Вы тут

Музей абласной газеты адкрыты ў Брэсце


У Брэс­це ад­кры­лі му­зей аб­лас­ной га­зе­ты «За­ря». Па­дзея пры­мер­ка­ва­на да 75-год­дзя вы­дан­ня. Экс­па­зі­цыя раз­ме­шча­на на чац­вёр­тым па­вер­се рэ­дак­цыі ў бу­дын­ку па пра­спек­це Ма­шэ­ра­ва і ад­кры­та для сва­бод­на­га на­вед­ван­ня.

22-36

Ча­ты­ры стэн­ды экс­па­зі­цыі скла­да­юць яе ча­ты­ры раз­дзе­лы. На му­зей­ных віт­ры­нах знай­шлі сваё мес­ца вы­дан­ні рус­кіх га­зет, да­та­ва­ныя 1915 го­дам, ва­ен­ны план­шэт жур­на­ліс­та, кні­га аб пар­ты­зан­скіх буд­нях, якую на­пі­саў Ва­сіль Ка­лі­бе­раў, рэ­дак­тар пад­поль­най «Зари», рэ­дак­цый­нае па­свед­чан­не ўзо­ру 1940 го­да, дру­ка­валь­ная ма­шын­ка 50-х га­доў і мно­гае ін­шае.

У раз­дзе­ле, пры­све­ча­ным пас­ля­ва­ен­ным га­дам, асаб­лі­вае мес­ца зай­мае ор­дэн Друж­бы на­ро­даў. Гэ­ту вы­со­кую ўзна­га­ро­ду га­зе­та атры­ма­ла ў 1982 го­дзе. На ад­ным са стэн­даў му­зея мож­на пра­са­чыць, як мя­няў­ся тэх­на­ла­гіч­ны пра­цэс ства­рэн­ня га­зе­ты. Тут ёсць ад­лі­тыя лі­на­ты­пам (на­бор­ная ма­шы­на) ме­та­ліч­ныя рад­кі, ме­та­ліч­ныя клі­шэ (па­лі­гра­фіч­ная рэ­льеф­ная фор­ма для дру­ку ілюст­ра­цый), гран­кі і шмат ін­ша­га. Вель­мі ці­ка­ва вы­гля­дае рэт­ра­спек­ты­ва га­зет­ных па­лос роз­ных гіс­та­рыч­ных пе­ры­я­даў, па­чы­на­ю­чы з 1939 го­да.

Пер­ша­па­чат­ко­вая ідэя ства­рэн­ня та­ко­га му­зея на­ле­жыць Пят­ру Су­цько, які больш за 30 га­доў рэ­да­га­ваў «За­рю». Пётр Пят­ро­віч бе­раж­лі­ва збі­раў мно­гія ма­тэ­ры­я­лы, якія ста­лі экс­па­на­та­мі. А вось ува­со­бі­лі яго за­дум­ку ў жыц­цё ўжо пас­ля­доў­ні­кі. Пад­час свят­ка­ван­ня 75-га­до­ва­га юбі­лею вы­дан­ня ад­зна­ча­ла­ся, што му­зей бу­дзе па­паў­няц­ца но­вы­мі экс­па­на­та­мі. На­прык­лад, ка­лек­цыю ўні­каль­ных здым­каў абя­цаў пе­ра­даць у блі­жэй­шы час ка­ле­гам рэ­дак­тар га­зе­ты «Брэсц­кі кур'­ер» Мі­ка­лай Аляк­санд­раў, да­рэ­чы, вы­ха­дзец з «Зари».

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.