Вы тут

Любімае слова — «добранька»


Япон­ка Сі­ё­ры КІ­Ё­СА­ВА, ас­пі­рант­ка Цу­куб­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та, не толь­кі за не­каль­кі га­доў вы­ву­чы­ла на­шу мо­ву, але і па­ча­ла на ра­дзі­ме пра­во­дзіць бе­ла­рус­ка­моў­ныя кур­сы для су­ай­чын­ні­каў.

23-8

— Бе­ла­рус­кай мо­вай я за­ці­ка­ві­ла­ся ча­ты­ры га­ды та­му ў Япо­ніі, — па­чы­нае раз­мо­ву Сі­ё­ры, якая за­раз пра­хо­дзіць у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це трох­ме­сяч­ную ста­жы­роў­ку. — Я чы­та­ла кні­гу з агуль­ны­мі звест­ка­мі пра Бе­ла­русь. І ў ёй бы­ло на­пі­са­на, што ў гэ­тай кра­і­не га­рад­скія жы­ха­ры амаль не раз­маў­ля­юць на род­най мо­ве. Ха­ця пас­ля рас­па­ду Са­вец­ка­га Са­ю­за ў боль­шас­ці рэс­пуб­лік лю­дзі імк­ну­лі­ся пе­рай­сці ме­на­ві­та на на­цы­я­наль­ную мо­ву. Гэ­тае пы­тан­не мя­не вель­мі за­ці­ка­ві­ла, а мой на­ву­ко­вы кі­раў­нік па­ра­іў на­пі­саць аб гэ­тым ма­гіс­тар­скую ды­сер­та­цыю. Так атры­ма­ла­ся, што два га­ды та­му наш уні­вер­сі­тэт пад­пі­саў да­га­вор з БДУ і ў мя­не з'я­ві­ла­ся маг­чы­масць па­ста­жы­ра­вац­ца ў ва­шай кра­і­не. Та­ды я ўпер­шы­ню ака­за­ла­ся ў Мін­ску і па­ча­ла вы­ву­чаць мо­ву. За­раз да­сле­дую моў­ную па­лі­ты­ку і моў­ную сі­ту­а­цыю ў Бе­ла­ру­сі.

— Ці­ка­ва, а што бліз­кія ду­ма­юць пра твой на­ву­ко­вы ін­та­рэс?

— Баць­кі, сяб­ры, як і боль­шасць япон­цаў, не ве­да­лі пра іс­на­ван­не Бе­ла­ру­сі, і мае дзя­ду­лі, ба­бу­лі лі­чы­лі, што я ста­жы­ру­ю­ся ў Ра­сіі. Ча­сам на­ват пы­та­лі­ся: «Ну як та­бе ў Ра­сіі?». Мне пры­хо­дзі­ла­ся іх па­праў­ляць і тлу­ма­чыць, што я зна­хо­джу­ся ў ін­шай кра­і­не.

— Для за­меж­ні­ка ты вы­дат­на раз­маў­ля­еш па-бе­ла­рус­ку. Але мне зда­ец­ца, што япон­цам бу­дзе скла­да­на на­ват прос­та паў­та­раць на­шы сло­вы...

— Так, бо япон­ская вель­мі ад­роз­ні­ва­ец­ца ад ін­да­еў­ра­пей­скіх моў. Та­му япон­цам, па вя­лі­кім ра­хун­ку, цяж­ка вы­ву­чаць не толь­кі бе­ла­рус­кую, але і ўсе сла­вян­скія мо­вы. Рус­кая так­са­ма не вы­клю­чэн­не. Да­рэ­чы, роз­ні­цу па­між бе­ла­рус­кай і рус­кай мо­ва­мі я ўжо ад­чу­ваю, ад­нак ба­чу ў іх агуль­ныя ры­сы.

— Тым не менш ты ўжо ла­дзіш у То­кіа бяс­плат­ныя бе­ла­рус­ка­моў­ныя кур­сы.

