Чатыры дні, з 21 па 24 кастрычніка, праходзіць у Мінску 22‑я міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Медыцына і здароўе — 2014»
[caption id="attachment_58325" align="alignnone" width="400"] Сяргей Цісленка займаецца хадзьбой на імітатары «Імітрон»,
які дае нагам досыць эфектыўную нагрузку.[/caption]
Размешчаная ў Футбольным манежы «МінскЭкспа», яна прыцягвае ўвагу тысяч мінчан і гасцей сталіцы. Медыцынская тэхніка, абсталяванне, розныя матэрыялы і сродкі для лячэння, стацыянарныя і лячэбныя лабараторыі, дыягнастычныя цэнтры, медыка-генетычныя клінікі — з усім гэтым можна пазнаёміцца на выстаўцы. Шмат што з абсталявання, трэнажораў дапамагае змагацца са стрэсамі, здымае напружанне, павялічвае працаздольнасць, дапамагае спакойна пераносіць цяжар фізічных нагрузак.
У межах выстаўкі фактычна рэалізоўваюцца два азнаямленчыя праекты — «Медыцына» і «Здароўе». Асаблівай увагай шараговых наведвальнікаў карыстаюцца апараты і сродкі для карэкцыі фігуры. Можна ўсё паспрабаваць на сабе, не толькі атрымаць ад гэтага задавальненне, але і задумацца, што ж патрэбна набыць ці якімі медыцынскімі, аздараўленчымі паслугамі варта скарыстацца ў блізкай будучыні. Зразумела, увагу прыцягвае дэкаратыўная і лячэбная касметыка. Яна прадстаўлена на любыя густы. Асобна працуюць міжнародныя спецыялізаваныя салоны «Здаровае харчаванне», «Спорт і здароўе», «Медыцынскі і аздараўленчы турызм». У межах прадстаўлення апошняга з іх можна адкрыць шмат цікавага пра лячэнне ў Беларусі і за яе межамі, даведацца пра турызм для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. А яшчэ — адкрыць для сябе новыя тэхналогіі ў курорталогіі і фізіятэрапіі. Як у нашай краіне, так і ў блізкім і далёкім замежжы.
[caption id="attachment_58323" align="alignnone" width="600"] Наталля Трухан (злева) і Вікторыя Беразоўская правяраюць работу масажных крэслаў.[/caption]
Сяргей Шычко
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.