Вы тут

Пабываць «у Бога за пазухай» і павучыцца ў дзяцей галоўнаму


Вы ха­це­лі б па­пра­ца­ваць бе­ла­рус­ка­моў­най ва­жа­тай? На­ву­чыц­ца хут­ка клас­ці дзя­цей спаць? А па­на­ча­ваць ты­дзень у... царк­ве? Гэ­тыя і ін­шыя пры­го­ды мне да­вя­ло­ся пе­ра­жыць сё­ле­та ў пра­ва­слаў­ным дзі­ця­чым ла­ге­ры «Свя­тая Русь» пад Ня­сві­жам пас­ля та­го, як да­лу­чы­ла­ся да ва­лан­цёр­ска­га пра­ек­та «Спад­чы­на Ра­дзі­ві­лаў». На трэ­ці дзень на­вед­ван­ня Ня­сві­жа на­ша ка­ман­да за­ві­та­ла ў Свя­та-Ге­ор­гі­еў­скі храм. Пад­час сня­дан­ку адзін са свя­та­роў — дыя­кан ай­цец Па­вел ФО­КІН — ска­заў:

— Мы ар­га­ні­зоў­ва­ем ла­гер для пра­ва­слаў­ных дзе­так. Усе, хто жа­дае да­па­маг­чы нам, па­ды­дзі­це, ка­лі лас­ка.

Я так і зра­бі­ла. Акра­мя мя­не, да ай­ца Паў­ла па­ды­шоў і Аляк­сей КУ­ЗАЎ­КА. Хло­пец, які за два дні «Спад­чы­ны Ра­дзі­ві­лаў» пра­вёў дзя­сят­ка паў­та­ра гуль­няў для ва­лан­цё­раў. Ён вы­лу­чаў­ся ся­род ас­тат­ніх. Ха­ця б та­му, што пры­ехаў не адзін, а з са­ба­кам — аў­чар­кай Стай­лам. Ай­цец Па­вел ра­дас­на па­га­дзіў­ся пры­няць нас.

23-15

...Ка­лі мы пры­еха­лі да Свя­та-Тра­ец­ка­га хра­ма ў вёс­цы Са­лта­наў­шчы­на, усіх удзель­ні­каў ла­ге­ра ўжо рас­ся­лі­лі і сва­бод­ных мес­цаў не ака­за­ла­ся. Ай­цец Алег (АБ­РА­МО­ВІЧ) бла­сла­віў, і ай­цец Па­вел, Аляк­сей і я раз­мяс­ці­лі­ся... у царк­ве.

Спа­лі мы на клі­ра­се — бал­ко­не на дру­гім яру­се бу­дын­ка, дзе спя­вае хор. А ўні­зе спа­ла вы­клад­чык вы­ці­нан­кі. Яна так­са­ма не рас­пра­на­ла­ся, заўж­ды спа­ла з па­кры­таю га­ла­вою, у ша­лі­ку. Спа­чат­ку зда­ва­ла­ся, што ў хра­ме спаць страш­на і ня­ўтуль­на. Але пас­ля пер­шай но­чы мы ўча­ты­рох ад­на­душ­на па­га­дзі­лі­ся: «Як у Бо­га за па­зу­хай».

Уся­го ў ла­ге­ры са­бра­ла­ся ка­ля 80 дзя­цей пры­клад­на ад 8 да 15 га­доў, у асноў­ным з Ня­сві­жа і Мін­ска. Так­са­ма бы­лі на азда­раў­лен­ні хлоп­чы­кі і дзяў­чын­кі з Лу­ган­скай воб­лас­ці Укра­і­ны. Як вя­до­ма, дзя­цей трэ­ба ўвесь час не­чым зай­маць. Як­раз над апош­нім і пра­ца­ва­лі мы ўтрох — ай­цец Па­вел, Аляк­сей і я.

На­прык­лад, ёсць вы­дат­ны квест на зна­ём­ствы. Бя­рэц­ца по­кры­ва. Яго рас­цяг­ва­юць двое вя­ду­чых. З ад­на­го бо­ку ад коў­дры са­дзіц­ца на ку­кіш­кі пер­шая ка­ман­да, з ін­ша­га — дру­гая. Кож­ная вы­стаў­ляе па ад­ным ча­ла­ве­ку (яго са­джа­юць на­пе­рад). Ім­пра­ві­за­ва­ны за­слон на лік «Тры!» апус­ка­ец­ца, і тыя двое па­він­ны на­зваць імя ча­ла­ве­ка на­су­праць. Хто пер­шы на­за­ве — той і вый­граў. Той, хто прай­граў, пе­ра­хо­дзіць у ка­ман­ду са­пер­ні­каў.

На тэ­ры­то­рыі ла­ге­ра, акра­мя жы­лых до­мі­каў, зна­хо­дзіў­ся ка­ра­бель, збі­ты з бяр­вен­няў. У ім бы­лі і пры­ступ­кі, і ту­нэ­лі, і на­ват стол для бад­мін­то­на. Та­кі свое­асаб­лі­вы спар­тыў­ны мі­ні-комп­лекс. Мы вы­ра­шы­лі вы­ка­рыс­таць яго і ар­га­ні­за­ваць для дзя­цей ве­чар пі­ра­таў. Спа­чат­ку дзве ка­ман­ды (хлоп­чы­кі і дзяў­чын­кі) бе­га­лі па ўсім ла­ге­ры ў по­шу­ках скар­бу — штось­ці на­кшталт «Форд-ба­яр­да». У вы­ні­ку дзе­ці пры­но­сі­лі нам кан­чат­ко­вы па­роль, і мы ла­дзі­лі но­вы ві­ток спа­бор­ніц­тваў. Кож­ная ка­ман­да пра­хо­дзі­ла праз ка­ра­бель з пе­ра­шко­да­мі. Мы і аб­лі­ва­лі дзя­цей ва­дой, і тан­ца­ва­лі, і бі­лі­ся па­душ­ка­мі, і пі­лі ва­ду з вя­дзёр. У вы­ні­ку на­шы юныя пі­ра­ты атры­ма­лі клю­чы ад са­ма­га са­праўд­на­га куф­ра, у якім быў сха­ва­ны са­лод­кі скарб.

