Вы тут

Неверагодны «скачок якасці»


У пу­ха­віц­кай вёс­цы На­ва­сёл­кі ў 1920-я жыў і пра­ца­ваў та­ле­на­ві­ты мас­так Ар­кадзь Аста­по­віч

Ён — з па­ка­лен­ня твор­цаў, у лё­се якіх ві­да­воч­ны­мі з'яў­ля­юц­ца тра­ге­дыя, дра­ма­тызм, улас­ці­выя іх ча­су. Яны — Ар­кадзь Аста­по­віч, Мі­хась Фі­лі­по­віч, Мі­ко­ла Ду­чыц, Ге­надзь Змуз­дзін­скі, Са­ла­мон Юдо­він, Яфім Мі­нін, Ана­толь Ты­чы­на — прай­шлі праз дзве рэ­ва­лю­цыі, дзве су­свет­ныя вай­ны. Шка­да, што іх яр­кая мас­тац­кая спад­чы­на амаль не за­ха­ва­ла­ся. А вось ка­ля 300 тво­раў ад­на­го А. Аста­по­ві­ча, якія за­хоў­ва­юц­ца ў На­цы­я­наль­ным мас­тац­кім му­зеі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, ад­люст­роў­ва­юць і час з усі­мі яго пе­ры­пе­ты­я­мі, і ўсю ве­лі­чы­ню та­лен­ту ле­ген­дар­на­га твор­цы.

22-26

Ува­хо­джан­не Ар­ка­дзя Аста­по­ві­ча ў гіс­то­рыю бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва як з'я­вы ад­кры­тай, ві­да­воч­най па­ча­ло­ся па­раў­наль­на ня­даў­на. Толь­кі ў 1960-я га­ды, праз два дзе­ся­ці­год­дзі пас­ля смер­ці мас­та­ка, ад­бы­ла­ся яго пер­шая пер­са­наль­ная вы­стаў­ка. З'я­ві­лі­ся кні­гі, у якіх быў да­дзе­ны грун­тоў­ны ана­ліз твор­час­ці Ар­ка­дзя Аста­по­ві­ча. А ня­даў­на ў мін­скім вы­да­вец­тве «Бе­ла­русь» у се­рыі «Сла­ву­тыя мас­та­кі з Бе­ла­ру­сі» па­ба­чыў свет аль­бом «Ар­кадзь Аста­по­віч». Аў­тар тэкс­ту і скла­даль­нік — мас­тацт­ва­знаў­ца На­дзея Уса­ва. Спры­ян­не ў пад­рых­тоў­цы вы­дан­ня ака­за­лі род­ныя мас­та­ка — А. Д. Смір­но­ва (Мінск) і І. Т. Ня­рэ­са­ва (Маск­ва).

22-25

Част­ка жыц­ця А. Аста­по­ві­ча прай­шла на Пу­ха­віч­чы­не (1923—1929). Да гэ­та­га ча­су мас­так ужо меў аду­ка­цыю, пэў­ны твор­чы во­пыт. Яшчэ ў 1915 го­дзе ў Пе­цяр­бур­гу на­вед­ваў Ма­ля­валь­ную шко­лу Ім­пе­ра­тар­ска­га та­ва­рыст­ва за­ах­воч­ван­ня мас­тац­тваў, якой кі­ра­ваў Мі­ка­лай Рэ­рых. На­стаў­ні­ка­мі бы­лі вя­до­мыя рус­кія гра­фі­кі — І. Бі­лі­бін, П. На­ву­маў, А. Эбер­лінг. Ра­зам з бра­там уро­кі са­праўд­на­га мас­тац­тва атрым­лі­ва­ла ў тыя га­ды і сяст­ра Ар­ка­дзя — Зоя, на­шмат ма­ла­дзей­шая за яго... У ся­рэ­дзі­не 1922 го­да, пас­ля дэ­ма­бі­лі­за­цыі з Чыр­во­най ар­міі, А. Аста­по­віч вяр­нуў­ся на ра­дзі­му баць­кі, як пі­ша Н. Уса­ва: «...У вёс­ку На­ва­сёл­кі, ка­ля Пу­ха­віч, што пад Мінск­ам, дзе жы­ла сям'я». У На­ва­сёл­ках мас­так улад­коў­ва­ец­ца на пра­цу на­стаў­ні­кам ма­тэ­ма­ты­кі, чар­чэн­ня і ма­ля­ван­ня ў ся­мі­га­до­вую пра­цоў­ную шко­лу. З гіс­то­ры­ка-да­ку­мен­таль­най хро­ні­кі Пу­ха­віц­ка­га ра­ё­на «Па­мяць» вя­до­ма, што яшчэ ў 1863 го­дзе тут бы­ло за­сна­ва­на на­род­нае ву­чы­лі­шча. У 1920 г. на яго ба­зе бы­ла ство­ра­на ся­мі­га­до­вая шко­ла, у якой пра­ца­ва­лі 9 на­стаў­ні­каў, зай­ма­лі­ся ка­ля 120 хлоп­чы­каў і дзяў­ча­так.

