ства­рэн­ню КУП «Ка­наш­ка­ва» па­спры­яў дэ­пу­тат Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Аляк­сандр Па­пкоў. Аляк­сандр Анд­рэ­е­віч час­та бы­вае ў на­шым ра­ё­не, — пры яго да­па­мо­зе Бе­ла­грап­рам­банк даў нам 300 міль­ё­наў руб­лёў. І не ў крэ­дыт, а ў якас­ці ме­цэ­нац­кай да­па­мо­гі. Ку­пі­лі на гэ­тыя гро­шы трак­тар з на­вяс­ным аб­ста­ля­ван­нем, у тым лі­ку ка­сіл­кай, пры­чэп. Без­умоў­на, аб та­кой пад­трым­цы ма­раць мно­гія, а па­шан­ца­ва­ла нам. Каб лю­дзі да­ве­да­лі­ся пра КУП, мы раз­мяс­ці­лі ад­па­вед­нае па­ве­дам­лен­не ў ра­ён­най га­зе­це, пра­ін­фар­ма­ва­лі ста­рэй­шын вё­сак… Ды і са­ма па не­каль­кі ра­зоў на ме­сяц ста­ра­юся бы­ваць у кож­най вёс­цы, з людзь­мі су­стра­ка­ю­ся, — рас­каз­вае стар­шы­ня Лёз­нен­ска­га сель­ска­га Са­ве­та Свят­ла­на Пу­ка­ва.

Уз­на­чаль­вае КУП яе муж Сяр­гей Пу­каў, але гэ­та ні­як не пе­ра­шка­джае спра­ве. Да­рэ­чы, у Свят­ла­ны Ула­дзі­мі­ра­ўны і Сяр­гея Ва­сіль­е­ві­ча ёсць улас­ны до­свед пра­цы на зям­лі. Да та­го, як Свят­ла­на Пу­ка­ва ста­ла стар­шы­нёй, сям'я ме­ла фер­мер­скую гас­па­дар­ку, а іх буль­ба рас­хо­дзі­ла­ся, як га­ра­чыя пі­раж­кі. Між ін­шым, Свят­ла­на Ула­дзі­мі­ра­ў-
на са­ма мо­жа пра­ца­ваць на трак­та­ры. Па аду­ка­цыі яна аг­ра­ном (ву­чы­ла­ся ў сель­ска­гас­па­дар­чым тэх­ні­ку­ме), ця­пер рых­ту­ец­ца да аба­ро­ны дып­ло­ма ў Го­рац­кай сель­ска­гас­па­дар­чай ака­дэ­міі — па той жа спе­цы­яль­нас­ці.

—На­ша прад­пры­ем­ства — КУП «Ка­наш­ка­ва» — па­ча­ло дзей­ні­чаць у лі­пе­ні, як­раз у Дзень Не­за­леж­нас­ці ака­за­лі пер­шую па­слу­гу, бо быў час кась­бы. Ра­ней лю­дзям да­па­мо­гу ў гэ­тым аказ­ва­лі гас­па­дар­кі, яны ж і ара­лі так­са­ма. Але, вя­до­ма, кі­раў­ні­кі ў пер­шую чар­гу на­кі­роў­ва­лі тэх­ні­ку на дзяр­жаў­ныя па­лі. Лю­дзі або ча­ка­лі тыд­ня­мі, па­куль да іх да­едуць, або най­ма­лі пры­ват­ні­каў, — рас­каз­вае Сяр­гей Пу­каў, ды­рэк­тар «Ка­наш­ка­ва».

Па­вод­ле яго слоў, рас­цэн­кі ў КУ­Пе са­мыя тан­ныя. На­прык­лад, тая ж кась­ба: уся­го 5 ты­сяч руб­лёў за «сот­ку» бя­руць. А за пе­ра­воз­ку се­на, дроў, бры­ке­ту і ін­ша­га — кры­ху больш за 13 ты­сяч руб­лёў. Ка­лі па­раў­наць рас­цэн­кі з ана­ла­гіч­ны­мі ад «пры­ват­ні­каў», у КУП яны мен­шыя, а па мно­гіх па­зі­цы­ях і на чвэрць. Зра­зу­ме­ла, гэ­ты фак­тар не спры­яе вя­лі­кім пры­быт­кам.