Паз­ней — ужо ў спарт­лан­дыі — мы ад­мо­ві­лі­ся ад усім вя­до­мых эс­та­фет. А за­мест гэ­та­га кі­да­лі ўлас­ны абу­так ў кар­дон­кі, елі ман­га на хут­касць, кру­ці­лі му­міі з ту­а­лет­най па­пе­ры і гу­ля­лі ў ча­хар­ду. Акра­мя та­го, дзя­цей ар­га­ні­за­ва­на ва­зі­лі ў ба­сейн, на во­зе­ра, на эк­скур­сію ў Свя­та-Елі­се­еў­скі муж­чын­скі ма­нас­тыр і па­сё­лак Мір, мы ўдзель­ні­ча­лі ў хрэс­ным хо­дзе.

[caption id="attachment_58315" align="alignnone" width="600"]Якіх толь­кі пе­ра­шкод не бы­ло на шля­ху ка­манд да пры­за! Якіх толь­кі пе­ра­шкод не бы­ло на шля­ху ка­манд да пры­за![/caption]

За дні ла­ге­ра — май­го ва­жац­ка­га «стар­ту» — са­мі са­бой сфар­мі­ра­ва­лі­ся тры асноў­ныя вы­сно­вы.

У ва­жа­та­га па­він­на быць свая «ці­ка­він­ка». На­прык­лад, я ўсю зме­ну раз­маў­ля­ла па-бе­ла­рус­ку. Ла­гіч­на, што час­цей за ўсё дзе­ці пы­та­лі­ся:

— Ня­ўжо заў­сё­ды так, на­ват до­ма?

— Вя­до­ма ж, — ад­каз­ва­ла. — Я бе­ла­рус­ка і та­му ка­жу па-бе­ла­рус­ку. А вы?

Да кан­ца зме­ны не­ка­то­рыя ўжо так­са­ма спра­ба­ва­лі раз­маў­ляць са мной па-бе­ла­рус­ку, што кра­на­ла і ра­да­ва­ла.

Га­лоў­нае — быць з дзець­мі. Не толь­кі пра­во­дзіць з імі кон­кур­сы, а ўдзель­ні­чаць ва ўсім, што яны ро­бяць. Гу­ляць у ва­лей­бол, пі­я­нер­бол, спя­ваць пес­ні ўве­ча­ры ка­ля вог­ні­шча, у ба­сей­не плёс­кац­ца ў «жаб­ні­ку», ра­зам вы­раб­ляць па­да­рун­кі для ма­ці, спаць по­бач днём, ха­дзіць за ру­ку на эк­скур­сі­ях, ста­яць по­бач пад­час ма­літ­вы ў хра­ме, за­пля­таць ад­на ад­ной ва­ла­сы, усім ра­зам аб­лі­вац­ца ва­дой у спё­ку. А яшчэ мы чы­та­лі на ноч каз­кі. Я — ма­лод­шым дзяў­чын­кам, ай­цец Па­вел — ма­лод­шым хлоп­чы­кам. У пер­шы дзень мы чы­та­лі ары­гі­наль­ную, з хрыс­ці­ян­скі­мі нот­ка­мі «Ру­са­лач­ку» Ган­са Хрыс­ці­я­на Ан­дэр­са­на (дзяў­чын­кі са­мі па­пра­сі­лі ме­на­ві­та яе). Дзесь­ці па­ся­рэ­дзі­не каз­кі — хві­лін праз 15 чы­тан­ня — усе за­сну­лі. І на­да­лей на­ват са­мыя не­па­слух­мя­ныя змаў­ка­лі пад на­ша чы­тан­не і ўці­ха­мір­ва­лі­ся. Пад ка­нец злё­ту дзяў­чын­кі са­мі бра­лі мя­не за ру­ку і пра­сі­лі па­чы­таць ім на­нач.

[caption id="attachment_58318" align="alignnone" width="600"]Пі­ра­ты на за­хоп­ле­ным ка­раб­лі. Пі­ра­ты на за­хоп­ле­ным ка­раб­лі.[/caption]

І яшчэ. Вель­мі важ­на, якія ва­жа­тыя ёсць у ла­ге­ры, акра­мя ця­бе. У нас з Аляк­се­ем і ай­цом Паў­лам атры­ма­ла­ся са­праўд­ная ка­ман­да. Нас на­ват на­зы­ва­лі «Зме­ем Га­ры­ны­чам»: ад­на га­ла­ва доб­ра, а тры — са­праўд­ная сі­ла. І дзе­цям ве­ся­лосць.

...Ка­лі мя­не спы­та­лі, што са­мае га­лоў­нае бы­ло ў ла­ге­ры, ад­ка­за­ла: «Са­мі дзе­ці». Мне па­шчас­ці­ла, та­му што больш доб­рых, па­слух­мя­ных дзе­так я яшчэ не ба­чы­ла. За час злё­ту я ву­чы­ла­ся ў іх шчы­рай сар­дэч­най цеп­лы­ні, якой так не ха­пае ча­сам да­рос­лым. Дзе­ці ў гэ­тым — леп­шыя на­стаў­ні­кі.

Ве­ра­ні­ка ПУС­ТА­ВІТ,
сту­дэнт­ка ІV кур­са Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ.

Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.