У 1926—1929 га­дах у На­ва­сёл­ках пра­ца­ваў на­стаў­ні­кам бе­ла­рус­кі мо­ва­знаў­ца Мі­ка­лай Ша­тэр­нік (1890—1934). У тыя га­ды ён ак­тыў­на зай­маў­ся края­знаў­чай ра­бо­тай, збі­раў мяс­цо­вую лек­сі­ку. У 1929 г. вы­даў «Кра­ё­вы слоў­нік Чэр­вень­шчы­ны», ку­ды ўвай­шло і шмат «пу­ха­віц­кіх» слоў. З на­ва­сёл­каў­скіх дыя­мен­таў і та­кое: да­ра­ша­ва­ты — бруд­на-ка­рыч­не­вы, жаў­та­ва­ты. Як прык­лад ужы­ван­ня: «Наш конь да­ра­ша­ва­ты».

Чы­та­ем у Над­зеі Уса­вай пра на­ва­сёл­каў­скі пе­ры­яд А. Аста­по­ві­ча: «У гэ­тай бе­ла­рус­кай вёс­цы ад­быў­ся рап­тоў­ны ры­вок, не­ве­ра­год­ны «ска­чок якас­ці» яго гра­фіч­ных тво­раў, на­ра­джэн­не Аста­по­ві­ча як са­ма­стой­на­га мас­та­ка. На­ва­сёл­каў­скі пе­ры­яд, гэ­тае шчас­лі­вае ся­мі­год­дзе, пры­ня­та лі­чыць леп­шым у твор­час­ці мас­та­ка. На­ва­сёл­кі ста­лі ці­хай га­ван­ню пас­ля га­доў вай­ны і блу­кан­няў, дру­гой пас­ля Пет­ра­гра­да свет­лай па­ла­сой яго жыц­ця. Шчас­лі­вы шлюб (1924) са сва­ёй стры­еч­най сяст­рой Ні­най Яку­бо­віч, удзел амаль ва ўсіх Усе­бе­ла­рус­кіх вы­стаў­ках, пер­шае пры­знан­не, на­тхнё­нае асва­ен­не но­вай тэх­ні­кі — лі­на­ры­та, на­ра­джэн­не сы­на-пер­шын­ца — гэ­та зліц­цё аса­біс­та­га шчас­ця і твор­чых пос­пе­хаў амаль ні­чым не азмро­ча­на...»

22-35

У аль­бо­ме да «на­ва­сёл­каў­ска­га пе­ры­я­ду» нас ад­рас­уюць на­ступ­ныя ра­бо­ты: «Ля ра­кі», «Ма­ла­дзік», «За­вод­скія кар­пу­сы», «У га­ды раз­ру­хі», «Па­лёт», «Дра­пеж­нік», «У заа­пар­ку», «Чап­лі», «Бяс­крыл», «Ву­лей», «Зі­ма», «Зі­мо­вы пей­заж», «З дро­ва­мі», «Вёс­ка», «Вёс­ка зі­мой», «Ку­ток два­ра», «Ву­лі­ца», «Вёс­ка (Вяс­на)», «Ка­ло­дзеж», «Са­ка­вік», «Ран­няя вяс­на»... Кож­ная з ра­бот па­да­ец­ца ўраж­лі­вай, пры­му­шае ўзнаў­ляць у па­мя­ці са­праў­ды на­ва­сёл­каў­скія пей­за­жы. І ра­зам з тым пе­рад на­мі зу­сім не эт­на­гра­фіч­ныя за­ма­лёў­кі. Угля­да­ю­чы­ся ў зі­мо­вую вёс­ку, іду­чы за мас­та­ком па На­ва­сёл­ках, увес­ну ці ле­там, ло­віш ся­бе на дум­цы, што твор­ца вы­клаў усве­дам­лен­не вяс­ко­ва­га жыц­ця за ўсё мі­ну­лае ста­год­дзе. Ар­кадзь Аста­по­віч пе­ра­даў нам свой мас­тац­кі за­па­вет, ска­заў на­шмат больш, чым ба­чым мы зро­ка­ва на яго ра­бо­тах. Ду­ша і сэр­ца ўгля­да­юц­ца ў боль­шую сут­насць. Вя­до­ма ж, да­па­ма­га­юць сю­жэт, ко­ле­ры, але фар­бы і, зда­ец­ца, пра­зор­лі­вы по­гляд Ар­ка­дзя Аста­по­ві­ча вя­дуць да­лей, углыб.

