Вы тут

З імбрычкам на зэдліку


Што­ты­дзень у эфі­ры тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь 3» — гуль­ня «Раз­маў­ля­ем па-бе­ла­рус­ку». Для та­го, каб стаць яе ўдзель­ні­ка­мі, не­аб­ход­на зай­сці на сайт http://tvrgomel.by або http://3belarus.by і праз ба­нер «Раз­маў­ля­ем па-бе­ла­рус­ку» за­поў­ніць за­яў­ку на ка­ман­ду з трох ча­ла­век. Па­пя­рэд­не ж пра­ве­рыць сваё ве­дан­не род­най мо­вы мож­на з да­па­мо­гай «Звяз­ды». Ці ве­да­лі вы, што:

—Зэ­длік — не­вя­лі­кая лаў­ка, услон­чык.

—Ім­бры­чак — чай­нік для за­вар­кі чаю. Ім­брыч­кам нель­га на­зваць той чай­нік, у якім за­кі­пае ва­да на плі­це. Ім­брыч­ак — ме­на­ві­та за­вар­нік.

—Дыя­ры­уш — жанр про­зы ў ста­ра­жыт­най бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры. У XVІІ— XVІІІ ста­год­дзях дыя­ры­у­ша­мі на­зы­ва­лі­ся аў­та­бія­гра­фіч­ныя на­тат­кі, ся­мей­ныя пад­ан­ні, дзён­ні­кі па­да­рож­жаў і ва­ен­ных па­хо­даў, ме­му­а­ры.

—Ска­выш — моц­ны, пра­ніз­лі­вы ве­цер з за­вы­ван­нем. Утва­рыц­ца сло­ва маг­ло ад шмат­знач­на­га дзея­сло­ва ска­вы­таць — жа­лас­на па­віск­ваць, ці­ха выць.

—Вы­спа — не­вя­лі­кі вост­раў, час­цей пяс­ча­ны. Па­хо­дзіць ад ста­ра­бе­ла­рус­ка­га «вы­спа», што, у сваю чар­гу, з'яў­ля­ец­ца даў­нім за­па­зы­чан­нем з поль­скай мо­вы.

—Се­да­ла — жэрд­кі ў ку­рат­ні­ку, на якія ку­ры са­дзяц­ца ноч­чу.

—Як пя­тае ко­ла ў во­зе — зу­сім не па­трэб­ны, «збо­ку пры­пё­ку». (Рус­кі ана­лаг — «как со­ба­ке пя­тая но­га»). У гэ­тай фра­зе воб­раз па­бу­да­ва­ны на су­мя­шчэн­ні не­су­мя­шчаль­ных па­няц­цяў: воз і пя­тае ко­ла. Да­рэ­чы, та­кі фра­зе­а­ла­гізм бы­туе шмат у якіх мо­вах: у поль­скай, рус­кай, фран­цуз­скай.

—Ні бэ ні мя — зу­сім ні­чо­га не ра­зу­мець, не раз­бі­рац­ца ў чымсь­ці («ни в зуб но­гой», «ні бель­ме­са», «ні а, ні бэ»). «Ні бэ ні мя» — кры­ла­ты вы­раз з бай­кі К. Кра­пі­вы «Дып­ла­ма­ва­ны ба­ран», ма­раль якой: «Дру­гі Ба­ран ні «бэ» ні «мя», а лю­біць гуч­нае імя». У бай­цы вы­раз вы­сту­пае як ва­ры­янт агуль­на­на­род­на­га і агуль­на­вя­до­ма­га «ні бэ ні мэ ні ку­ка­рэ­ку».

Чар­го­выя вы­пус­кі тэ­ле­вік­та­ры­ны гля­дзі­це ў эфі­ры «Бе­ла­русь 3» кож­ную су­бо­ту ў 11.10—11.25.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.