Вы тут

Бюстгальтары на складах залежвацца не будуць


Як вы­твор­ца жа­но­чай бя­ліз­ны мя­няе біз­нес-стра­тэ­гію

У су­мес­ным прад­пры­ем­стве «Мі­ла­ві­ца» сур'­ёз­на за­ду­ма­лі­ся, як па­вы­сіць уз­ро­вень про­да­жаў пры да­па­мо­зе но­вых ІT-сіс­тэм. На­ступ­ны крок раз­віц­ця прад­пры­ем­ства — ука­ра­нен­не пра­грам­на­га за­бес­пя­чэн­ня, якое да­зво­ліць па­леп­шыць пра­цэ­сы кі­ра­ван­ня вы­твор­час­цю, за­бяс­пе­чыць су­вязь па­між усі­мі струк­ту­ра­мі прад­пры­ем­ства і апе­ра­тыў­нае па­паў­нен­не асар­ты­мен­ту ма­га­зі­наў. Толь­кі ў 2015 го­дзе на раз­віц­цё «ра­зум­ных тэх­на­ло­гій» пла­ну­ец­ца на­кі­ра­ваць больш за 900 ты­сяч еў­ра.

Маш­таб­ная ап­ты­мі­за­цыя

Сі­ту­а­цыя на рын­ку па­ста­ян­на мя­ня­ец­ца. Умен­не ме­недж­мен­ту прад­пры­ем­ства рэ­ага­ваць на гэ­та і ёсць тая са­мая ас­но­ва і га­лоў­ны па­каз­чык эфек­тыў­нас­ці вя­дзен­ня біз­не­су. Гэ­та­му спры­яе і пры­мя­нен­не іна­ва­цый­ных тэх­на­ло­гій. Сён­ня хут­касць да­стаў­кі так­са­ма не за­да­валь­няе клі­ен­та. З да­па­мо­гай ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій «Мі­ла­ві­ца» хо­ча змя­ніць пункт да­стаў­кі ў бок роз­ні­цы, а так­са­ма кан­чат­ко­ва­га спа­жыў­ца.

«Як бу­дзе вы­гля­даць той ла­гіс­тыч­ны лан­цу­жок, які мы па­чы­на­ем рэа­лі­зоў­ваць ця­пер? У ла­гіс­тыч­ны цэнтр па­стаў­ля­ец­ца пра­дук­цыя са швей­ных цэ­хаў, і гэ­ты цэнтр да­зва­ляе ра­біць па­стаў­кі на цэнт­ры раз­мер­ка­ван­ня ры­тэй­ле­ра, які прос­та да­во­зіць усю пра­дук­цыю да кра­мы. Так­са­ма мы пла­ну­ем зай­мац­ца да­стаў­кай пра­дук­цыі да кан­чат­ко­ва­га спа­жыў­ца, які ро­біць свае за­ка­зы ан­лайн. «Мі­ла­ві­ца» ро­біць вя­лі­кую стаў­ку на ад­ва­рот­ную апе­ра­тыў­ную су­вязь з роз­ніч­ных пунк­таў аб про­да­жах і за­ка­зах», — ад­зна­чыў Сяр­гей Вой­ніч, кі­раў­нік служ­бы ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій СП ЗАТ «Мі­ла­ві­ца».

Што ты­чыц­ца пра­грам­на­га за­бес­пя­чэн­ня, якое да­зва­ляе кам­па­ніі іс­ці ў на­гу з ча­сам, то прад­пры­ем­ства ро­біць стаў­ку на сіс­тэ­му ЕRР. Яна за­бяс­печ­вае аў­та­ма­ты­за­цыю біз­нес-пра­цэ­саў у част­цы кі­ра­ван­ня да­ве­дач­най ін­фар­ма­цы­яй. Так­са­ма рас­пра­ца­ва­на сіс­тэ­ма ана­лі­ты­кі, якая спра­шчае пры­няц­це кі­раў­ніц­кіх ра­шэн­няў у кам­па­ніі, і сіс­тэ­ма кі­ра­ван­ня скла­дам (WMS). Дзя­ку­ю­чы гэ­та­му сціс­ка­ец­ца вы­твор­чы цыкл, а так­са­ма ёсць ве­ра­год­насць па­збег­нуць мно­гіх страт, якія ўзні­ка­юць пры ад­сут­нас­ці дэ­та­лё­ва­га пла­на­ван­ня на роз­ных эта­пах. З да­па­мо­гай ЕRР-сіс­тэ­мы па­вы­ша­ец­ца рыт­міч­насць мно­гіх пра­цэ­саў, зні­жа­юц­ца стаў­кі, па­ляп­ша­ец­ца праг­на­за­ван­не, і гэ­та так­са­ма пры­цяг­вае клі­ен­таў, бо ўзро­вень аб­слу­гоў­ван­ня ста­но­віц­ца леп­шым.

