Вы тут

Чатырохлапыя агрэсары


Як аба­ра­ніц­ца ад на­па­ду са­ба­кі?

Па­за­ўчо­ра зран­ку ў пра­цоў­ным ка­бі­не­це раз­даў­ся тэ­ле­фон­ны зва­нок. У труб­цы па­чуў ус­хва­ля­ва­ны жа­но­чы го­лас. Чы­тач­ка дзя­ка­ва­ла за су­бот­ні ма­тэ­ры­ял аб ба­дзяж­ных са­ба­ках. Ад­нак пры гэ­тым па­пра­сі­ла рас­па­вес­ці пад­ра­бяз­на: як жа трэ­ба ся­бе пра­віль­на па­во­дзіць пры на­пад­зе гэ­тых жы­вёл? І як па­пя­рэ­дзіць агрэ­сію з іх бо­ку?

22-42

Аў­тар гэ­тых рад­коў не­каль­кі гадоў та­му рэ­гу­ляр­на ба­чыў са свай­го акна, як па два­ры поз­на ўве­ча­ры раз-по­раз гой­са­ла зграя ба­дзяж­ных са­бак. Ад­куль яна ўзя­ла­ся, доў­га га­даць не да­вя­ло­ся. Лі­та­раль­на праз квар­тал пад знос адзін за дру­гім іш­лі да­мы вя­лі­ка­га сек­та­ра пры­ват­най за­бу­до­вы. Не ўсе гас­па­да­ры па­лі­чы­лі за леп­шае пе­ра­яз­джаць у но­вае жыт­ло ра­зам са сва­і­мі хат­ні­мі га­да­ван­ца­мі, а вы­ра­шы­лі іх кі­нуць на во­лю лё­су...

Па­кру­жыў­шы па сяк-так асвет­ле­ным два­ры, зграя бег­ла ўнутр су­сед­ня­га, ку­ды больш цям­ней­ша­га квар­та­ла ма­ла­па­вяр­хо­вай за­бу­до­вы. І што ўжо бы­ло там — не­вя­до­ма. За­ста­ец­ца спа­дзя­вац­ца, што ад зу­боў ба­дзяж­ных жы­вёл не па­цяр­пеў ні­вод­ны ча­ла­век. А на вёс­цы спра­ва знач­на ўсклад­ня­ец­ца не толь­кі дрэн­най асвет­ле­нас­цю. Са­ба­кі там, як пра­ві­ла, жы­вуць у мно­гіх два­рах, ахоў­ва­ю­чы гас­па­дар­скае да­бро ад ама­та­раў ква­піц­ца на чу­жую ма­ё­масць. На­ват удзень не ўсе жы­вё­лы ся­дзяць на пры­вя­зі. Што ўжо ка­заць пра нач­ны час, ка­лі гас­па­да­ры свя­до­ма спус­ка­юць са­бак з лан­цу­гоў! Ка­лі са два­ра на ву­лі­цу ёсць па­та­ем­ны лаз, то са­ба­кі збі­ва­юц­ца ў зграі і па­чы­на­юць лё­таць па на­ва­кол­лі. І крый Бо­жа, ка­лі на іх шля­ху тра­піц­ца за­поз­не­ны па­да­рож­нік...

Ды і не­ка­то­рыя гас­па­да­ры свя­до­ма вы­гуль­ва­юць са­бак, у тым лі­ку і прад­стаў­ні­коў бай­цо­вых па­род, без па­вад­ка і на­морд­ні­ка. А ка­лі ён бя­жыць да ча­ла­ве­ка, то чу­ец­ца ўжо аб­рыд­лая мант­ра: «Ён не ку­са­ец­ца!» Ці­ка­ва, а які гас­па­дар пры­зна­ец­ца ў тым, што яго са­ба­ка кус­лі­вы?

Ра­зам са спе­цы­я­ліс­та­мі служ­бы МНС па­спра­бу­ем ра­за­брац­ца, што трэ­ба ра­біць (або не ра­біць), каб не па­зна­ё­міц­ца з са­ба­чы­мі зу­ба­мі.

Па­ста­рай­це­ся на­стра­шыць на­пад­ні­ка

Цём­ны час су­так азна­чае перш за ўсё па­гар­шэн­не маг­чы­мас­ці агля­ду мяс­цо­вас­ці, а ў гор­шым вы­пад­ку — яе ад­сут­насць. Ка­лі ўдзень за­ўва­жыць не­бяс­печ­ную са­ба­чую «ту­соў­ку» мож­на зда­лёк і, як вы­нік, абы­сці яе, то пас­ля за­хо­ду сон­ца зра­біць гэ­та ўжо скла­да­ней.