— У Япо­ніі бе­ла­рус­кую мо­ву яшчэ ні­хто не вы­кла­дае, і мы на­ват не ма­ем япон­ска-бе­ла­рус­ка­га слоў­ні­ка. Праў­да, пас­ля ле­таш­няй ста­жы­роў­кі ў Мін­ску я ра­зам з бе­ла­рус­кай зна­ё­май, якая жы­ве ў на­шай кра­і­не, ар­га­ні­за­ва­ла моў­ныя кур­сы для япон­цаў. Спа­чат­ку пры­хо­дзі­лі лю­дзі, якіх ха­па­ла толь­кі на адзін раз. Яны ра­зу­ме­лі, што гэ­та не для іх, і больш не вяр­та­лі­ся. Але за­ста­ло­ся ка­ля дзе­ся­ці япон­цаў, якія па­ста­ян­на пры­хо­дзяць на за­ня­ткі.

— У ця­бе ёсць лю­бі­мае бе­ла­рус­кае сло­ва?

— Сло­ва «доб­ра­нька». На­ват ка­лі лю­дзі па тэ­ле­фо­не раз­маў­ля­юць па-рус­ку, яны лю­бяць ка­заць гэ­тае сло­ва. Мне зда­ец­ца, што яно вель­мі на­ту­раль­нае, і яно пе­рад­аец­ца кож­на­му бе­ла­ру­су на ней­кім ге­не­тыч­ным уз­роў­ні.

— Та­бе нех­та з бе­ла­ру­саў ка­заў, што ты лепш за іх ва­ло­да­еш мо­вай?

— Ка­за­лі. Спа­чат­ку мя­не гэ­та здзіў­ля­ла, а пас­ля я зра­зу­ме­ла, што рус­кая мо­ва рас­паў­сю­джа­на тут даў­но. Ка­лі кан­так­тую, на­прык­лад, з пра­даў­ца­мі ў кра­ме, ча­сам пры­хо­дзіц­ца пе­ра­хо­дзіць на рус­кую мо­ву. Але ёсць кні­гар­ня, дзе пра­цу­юць бе­ла­рус­ка­моў­ныя пра­даў­цы, з які­мі я з аса­ло­дай ма­гу па­гу­та­рыць пра кні­гі. Я ўсё ж та­кі зай­ма­ю­ся на­ву­кай, а та­му мо­ва­знаў­чыя ар­ты­ку­лы мя­не ці­ка­вяць за­раз больш, чым мас­тац­кая лі­та­ра­ту­ра. Ня­гле­дзя­чы на гэ­та, для на­ву­ко­вай кан­фе­рэн­цыі я пад­рых­та­ва­ла дак­лад «Пе­ра­кла­ды бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры на япон­скую мо­ву». Да­рэ­чы, усе пе­ра­кла­ды бе­ла­рус­кіх пісь­мен­ні­каў на япон­скую мо­вую ра­ней ра­бі­лі­ся праз рус­кую мо­ву, а гэ­та, без­умоў­на, дрэн­на. У Япо­ніі за­раз пра­цуе Го Ка­шы­на, адзі­ны да­след­чык бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры, які пе­ра­кла­даў на япон­скую Ры­го­ра Ба­ра­ду­лін, Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча і Анд­рэя Фе­да­рэн­ку.

23-9

— Ці­ка­ва, а што но­вае для ця­бе ад­кры­ла Бе­ла­русь?

— Мне зда­ец­ца, бе­ла­ру­сы вель­мі па­доб­ныя да япон­цаў. Яны та­кія ж сціп­лыя, як і мы, але не та­кія ад­кры­тыя, як укра­ін­цы ці рус­кія. Мне, да­рэ­чы, не бы­ло скла­да­на адап­та­вац­ца да мяс­цо­ва­га ла­ду жыц­ця.

— А ты не хо­чаш за­стац­ца на пэў­ны час і па­пра­ца­ваць у на­шай кра­і­не?

— Мне вель­мі па­да­ба­ец­ца Бе­ла­русь. І ка­лі б бы­ла па­доб­ная маг­чы­масць, я не су­праць. Але праб­ле­ма ў тым, што за­ро­бак у вы­клад­чы­каў, на­ву­коў­цаў тут сціп­лы. Жыць на гэ­тыя гро­шы скла­да­на. А я атрым­лі­ваю япон­скую сты­пен­дыю і та­му ад­чу­ваю ся­бе кам­форт­на.

Якаў ЖУР­БІН.

Фота Надзеі БУЖАН.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.