Дом-музей размешчаны ў вёсцы Рудня Свiслацкага раёна Гродзенскай вобласцi, паведамiў уладальнiк i кiраўнiк праекта па стварэннi музея Мiхаiл Гуськоў. Паводле задумы стваральнiкаў, турысты, якiя наведваюць сядзiбу, змогуць адчуць, як на працягу некалькiх пакаленняў змянялася жыццё сельскiх жыхароў Белавежы.
У музеi знаходзiцца больш за 250 матэрыяльных сведчанняў, якiя iлюструюць буднi насельнiцтва: абразы, карцiны пачатку мiнулага стагоддзя, дакументы i грошы розных эпох, прадметы побыту, прылады працы, адзенне, цацкi. Многiя прадметы для музея сабраны жыхарамi Свiслацкага раёна.
«Мы аднавiлi ў доме вырабленую па старадаўняй тэхналогii рускую печ, якая ў свой час выкарыстоўвалася як для абагрэву, так i для гатавання ежы, адпачынку, сушкi грыбоў i ягад, нават асвятлення. У музеi ёсць калаўрот, газавая лямпа, вырабы ручной работы (палавiкi, пакрывалы, вышыўка, якiм па сто гадоў)», — расказаў Мiхаiл Гуськоў.
Сярод найбольш каштоўных экспанатаў — калекцыя копiй гравюр вядомага дарэвалюцыйнага аўтара i iлюстратара выданняў пра прыроду i побыт Белавежскай пушчы Антона Камiнскага, а таксама партрэты знакамiтых людзей, якiя пабывалi ў Руднi.
Канстанцiн Люткевiч.
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.