Вы тут

Аляксандр Рыбак: «Мне дастаткова і Еўропы»


Імя Аляк­санд­ра Ры­ба­ка вя­до­мае бе­ла­рус­кай пуб­лі­цы ўжо не пер­шы год. Як мі­ні­мум зна­ём­ства з ім па­ча­ло­ся ў 2009 го­дзе, ка­лі ар­тыст пе­ра­мог на кон­кур­се «Еў­ра­ба­чан­не», дзе прад­стаў­ляў Нар­ве­гію. Маг­чы­ма, та­ды яго за­пом­ні­лі вы­ключ­на як хлоп­ца са скрып­кай, але на­са­мрэч па­літ­ра та­лен­таў Аляк­санд­ра ку­ды больш раз­на­стай­ная. Так, ён не толь­кі вы­пус­кае аль­бо­мы, зды­мае клі­пы, але і агуч­вае кі­на­пер­са­на­жаў, пі­ша са­ўндтрэ­кі да мульт­філь­маў, пра­во­дзіць май­стар-кла­сы для та­ле­на­ві­тых дзя­цей у мно­гіх кра­і­нах. Дня­мі Аляк­сандр пры­ехаў у Бе­ла­русь з мэ­тай знай­сці тут та­ле­на­ві­тых дзяў­чат для но­ва­га ка­лек­ты­ву. Як ад­бы­ва­юц­ца по­шу­кі, да ка­го ў гос­ці аба­вяз­ко­ва за­ві­тае спя­вак і чым вы­зна­ча­ец­ца для яго па­спя­хо­васць сён­ня, Ры­бак рас­ка­заў на су­стрэ­чы з жур­на­ліс­та­мі пад­час кас­тын­гу ў Мін­ску.

23-2

Дзяў­чат, якія тра­пяць у ка­ман­ду Аляк­санд­ра, ча­кае за­да­ча не з лёг­кіх. Бо пад­рых­тоў­ка да на­цы­я­наль­на­га ад­бо­ру на «Еў­ра­ба­чан­не» — спра­ва ад­каз­ная. І прад­ка­заць, на чы­ім ба­ку ака­жац­ца фар­ту­на, не заў­сё­ды ўда­ец­ца. Чым жа аб­умоў­ле­на ў гэ­ты раз упэў­не­насць ва ўлас­ным пос­пе­ху?

— Ідэя ўзнік­ла даў­но. Праў­да, доў­га не мог вы­браць ва­ры­янт ме­ло­дыі. Я на­пі­саў пес­ню з фальк­лор­ным ухі­лам. Яна бу­дзе на­зы­вац­ца «Ак­цэнт». На «Еў­ра­ба­чан­ні» мне ха­це­ла­ся б па­ка­заць са­праўд­ную Бе­ла­русь — сціп­лую, чыс­тую і аба­яль­ную, як яе дзяў­ча­ты. І яны за­спя­ва­юць: «Заў­сё­ды бу­ду лю­біць ця­бе, і ты змо­жаш мне да­ве­рыц­ца, але ак­цэнт мой на­заў­сё­ды за­ста­нец­ца бе­ла­рус­кім». Бе­ла­рус­кія прад­стаў­ні­кі на кон­кур­се ча­мусь­ці імк­нуц­ца пры­па­да­бняц­ца пад не­ка­га, вы­сту­па­юць доб­ра ў му­зыч­ным пла­не, але, ка­лі ка­заць на­ват пра анг­лій­скую мо­ву, то ў Еў­ро­пе пры­вык­лі да ін­ша­га яе ўзроў­ню. Та­му і ха­чу за­ся­ро­дзіць ува­гу ў пес­ні на тое, што ак­цэнт мо­жа быць сі­лай, а не сла­бас­цю, ка­лі гэ­та шчы­ра вы­гля­дае.

У афі­шы кас­тын­гаў па­зна­ча­на, што прэ­тэн­дэнт­кі, якія хо­чуць па­тра­піць у гурт да вя­до­ма­га ар­тыс­та, па­він­ны быць не ма­ла­дзей­шы­мі за 18 га­доў і лю­біць бе­ла­рус­кі фальк­лор. Ці­ка­ва, а як быць з ін­шы­мі па­ра­мет­ра­мі — ма­дэль­най знеш­нас­цю аль­бо ўзрос­там?

— Знеш­насць не мае для нас пер­ша­сна­га зна­чэн­ня. Я не ха­чу сыг­раць на пры­ваб­нас­ці дзяў­чат, бо ў Бе­ла­ру­сі яны пры­го­жыя і мі­лыя, што не час­та су­стрэ­неш у той жа Аме­ры­цы. Га­лоў­нае, каб яны ве­ры­лі ў ся­бе, а гэ­та ві­даць на сцэ­не, па­вер­це. І та­ды не важ­на фо­та­ма­дэль дзяў­чы­на ці не. Кас­цю­мы, хут­чэй за ўсё, уяў­ля­юц­ца мне на­род­ны­мі.

