Вы тут

Вада гарэлцы не «сябар»


Дэ­пу­та­ты па­га­дзі­лі­ся з за­ба­ро­най «скры­тай» пра­па­ган­ды ал­ка­го­лю і ты­ту­ню

Ся­род 11 за­ко­на­пра­ек­таў, раз­гле­джа­ных учо­ра ніж­няй па­ла­тай бе­ла­рус­ка­га пар­ла­мен­та, адзін да­ты­чыў­ся за­ба­ро­ны рэ­кла­мы піт­ной ва­ды і ін­шых «ня­він­ных» рэ­чаў, ка­лі пры гэ­тым вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца брэнд, які вы­пус­кае ал­ка­голь­ную аль­бо ты­ту­нё­вую пра­дук­цыю, а так­са­ма, ка­лі вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца знеш­ні вы­гляд та­ры аль­бо ўпа­коў­кі, па­доб­ных на тыя, у якіх зме­шча­ны ал­ка­голь­ныя на­поі ці цы­га­рэ­ты.

Мі­ністр ганд­лю Ва­лян­цін ЧА­КА­НАЎ для на­гляд­нас­ці па­клаў на тры­бу­ну пе­рад дэ­пу­та­та­мі па­чак мы­ла і па­чак цы­га­рэт, упакоўка якіх вы­гля­да­ла амаль ад­ноль­ка­ва, і пра­мо­віў: «Без­умоў­на, на наш по­гляд, гэ­та не­да­пу­шчаль­на».

—За­кон аб рэ­кла­ме жорст­ка аб­мя­жоў­вае рэ­кла­му ал­ка­голь­ных і ты­ту­нё­вых вы­ра­баў, — па­тлу­ма­чыў мі­ністр. — Ра­зам з тым за­кон дае маг­чы­масць раз­мя­шчаць ал­ка­голь­ныя і ты­ту­нё­выя брэн­ды ў рэ­кла­ме ін­шых та­ва­раў і па­слуг. Гэ­та спра­ва­ка­ва­ла прак­ты­ку вы­твор­час­ці роз­ных та­ва­раў, ра­бот і па­слуг (га­зі­ра­ва­ных на­по­яў, за­баў­ляль­ных па­слуг і ін­шае) пад брэн­да­мі ал­ка­голь­ных на­по­яў і ты­ту­нё­вых вы­ра­баў, а так­са­ма ў ана­ла­гіч­най спа­жы­вец­кай упа­коў­цы. У боль­шас­ці вы­пад­каў гэ­та на­кі­ра­ва­на ў аб­ход за­ка­на­даў­чых аб­ме­жа­ван­няў, уво­дзіць у зман па­куп­ні­коў і з'яў­ля­ец­ца пры­ха­ва­най пра­па­ган­дай ал­ка­го­лю.

Для спы­нен­ня па­доб­най прак­ты­кі Са­ве­там Мі­ніст­раў быў па­да­дзе­ны ў пар­ла­мент пра­ект за­ко­на «Аб уня­сен­ні змен у За­кон Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Аб рэ­кла­ме». Да­ку­мент пра­па­нуе вы­зна­чыць для рэ­кла­мы, па­доб­най на рэ­кла­му ал­ка­голь­ных і та­бач­ных вы­ра­баў, гэт­кі ж са­мы аб­ме­жа­валь­ны рэ­жым, што іс­нуе для рэ­кла­мы на­зва­най пра­дук­цыі. Мі­ністр ганд­лю на­га­даў, што рэ­кла­ма ты­ту­нё­вых вы­ра­баў у Бе­ла­ру­сі цал­кам за­ба­ро­не­на. Рэ­кла­ма ал­ка­голь­ных на­по­яў за­ба­ро­не­на на тэ­ле­ба­чан­ні, ра­дыё, у ву­ліч­най рэ­кла­ме, на пры­пын­ках гра­мад­ска­га транс­пар­ту, стан­цы­ях мет­ра­па­лі­тэ­на, у транс­парт­ных срод­ках, на пер­шых і апош­ніх ста­рон­ках СМІ, та­ва­рах спар­тыў­на­га пры­зна­чэн­ня, цац­ках, ва ўста­но­вах аду­ка­цыі, ахо­вы зда­роўя, куль­ту­ры, фі­зіч­най куль­ту­ры, спор­ту, у аэ­ра­пор­тах і на вак­за­лах. У ас­тат­ніх мес­цах рэ­кла­ма ал­ка­голь­ных на­по­яў да­зво­ле­на, але не па­він­на змя­шчаць за­клі­кі да іх ужы­ван­ня, вы­явы лю­дзей, жы­вёл, спа­жы­вец­кай та­ры, апі­сан­не ўлас­ці­вас­цяў і цэн ал­ка­голь­ных на­по­яў.

Пад «па­доб­най» за­ко­на­пра­ект мае на ўва­зе рэ­кла­му, якая змя­шчае най­мен­не та­ва­ру, ра­бо­ты ці па­слу­гі, наз­ву ар­га­ні­за­цыі, імя гра­ма­дзя­ні­на, ганд­лё­вы знак, знак аб­слу­гоў­ван­ня, геа­гра­фіч­нае ўка­зан­не; вы­яву, па­доб­ную да спа­жы­вец­кай та­ры, па­доб­ныя з най­мен­нем, та­вар­ным зна­кам вы­явы та­ры ал­ка­голь­на­га на­пою аль­бо ты­ту­нё­ва­га вы­ра­бу.

Пры гэ­тым за­ко­на­пра­ект пра­па­нуе не рас­паў­сюдж­ваць аб­ме­жа­ван­ні на рэ­кла­му ар­га­ні­за­цый аль­бо гра­ма­дзя­ні­на, раз­ме­шча­ную на ву­ліч­ных шыль­дах і па­ка­заль­ні­ках, а так­са­ма на ін­тэр­в'ю пра дзей­насць ар­га­ні­за­цыі і на са­цы­яль­ную рэ­кла­му, дзе ў пра­фі­лак­тыч­ных мэ­тах вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца вы­ява та­ры, якая на­гад­вае ал­ка­голь­ную ці ты­ту­нё­вую спа­жы­вец­кую та­ру.

Пра­ект за­ко­ну пра­па­нуе за­ха­ваць іс­ну­ю­чы па­ра­дак рэ­кла­ма­ван­ня та­ва­раў, ра­бот і па­слуг пад брэн­да­мі, якія не ма­юць да­чы­нен­ня да ал­ка­голь­ных на­по­яў і ты­ту­нё­вых вы­ра­баў, але якія так­са­ма аб­ме­жа­ва­ны ў рэ­кла­ма­ван­ні. Ма­юц­ца на ўва­зе брэн­ды ка­зі­но, зброі і ін­шыя. Аб'­ек­ты гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня, цац­кі і па­доб­нае мо­гуць рэ­кла­ма­вац­ца пад та­кі­мі брэн­да­мі пры ўмо­ве на­зы­ван­ня аб'­ек­та рэ­кла­ма­ван­ня, на­прык­лад: «Дзі­ця­чая цац­ка «Танк Т‑34».

Дэ­пу­та­ты раз­гле­дзе­лі за­ко­на­пра­ект у пер­шым чы­тан­ні.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.