«Ні ў якім ра­зе нель­га іс­ці хут­кім кро­кам ад зграі, — ра­яць у Цэнт­ры да­сле­да­ван­няў у га­лі­не бяс­пе­цы жыц­ця­дзей­нас­ці і ўза­е­ма­дзе­ян­ня з гра­мад­скас­цю На­ву­ко­ва-да­след­ча­га ін­сты­ту­та па­жар­най бяс­пе­кі і праб­лем над­звы­чай­ных сі­ту­а­цый МНС Бе­ла­ру­сі. — Са­ба­чы ін­стынкт, які ка­жа: «Да­га­няй та­го, хто збя­гае!», ім­гнен­на пе­ра­тво­рыць вас у цэль для ата­кі. За­даць ла­та­ты ад жы­вёл так­са­ма не атры­ма­ец­ца — яны вас аба­вяз­ко­ва да­го­няць. Хут­касць у 25-30 кі­ла­мет­раў за га­дзі­ну для са­бак звы­чай­ная! Та­му лепш са­ба­ку пе­ра­хіт­рыць. Лепш за ўсё тут жа змя­ніць марш­рут, пай­шоў­шы ў аб­ход. Ка­лі ж гэ­ты так­тыч­ны ма­неўр вы­ка­наць па роз­ных пры­чы­нах не атрым­лі­ва­ец­ца, азір­ні­це­ся ва­кол. Не­за­чы­не­ныя дзве­ры лю­бо­га пад'­ез­да, кра­ма — мес­цы, ку­ды са­ба­ка не за­ско­чыць. Доб­ра, ка­лі пры вас ёсць неш­та з ежы. Гэ­та вам мо­жа да­па­маг­чы «ад­ку­піц­ца» ад са­бак: па­куль яны бу­дуць ес­ці пад­ач­ку, у вас бу­дзе кры­ху ча­су, каб па­кі­нуць мес­ца па­дзей без кан­флік­ту. Вы­ра­та­ваць ад ча­ты­рох­ла­па­га агрэ­са­ра здо­лее і звы­чай­ны па­ра­сон. Са­ба­кі ба­яц­ца прад­ме­таў, якія рэз­ка па­вя­ліч­ва­юц­ца ў аб'­ёме, ды і гуч­ны хла­пок пры ад­крыц­ці па­ра­со­на мо­жа ад­пу­дзіць жы­вё­лу.

Агрэ­сіў­на са­ба­кі рэ­агу­юць і на ве­ла­сі­пе­дыс­таў. Ча­мусь­ці яны ста­но­вяц­ца ўлю­бё­най мі­шэн­ню як для да­маш­ніх, так і ба­дзяж­ных са­бак, якія ахоў­ва­юць свае ўла­дан­ні. У шэ­ра­гу вы­пад­каў, ка­лі са­ба­ку аб­мі­нуць нель­га, да­стат­ко­ва за­па­во­ліць хут­касць да мі­ні­маль­най, але не спы­няц­ца зу­сім. Ры­зы­коў­ны спо­саб ад­ва­рот­ны — па­спра­ба­ваць ада­рвац­ца ад са­бак на вя­лі­кай хут­ка­сці. Але для гэ­та­га трэ­ба пра­віль­на аца­ніць сі­ту­а­цыю, тэх­ніч­ны стан ве­ла­сі­пе­да і, ка­неш­не ж, свае сі­лы. Ка­лі ж са­ба­ка імк­нец­ца ўку­сіць за на­гу, то вар­та ад­бі­вац­ца ад яго на ха­ду. Най­леп­шы ва­ры­янт — злаў­чыц­ца і ўда­рыць на­гой па но­се, які ў са­бак з'яў­ля­ец­ца вель­мі ад­чу­валь­ным.

У лет­ні ж час вы­дат­ным бар'­е­рам для агрэ­сіў­най жы­вё­лы мо­жа стаць на­ват не­глы­бо­кі ва­да­ём. Ка­лі раз'­юша­ны са­ба­ка па­спра­буе да­брац­ца да вас уброд, яго спы­няць пыр­скі ва­ды. А вось там, дзе з-за глы­бі­ні ва­да­ёма яму за­ста­нец­ца да­брац­ца да вас толь­кі ўплаў, то мо­жа­це лі­чыць ся­бе ў бяс­пе­цы: у гэ­тым ста­не ўку­сіць ён не здо­лее, ды і зноў жа да­па­мо­гуць пыр­скі».

