Вы тут

Мы сябе пакажам


На­ша кра­і­на бу­дзе пры­цяг­ваць на­вед­валь­ні­каў «ЭКС­ПА-2015» су­час­ны­мі тэх­на­ло­гі­я­мі і ад­каз­нас­цю

Су­свет­ная вы­ста­ва бы­ла ўпер­шы­ню пра­ве­дзе­на ў 1851 го­дзе ў Лон­да­не. Усім вель­мі спа­да­ба­ла­ся, і ін­шыя кра­і­ны ста­лі ар­га­ні­зоў­ваць та­кія ме­ра­пры­ем­ствы. Ця­пер Су­свет­ныя ўні­вер­саль­ныя вы­стаў­кі пра­вод­зяц­ца з пе­ры­я­дыч­нас­цю ў 5 га­доў, доў­жац­ца як мі­ні­мум 6 ме­ся­цаў. Пры­мае ўдзел у іх і Бе­ла­русь. На­ле­та «ЭКС­ПА» бу­дзе пра­хо­дзіць у Мі­ла­не. Як на­ша кра­і­на бу­дзе па­каз­ваць ся­бе ўся­му све­ту, ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» па­ці­ка­віў­ся ў Мі­ха­і­ла Ру­са­га, на­мес­ні­ка прэм'­ер-мі­ніст­ра, Ге­не­раль­на­га ка­мі­са­ра ад Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь на Су­свет­най вы­стаў­цы «ЭКС­ПА-2015».

22-38

— Ра­шэн­не аб пра­вя­дзен­ні Су­свет­най вы­стаў­кі «ЭКС­ПА-2015» у італь­ян­скім го­ра­дзе Мі­ла­не бы­ло пры­ня­та яшчэ ў са­ка­ві­ку 2008 го­да. З улі­кам прак­тыч­на­га ін­та­рэ­су для на­шай кра­і­ны тэ­мы гэ­та­га ме­ра­пры­ем­ства — «Хар­ча­ван­не для пла­не­ты, энер­гія для жыц­ця», а так­са­ма ба­га­та­га во­пы­ту кан­струк­тыў­на­га су­пра­цоў­ніц­тва з Іта­лі­яй і не­па­срэд­на Мі­ла­нам дзяр­жа­ва з са­ма­га па­чат­ку пад­тры­ма­ла італь­ян­скую кан­ды­да­ту­ру і ак­тыў­на ўдзель­ні­чае ў пад­рых­тоў­цы да вы­стаў­кі, — уво­дзіць у курс спра­вы Мі­ха­іл Ру­сы. — У лі­пе­ні 2011 го­да кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы па­цвер­дзіў на­мер Бе­ла­ру­сі пры­няць удзел у «ЭКС­ПА-2015». У ве­рас­ні та­го ж го­да ра­шэн­нем прэм'­ер-мі­ніст­ра ство­ра­ны ар­га­ні­за­цый­ны ка­мі­тэт для пад­рых­тоў­кі на­цы­я­наль­най экс­па­зі­цыі. У сту­дзе­ні 2014 го­да на­ша кра­і­на пад­пі­са­ла з кам­па­ні­яй-ар­га­ні­за­та­рам да­га­вор аб удзе­ле ў ме­ра­пры­ем­стве.

— Вя­до­ма, што ўжо вы­бра­ны ўчас­так, на якім бу­дзе пра­ца­ваць на­ша экс­па­зі­цыя. Што ж ме­на­ві­та з'я­віц­ца на ёй?

— Са­праў­ды, зу­сім ня­даў­на на­ша кра­і­на пры­ня­ла ад ар­га­ні­за­та­раў Су­свет­най вы­стаў­кі ўчас­так для бу­даў­ніц­тва на­цы­я­наль­на­га па­віль­ё­на. Бе­ла­русь пла­нуе ства­рыць на пля­цоў­цы «ЭКС­ПА-2015» па­віль­ён, у якім бу­дзе прад­стаў­ле­на на­цы­я­наль­ная экс­па­зі­цыя, а так­са­ма бу­дуць пра­ца­ваць рэ­ста­ран бе­ла­рус­кай кух­ні і су­ве­нір­ная кра­ма.