—Але ж у пер­шую чар­гу КУП ства­раў­ся дзе­ля са­цы­яль­най пад­трым­кі тых, хто пра­жы­вае ў вёс­ках. Ды і дач­ні­кам па­слу­гі аказ­ва­юц­ца. Уся­го на тэ­ры­то­рыі 6 сель­са­ве­таў ра­ё­на пра­жы­вае ка­ля 9 ты­сяч ча­ла­век, плюс дач­ні­кі, — пад­ліч­вае Свят­ла­на Пу­ка­ва.

Па­вод­ле яе слоў, вель­мі рэн­та­бель­на збі­раць ма­ла­ко. Але гэ­тым па­спя­хо­ва зай­ма­юц­ца ча­ты­ры ін­ды­ві­ду­аль­ныя прад­пры­маль­ні­кі. Асаб­лі­вых на­ра­кан­няў у іх бок ад на­сель­ніц­тва ня­ма. Але не вы­клю­ча­ец­ца, што ка­лі «з'я­віц­ца ні­ша», то ў КУ­Па
бу­дзе «ма­лоч­ны кі­ру­нак». У пла­нах — куп­ля буль­ба­са­джал­кі і буль­ба­ка­пал­кі…

Дзя­ку­ю­чы свай­му ўні­тар­на­му прад­пры­ем­ству, жы­ха­ры да­лё­кіх вё­сак ця­пер не ча­ка­юць тыд­ня­мі, па­куль ім ака­жуць па­слу­гу. Ды і за­каз­чы­кі, якія не жы­вуць на тэ­ры­то­рыі Лёз­нен­ска­га сель­са­ве­та, не па­крыў­джа­ны. На­прык­лад, шэсць ба­буль, жы­ха­рак су­сед­ня­га сель­са­ве­та, за­ка­за­лі трак­тар для апра­цоў­кі зя­мель­ных участ­каў. Каб ака­заць ім па­слу­гу, на трак­та­ры трэ­ба бы­ло пра­ехаць у абод­ва кан­цы 60 кі­ла­мет­раў. Пры гэ­тым за дзень на ака­зан­ні па­слу­гі бы­ло за­роб­ле­на 420 ты­сяч руб­лёў…

КУП «Ка­наш­ка­ва» не­ка­то­рыя ту­тэй­шыя на­зы­ва­юць «аграр­най хут­кай да­па­мо­гай». У су­сед­ніх ра­ё­нах вяс­коў­цы звы­чай­на ча­ка­юць да­па­мо­гі ад гас­па­да­рак. А «Ка­наш­ка­ва» са­мо мо­жа гас­па­дар­кам да­па­ма­гаць. У пры­ват­нас­ці, у час, ка­лі на­сель­ніц­тву не па­трэб­ны па­слу­гі, звя­за­ныя з экс­плу­а­та­цы­яй трак­та­ра. А да­рож­ні­кі і ка­му­наль­ні­кі мо­гуць раз­ліч­ваць на ўдзел «аграр­най хут­кай» у рас­чыст­цы да­рог ад сне­гу.

Вяс­коў­цы ма­юць ра­цыю, ка­лі па­тра­бу­юць свое­ча­со­вай да­па­мо­гі для апра­цоў­кі пры­ват­най зям­лі і г. д. Ме­на­ві­та «аграр­ныя хут­кія» здоль­ныя за­да­во­ліць та­кі по­пыт. Дру­гая спра­ва, ці за­ці­каў­ле­ны сель­вы­кан­ка­мы зай­мац­ца ар­га­ні­за­цы­яй та­кой пра­цы? У Лёз­нен­скім ра­ё­не пер­шыя на­пра­цоў­кі атры­ма­лі­ся да­во­лі ўда­лы­мі. Ці за­хо­чуць ін­шыя пе­ра­няць гэ­ты во­пыт?..

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Лёз­нен­скі ра­ён — Ві­цебск.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.