Мне не прын­цы­по­ва, як дзяў­чы­на ва­ло­дае анг­лій­скай мо­вай, але ха­це­ла­ся б, каб ве­ды бы­лі. Ча­сам я ці­каў­лю­ся дыя­па­зо­нам ва­каль­ных маг­чы­мас­цяў. Бо ча­мусь­ці дзяў­ча­ты вы­бі­ра­юць ма­не­ру спя­ваць у ніж­нім рэ­гіст­ры, а мне хо­чац­ца па­чуць ад іх і вы­со­кія но­ты.

23-3

Пры­сут­ныя, між ін­шым, ці­ка­вяц­ца: ці маг­чы­ма пад­час та­кіх кас­тын­гаў у не­ка­га за­ка­хац­ца?

— Не (усмі­ха­ец­ца. — Аўт.). Мне 28, і ў та­кім уз­рос­це ўжо не за­ка­ха­еш­ся. Але пад­час пра­цы на пра­ек­це бу­ду імк­нуц­ца менш кан­так­та­ваць з дзяў­ча­та­мі, каб та­ко­га дак­лад­на не ад­бы­ло­ся. Ве­да­е­це, са­мае крыўд­нае, ма­быць, ка­лі та­бе тэ­ле­фа­нуе прад­зю­сар і ка­жа: «Кас­тынг ты не прай­шла, але да­вай па­абе­да­ем ра­зам». Та­му я тры­ма­ю­ся ад та­кіх сі­ту­а­цый уба­ку.

— Са­ша, а дзе вы за­раз жы­вя­це? Ба­бу­лю ўжо на­ве­да­лі?

— Жы­ву ў атэ­лі. А ка­лі да ба­бу­лі ў гос­ці за­яз­джаю, то яна мне вель­мі смач­ныя кал­ду­ны га­туе. Як ро­дзі­чы ра­зам збі­ра­юц­ца, кож­ны хо­ча па­ве­да­міць мне зна­ё­мую гіс­то­рыю — ужо ўсё ве­даю пра сваё дзя­цін­ства з тых апо­ве­даў. Мая сям'я, без­умоў­на, ра­ду­ец­ца, ка­лі я зна­хо­джу час для іх. Але больш родных і ра­дуе, і су­па­кой­вае, ка­лі мы ба­чым­ся рэд­ка, бо гэ­та свед­чан­не, што мая кар'­е­ра ўда­ла склад­ва­ец­ца. Мая ма­ма вель­мі хва­ля­ва­ла­ся б, ка­лі б я жыў у яе доў­га.

— Ці пры­слу­хоў­ва­е­це­ся да мер­ка­ван­ня род­ных на­конт твор­час­ці?

— У гэ­тым пла­не ў мя­не сва­бо­да дзе­ян­няў. Адзі­нае, што ад­на з ма­іх ба­буль не­як за­ўва­жы­ла, што глуп­ства я спя­ваю ў «Faіrytale», быц­цам, на мне пра­клён. Ні­хто пра гэ­та ра­ней не за­дум­ваў­ся.

Са­ша за­зна­чае, што кож­ны раз, ка­лі бы­вае ў Ра­сіі ці ў Бе­ла­ру­сі, су­стра­ка­ец­ца не толь­кі з ба­бу­ля­мі Зі­най і Ма­яй, але так­са­ма ста­ра­ец­ца зна­хо­дзіць час для сяб­роў і лю­бі­май пля­мен­ні­цы Уль­я­шы. Рас­каз­вае і пра тое, што ба­бу­ля спра­буе зна­ё­міць яго з дзяў­ча­та­мі, але пра ўну­каў не пы­тае...

— У на­шым све­це пай­сці на спат­кан­не — не зна­чыць заўт­ра ажа­ніц­ца. Ка­лі я су­стра­ка­ю­ся з дзяў­чы­най, каб па­флір­та­ваць, то ад­ра­зу ка­жу ёй, што не вар­та ні­чо­га ад мя­не ча­каць і на неш­та спа­дзя­вац­ца. А ка­лі ка­заць пра па­ста­ян­ныя ад­но­сі­ны, то, як па мне, бу­дзе вель­мі эга­іс­тыч­на з май­го бо­ку, каб яна мя­не ча­ка­ла ме­ся­ца­мі, па­куль я ез­джу па ўсім све­це з кан­цэр­та­мі. Пра сям'ю бу­ду ду­маць, ка­лі ста­ну больш вя­до­мым кам­па­зі­та­рам. Сён­ня я яшчэ здоль­ны кан­ку­ры­ра­ваць з ма­ла­ды­мі і но­вы­мі ар­тыс­та­мі ў Скан­ды­на­віі, у Ра­сіі, бо ад­чу­ваю ся­бе юным. А ў со­рак мне ўжо на­ўрад ці за­хо­чац­ца па­ста­ян­на зай­мац­ца на трэ­на­жо­рах толь­кі для та­го, каб зма­гац­ца з не­кім... Я ха­цеў бы пад­трым­лі­ваць ма­ла­дыя та­лен­ты.