На­дзея Уса­ва вы­раз­на акрэс­лі­вае «пу­ха­віц­кую» пра­сто­ру мас­та­ка: «Тра­піў­шы ў На­ва­сёл­кі, Аста­по­віч апы­нуў­ся ў не­зна­ё­мым яму ася­род­дзі. Мас­так не жыў на вёс­цы ні­ко­лі, але, вя­до­ма, бы­ваў там. Ён быў пры­ро­джа­ны га­ра­джа­нін, ха­ця і са сва­ім, кры­ху змроч­ным, ус­пры­ман­нем го­ра­да. Зда­ец­ца, ся­лян­ская куль­ту­ра му­сі­ла быць яму да­лё­кай, гэ­так жа, як і ён, за­ня­ты сва­ёй «не­сур'­ёз­най» спра­вай — мас­тац­твам, — ся­ля­нам. Але так не ста­ла­ся: ся­ля­не па­ста­ві­лі­ся да мас­та­ка з па­ва­гаю, і ён з ці­ка­вас­цю ўгля­даў­ся ў тва­ры сва­іх вуч­няў-пад­лет­каў (аль­бом 1925 го­да), вы­ву­чаў ся­лян­скі по­быт («Ася­род»), ня­лёг­кую жа­но­чую пра­цу («Мыц­цё бя­ліз­ны», 1927). Усё гэ­та бы­ло бяс­кон­ца да­лё­кім ад та­го, што ён ра­біў ра­ней. Ар­на­мен­та­лі­за­цыя пры­род­на­га ма­ты­ву па­сту­по­ва са­сту­пі­ла мес­ца не­па­срэд­ным ура­жан­ням. Ма­дэр­но­вы кар­кас яго твор­час­ці па­хіс­нуў­ся пад на­ціс­кам на­ту­ры. Змя­ніў­ся, на­ват знеш­не, і сам мас­так: пры­ез­джы бы­лы вай­ско­вец-га­ра­джа­нін за­га­рэў, аб­вет­рыў­ся і пе­ра­тва­рыў­ся ў вяс­ко­ва­га на­стаў­ні­ка-ін­тэ­лі­ген­та, яко­га ся­ля­не пры­вык­лі ба­чыць з эцюд­ні­кам і фо­та­апа­ра­там...»

На­ва­сёл­кі да­па­маг­лі на­поў­ні­цу раз­гар­нуц­ца та­лен­ту Ар­ка­дзя Аста­по­ві­ча. Але ж, зра­зу­ме­ла, гэ­та не ад­бы­ло­ся б без ба­га­тай, на­сы­ча­най ад­крыц­ця­мі ўнут­ра­най ду­хоў­най ра­бо­ты. Усё спры­я­ла раз­віц­цю — і сям'я, і са­ма вёс­ка, пры­ро­да ў ва­ко­лі­цах На­ва­сё­лак, Мар'­і­най Гор­кі, ма­лень­кая і ўсё ж шы­ро­кая, раз­доль­ная, вір­лі­вая ра­ка Ці­таў­ка. Спры­я­ла, ві­даць, і школь­ная ат­мас­фе­ра. Бы­ва­ю­чы ў На­ва­сёл­ках, і я пе­ра­кон­ва­ю­ся: вёс­ка раз­ві­вае шы­ро­кае па­на­рам­нае ба­чан­не, да­зва­ляе іна­чай, чым, маг­чы­ма, у ін­шым па­се­лі­шчы, уба­чыць не­ба і сон­ца, да­зва­ляе іна­чай ад­чуць ад­цен­ні і ко­ле­ры пры­ро­ды, жыц­ця ўво­гу­ле.

Зна­ём­ства з аль­бо­мам «Ар­кадзь Аста­по­віч» — ня­кід­кім па сва­ім аб'­ёме, не­вя­лі­кім па па­ме­ры, але ней­кім цёп­лым і сім­па­тыч­ным, — пад­штур­хоў­вае да на­ступ­ных раз­ваг. Пры­вя­за­насць мас­та­ка да бліз­кіх яму пу­ха­віц­кіх На­ва­сё­лак па­тра­буе зва­ро­ту, ува­гі да гэ­тай мяс­цо­вас­ці. Ча­му б у На­ва­сёл­ках не на­ла­дзіць мас­тац­кі пле­нэр? І гэ­та не аба­вяз­ко­ва па­ві­нен быць пле­нэр ста­лых мас­та­коў. Доб­ра бы­ло б за­пра­сіць у гэ­тыя мяс­ці­ны, на но­вае мас­тац­кае, мас­та­коў­скае пра­чы­тан­не На­ва­сё­лак і ва­ко­ліц, твор­чую мо­ладзь. Да­рэ­чы, на бу­дын­ку бы­лой шко­лы ў вёс­цы ўста­ля­ва­на ме­ма­ры­яль­ная дош­ка, якая на­гад­вае, што ў гэ­тых мяс­ці­нах жыў і пра­ца­ваў мас­так Ар­кадзь Аста­по­віч.

Мі­хась Ву­га­лец.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.