Ку­пі­ны на шля­ху да па­куп­ні­ка

Ня­гле­дзя­чы на та­кі іна­ва­цый­ны па­ды­ход у ар­га­ні­за­цыі свай­го біз­не­су, «Мі­ла­ві­ца» цер­піць шэ­раг цяж­кас­цяў пры да­стаў­цы сва­ёй пра­дук­цыі да спа­жыў­ца. Гэ­та ты­чыц­ца, у пер­шую чар­гу, да­ку­мен­та-
а­ба­ро­ту.

«Ка­лі па­раў­ноў­ваць да­ку­мен­та­а­ба­рот у Бе­ла­ру­сі з блі­жэй­шы­мі рын­ка­мі Пры­бал­ты­кі і Поль­шчы, то ў нас сі­ту­а­цыя скла­да­ней­шая. На­прык­лад, для рэа­лі­за­цыі трэ­ба 10 пер­ша­сных да­ку­мен­таў: на пры­ход, на раз­мя­шчэн­не і ад­груз­ку клі­ен­ту. А за мя­жой — толь­кі 4. У та­вар­на-транс­парт­най на­клад­ной Бе­ла­ру­сі не­аб­ход­на за­поў­ніць 42 аба­вяз­ко­выя па­лі, а там гэ­та дэк­ла­ру­ец­ца на ўзроў­ні да­га­во­ра. Чым пра­сцей­шая сіс­тэ­ма, тым пра­сцей яе аў­та­ма­ты­за­ваць», — рас­тлу­ма­чыў сі­ту­а­цыю Сяр­гей Вой­ніч.

Ста­біль­насць на фо­не страт

Ра­зам з тым ні­хто не мо­жа быць за­стра­ха­ва­ны ад ры­зык на сто пра­цэн­таў. Ге­не­раль­ны ды­рэк­тар СП ЗАТ «Мі­ла­ві­ца» Нор­мундс Аза­лінш ад­зна­чыў, што ў кра­са­ві­ку — маі 2014 го­да на­зі­ра­ла­ся не­га­тыў­ная ды­на­мі­ка ў про­да­жах.

«Мы спра­бу­ем скан­цэнт­ра­ваць аб'­ёмы вы­твор­час­ці і про­да­жаў та­кім чы­нам, каб не да­пус­каць ліш­ня­га рос­ту ўзроў­ню склад­скіх за­па­саў. Спе­цы­фі­ка на­ша­га біз­не­су та­кая, што мы за­га­дзя збі­ра­ем усе за­ка­зы. У нас ужо ця­пер ёсць за­ка­зы на пер­шыя тры квар­та­лы 2015 го­да. Пад іх мы за­куп­ля­ем сы­ра­ві­ну і шы­ем пра­дук­цыю. Па­коль­кі ад­бы­ла­ся дэ­валь­ва­цыя на­цы­я­наль­ных ва­лют Ра­сіі, Укра­і­ны, Ка­зах­ста­на, то мно­гія клі­ен­ты ад­мо­ві­лі­ся ад пра­дук­цыі, якую за­ка­за­лі ра­ней. Не­ка­то­рыя так­са­ма не маг­лі вы­пла­ціць свой доўг. У су­вя­зі з гэ­тым мы зра­бі­лі больш жорст­кай сваю фі­нан­са­вую дыс­цып­лі­ну», — пад­крэс­ліў Нор­мундс Аза­лінш. Тым не менш фі­нан­са­выя па­каз­чы­кі на фо­не зні­жэн­ня аб'­ёму про­да­жаў за­ста­юц­ца ста­біль­ны­мі. Кам­па­нія пры­ня­ла шэ­раг дзе­ян­няў, якія да­зво­лі­лі ёй па­мен­шыць са­бе­кошт пра­дук­цыі і па­вя­лі­чыць рэн­та­бель­насць. Чыс­ты пры­бы­так 2014‑га скла­дае 99,2% у па­раў­на­нні з 2013 го­дам, без улі­ку кур­са­вой роз­ні­цы — 109,2%.

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.