Да­рэ­чы, ідэю знай­сці ў на­шай кра­іне та­ле­на­ві­тых дзя­цей, якія іг­ра­юць у ар­кест­рах, па­зай­мац­ца з імі, а по­тым вы­сту­піць ра­зам на кан­цэр­це, Аляк­сандр аб­мяр­коў­ваў ле­там на­ват з мі­ніст­рам куль­ту­ры, ад­нак на­він па гэ­тай тэ­ме не чу­ваць. Спя­вак мае во­пыт та­ко­га су­пра­цоў­ніц­тва ў мно­гіх кра­і­нах, а ў нас іні­цы­я­ты­ва па­куль не пра­бі­ла са­бе да­ро­гі...

23-4

— У Бе­ла­ру­сі мне да­юць па­куль адзін ад­каз: ка­лі ра­біць та­кі пра­ект з Ры­ба­ком, то ха­це­ла­ся б і за­ра­біць, а не ар­га­ні­зоў­ваць усё толь­кі дзе­ля дзя­цей. Сам я не пра­шу вы­со­кіх га­на­ра­раў. І мя­не вель­мі за­сму­чае, што на ма­ёй ра­дзі­ме та­кое стаў­лен­не да па­доб­ных пра­ек­таў. Спа­дзя­ю­ся, зной­дзец­ца ды­рэк­тар, які пач­не «но­вую хва­лю» і гэ­тую так­ты­ку пад­тры­ма­юць.

— А ў Бе­ла­ру­сі ад­чу­ва­е­це сваю па­пу­ляр­насць?

— На ву­лі­цы мя­не па­зна­юць у лю­бой кра­і­не ад­ноль­ка­ва. Але мне па­шчас­ці­ла: ёсць кра­і­ны, дзе не гля­дзе­лі «Еў­ра­ба­чан­не», і там мя­не ве­да­юць не як пе­ра­мож­цу гэ­та­га кон­кур­су, а та­му, што зна­ё­мыя з ма­ёй твор­час­цю ў ін­тэр­нэ­це. Мя­не, на­прык­лад, хо­чуць «рас­кру­ціць» у Аме­ры­цы. Але, ска­жы­це, які рус­кі ар­тыст не быў там і не спра­ба­ваў стаць вя­до­мым? Я гля­джу на та­кія сі­ту­а­цыі пры­зем­ле­на, бо мне гэ­та не трэ­ба. Мне да­стат­ко­ва і Еў­ро­пы... У Бе­ла­ру­сі і на кар­па­ра­ты­вы клі­чуць вы­сту­паць, але з-за шчыль­на­га гра­фі­ка, на жаль, час­та ад­маў­ляюся. Бо та­ды да­во­дзі­ла­ся б ад­мя­няць ін­шыя важ­ныя кан­цэр­ты і тэ­ле­шоу...

— Ці змя­ніў­ся ваш по­гляд на па­спя­хо­васць за час, што прай­шоў пас­ля тры­ум­фу на «Еў­ра­ба­чан­ні»?

— Для мя­не вель­мі важ­ны ўнут­ра­ны пос­пех. Лепш я бу­ду менш па­пу­ляр­ным з той му­зы­кай, якая па­да­ба­ец­ца мне, чым атры­маю сла­ву ад пе­сень, якія мне не па­да­ба­юц­ца. Бы­вае, у мя­не пы­та­юць, ча­му я больш не пі­шу кам­па­зі­цый для ра­дыё­фар­ма­ту. Тут усё прос­та: мне не ці­ка­ва гэ­тым зай­мац­ца. Так, я экс­пе­ры­мен­та­ваў з «Еў­ра­ба­чан­нем», і ча­сам пі­шу поп-му­зы­ку. Але та­ды я ду­маю не пра ра­дыё­эфір, а пра пры­хіль­ні­каў, якіх, на­прык­лад, у тым жа «Фэй­сбу­ку» ў мя­не 750 ты­сяч. І яны бу­дуць са­чыць за ма­ёй твор­час­цю і без ра­та­цый на ра­дыё. На­огул YouTube — мой га­лоў­ны ра­дыё­ка­нал. Гэ­та тое ж са­мае, ка­лі б жур­на­ліст па­ва­жа­на­га вы­дан­ня зволь­ніў­ся з пра­цы і па­чаў вес­ці блог, та­му што там чы­та­чоў больш. Та­кая ло­гі­ка мне не па­да­ба­ец­ца, та­му і му­зы­ку я раб­лю та­кую, каб перш за ўсё яна па­да­ба­ла­ся мне са­мо­му.

Але­на ДРАП­КО.

Фо­та Над­зеі БУ­ЖАН

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.