Кан­цэп­ту­аль­нае ар­хі­тэк­тур­на-ды­зай­нер­скае ра­шэн­не па­віль­ё­на бы­ло вы­зна­ча­на ар­га­ні­за­цый­ным ка­мі­тэ­там па вы­ні­ках пра­ве­дзе­на­га Мін­бу­дар­хі­тэк­ту­ры ў 2012-2013 гг. ад­кры­та­га кон­кур­су — пра­ект «Ко­ла жыц­ця» аў­тар­ска­га ка­лек­ты­ву ЗАТ «Тэх­ні­ка і ка­му­ні­ка­цыі». Сё­ле­та арг­ка­мі­тэ­там бы­ла вы­зна­ча­на пад­рад­ная ар­га­ні­за­цыя — італь­ян­ская кам­па­нія «Шталь­баў Піх­лер С.р.л.», якая ця­пер ажыц­цяў­ляе пра­ек­та­ван­не і бу­даў­ніц­тва.

— І як бу­дзе вы­гля­даць гэ­ты па­віль­ён?

— Згод­на з пра­ек­там, ён бу­дзе скла­дац­ца з двух кар­пу­соў, вы­ка­на­ных у вы­гля­дзе па­кры­тых тра­вой па­гор­каў, па­між які­мі стру­ме­ніц­ца ру­чай. Над стру­ме­нем ва­ды бу­дзе раз­ме­шча­на ві­зу­аль­ная да­мі­нан­та пра­ек­та — сты­лі­за­ва­нае ко­ла ва­дзя­но­га млы­на, сім­вал ад­веч­на­га ру­ху жыц­ця (і ад­на­ча­со­ва, да­рэ­чы, вя­ліз­ны прэ­зен­та­цый­ны эк­ран).

Рас­пра­цоў­шчы­кі пра­ек­та бе­ла­рус­ка­га па­віль­ё­на імк­нуц­ца гар­ма­ніч­на злу­чыць у ім эле­мен­ты, якія бу­дуць дэ­ман­стра­ваць су­вязь тра­ды­цый і іна­ва­цый, на­кі­ра­ва­насць на­шай кра­і­ны на бу­ду­чае, імк­нен­не збе­раг­чы ўні­каль­ную пры­род­ную і куль­тур­ную спад­чы­ну.

22-37

— Чым Бе­ла­русь здзі­віць на­вед­валь­ні­каў вы­стаў­кі?

— Асаб­лі­вас­цю «ЭКС­ПА-2015» з'яў­ля­ец­ца тое, што італь­ян­скія ар­га­ні­за­та­ры не імк­нуц­ца да ства­рэн­ня за­па­мі­наль­най, але «мёрт­вай» спад­чы­ны. Мі­лан­ская «ЭКС­ПА» не па­кі­не пас­ля ся­бе ар­хі­тэк­тур­ных пом­ні­каў, якія мож­на бу­дзе па­раў­наць, на­прык­лад, з Эй­фе­ле­вай ве­жай. Мэ­та — ства­рэн­не «жы­вой», не­ма­тэ­ры­яль­най спад­чы­ны, якая бу­дзе ўва­соб­ле­на ў кан­цэнт­ра­цыі твор­чай і ін­тэ­ле­кту­аль­най энер­гіі ўдзель­ні­каў і на­вед­валь­ні­каў вы­стаў­кі, на­кі­ра­ва­най на вы­ра­шэн­не гла­баль­ных праб­лем су­час­нас­ці ў га­лі­нах хар­ча­ван­ня і сель­скай гас­па­дар­кі. Ад­па­вед­на, бе­ла­рус­кая экс­па­зі­цыя бу­дзе бу­да­вац­ца не столь­кі на дэ­ман­стра­цыі ар­хі­тэк­ту­ры па­віль­ё­на і тра­ды­цый­ных экс­па­на­таў, коль­кі на вы­ка­ры­стан­ні су­час­ных тэх­на­ло­гій для та­го, каб абу­дзіць ці­ка­васць і сім­па­тыю на­вед­валь­ні­каў вы­стаў­кі да на­шай кра­і­ны.