Каб пе­ра­мо­га не бы­ла пі­ра­вай

«Ка­лі ж кан­флікт з са­ба­кам па­га­сіць «дып­ла­ма­тыч­ны­мі» ме­та­да­мі не атры­ма­ла­ся, усё, што за­ста­ец­ца, эк­стран­на пад­рых­та­вац­ца да аба­ро­ны. Аба­вяз­ко­ва мак­сі­маль­на вы­ка­рыс­тай­це пад­руч­ныя срод­кі. Імі мо­жа быць што за­ўгод­на: кій, скры­ня, дош­ка, ка­мень, сум­ка, па­ра­сон, шап­ка... Вазь­мі­це пры­гар­шчы пяс­ку або зям­лі і сы­па­ні­це ў во­чы і зя­пу са­ба­ку як ма­га з мен­шай ад­лег­лас­ці. Ка­лі ў вас ха­пае сіл на­нес­ці агрэ­са­ру ад­чу­валь­ны ўдар, зра­бі­це гэ­та да та­го, як са­ба­ка вас уку­сіць, — гэ­та важ­ны псі­ха­ла­гіч­ны мо­мант. Укус жа на­дае са­ба­ку боль­шую ўпэў­не­насць у сва­іх дзе­ян­нях. Але будзь­це вель­мі піль­ны­мі. Не ўсе са­ба­кі зда­юц­ца ад бо­лю. Дак­лад­на тра­піць у жы­вё­лу, якая імк­лі­ва ру­ха­ец­ца, не так і прос­та. І пра­ва на па­мыл­ку ў вас, хут­чэй за ўсё, не бу­дзе.

Не да­вай­це стра­ху ава­ло­даць ва­мі — са­ба­ка гэ­та вы­дат­на ад­чуе на­ват за не­каль­кі дзя­сят­каў мет­раў. Гуч­ныя кры­кі ад­на­ча­со­ва мо­гуць як пры­нес­ці да­па­мо­гу, так і ста­нуць яшчэ боль­шым уз­бу­джаль­ні­кам для са­ба­кі.

Аба­вяз­ко­ва трэ­ба зра­біць бяс­печ­ным тыл. Для гэ­та­га пры­ціс­ні­це­ся спі­най да лю­бой вер­ты­каль­най па­верх­ні. Зга­дзіц­ца ўсё: сця­на, плот, пры­пы­нак ці на­ват пры­пар­ка­ва­ны аў­та­ма­біль. Зды­мі­це з ся­бе верх­нюю воп­рат­ку, на­ма­тай­це яе на ру­ку і ка­нец воп­рат­кі вы­стаў­це на­пе­рад так, каб мак­сі­маль­на пе­ра­кры­ваць агляд са­ба­ку. Ён жа ін­стынк­тыў­на схо­піць воп­рат­ку і па­цяг­не яе на ся­бе. І ў мо­мант мак­сі­маль­на­га на­пру­жан­ня рэз­ка і як ма­га мац­ней на­ня­сі­це ўдар на­ском абут­ку са­ба­ку ў гор­ла.

Ка­лі ж жы­вё­ла па­ва­лі­ла ча­ла­ве­ка на зям­лю, трэ­ба ра­та­ваць ад ік­лаў твар і шыю, за­крыў­шы іх ру­ка­мі...»

Сак­рэ­ты пер­шай да­па­мо­гі

«Ка­лі ж па­збег­нуць вост­рых ік­лаў не ўда­ло­ся, то шчод­ра па­лі­це ра­ну пе­ра­кі­сам ва­да­ро­ду. Учас­так не­па­шко­джа­най ску­ры ва­кол ра­ны змаж­це ёдам. Пас­ля апра­цоў­кі на ра­ну трэ­ба на­клас­ці мар­ле­вы або ват­ны там­пон, але пры гэ­тым моц­на здаў­лі­ваць па­верх­ню ску­ры не трэ­ба. Да­стат­ко­ва толь­кі за­ма­ца­ваць яго з да­па­мо­гай бін­та або плас­ты­ра».

І аба­вяз­ко­ва звяр­ні­це­ся ў блі­жэй­шы траў­ма­та­ла­гіч­ны пункт. Бо толь­кі спе­цы­я­ліст здо­лее аца­ніць маш­таб па­шко­джан­няў і пра­віль­на апра­ца­ваць ра­ну, каб яна хут­чэй за­жы­ла. І не за­будзь­це­ся па­ве­да­міць ура­чу пры­кме­ты агрэ­сіў­най жы­вё­лы, пры­клад­ны час агрэ­сіі і аб­ста­ві­ны на­па­ду. Цал­кам мо­жа стац­ца так, што гэ­тыя да­ныя да­па­мо­гуць у пра­фі­лак­ты­цы ад­ной са смя­рот­ных хва­роб — ша­лен­ства...

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.