Га­лоў­най мэ­тай бе­ла­рус­кай экс­па­зі­цыі бу­дзе ства­рэн­не цэ­лас­на­га воб­ра­зу Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь як кра­і­ны, якая спа­лу­чае ў са­бе знач­ны эка­на­міч­ны па­тэн­цы­ял буй­но­га вы­твор­цы і экс­пар­цё­ра пра­дук­таў хар­ча­ван­ня з ад­каз­ным стаў­лен­нем і га­тоў­нас­цю да кан­струк­тыў­на­га су­пра­цоў­ніц­тва з між­на­род­ны­мі парт­нё­ра­мі па вы­ра­шэн­нні най­больш знач­ных праб­лем су­час­нас­ці.

— Мі­ну­лым ра­зам па­віль­ён на­шай кра­і­ны ка­рыс­таў­ся вель­мі вя­лі­кім по­пы­там. Ці праг­на­зу­ец­ца па­доб­нае на гэ­тай вы­стаў­цы?

— У «ЭКС­ПА-2015» удзель­ні­ча­юць 144 кра­і­ны. Упэў­не­ны, што кож­ная з іх спа­дзя­ец­ца пры­цяг­нуць да сва­ёй экс­па­зі­цыі ін­та­рэс най­боль­шай коль­кас­ці на­вед­валь­ні­каў. Бу­даў­ніц­тва Бе­ла­рус­сю асоб­на­га па­віль­ё­на з'яў­ля­ец­ца ад­ным з фак­та­раў, які бу­дзе спры­яць да­сяг­нен­ню гэ­тай мэ­ты.

— Якія фі­нан­са­выя рэ­сур­сы вы­дат­ка­ва­ны на ар­га­ні­за­цыю прад­стаў­лен­ня Бе­ла­ру­сі?

— Удзел Бе­ла­ру­сі ў «ЭКС­ПА-2015» бу­дзе фі­нан­са­вац­ца як з бюд­жэт­ных, так і з па­за­бюд­жэт­ных кры­ніц.

— Якую прак­тыч­ную вы­га­ду атры­мае кра­і­на ад удзе­лу ў су­свет­най вы­стаў­цы?

— У ад­роз­нен­не ад спе­цы­я­лі­за­ва­ных га­лі­но­вых вы­ста­вак і кір­ма­шоў, мэ­та­згод­насць удзе­лу ў су­свет­ных вы­стаў­ках «ЭКСПА» вы­мя­ра­ец­ца не толь­кі і не столь­кі ў прак­тыч­най вы­га­дзе. Вы­стаў­ка «ЭКС­ПА» ўва­хо­дзіць у шэ­раг най­больш ма­са­вых і рэ­за­нанс­ных ме­ра­пры­ем­стваў у све­це.

На сён­ня ар­га­ні­за­та­ры «ЭКСПА-2015» за­яў­ля­юць аб про­да­жы больш за 8 міль­ё­наў квіт­коў. Агуль­ная коль­касць на­вед­валь­ні­каў, па­вод­ле па­пя­рэд­ніх ацэ­нак, пе­ра­вы­сіць 20 міль­ё­наў ча­ла­век.

Са­праў­ды, гла­баль­ны маш­таб та­ко­га ме­ра­пры­ем­ства, як Су­свет­ная вы­стаў­ка «ЭКС­ПА», за­бяс­печ­вае яго ўдзель­ні­кам, у тым лі­ку Бе­ла­ру­сі, уні­каль­ныя маг­чы­мас­ці для ўма­ца­ван­ня ста­ноў­ча­га між­на­род­на­га імі­джу, пры­цяг­нен­ня ўва­гі ту­рыс­таў, ганд­лё­вых парт­нё­раў і ін­вес­та­раў.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.