Вы тут

Тэлеканал «Беларусь 5» — год у эфіры


Пер­шы бе­ла­рус­кі спар­тыў­ны тэ­ле­ка­нал «Бе­ла­русь 5» ад­зна­чыў свой пер­шы дзень на­ра­джэн­ня. За час пры­сут­нас­ці ў ме­ды­яп­рас­то­ры пры­хіль­ні­кі спор­ту са­чы­лі ў пра­мых транс­ля­цы­ях і спе­цы­яль­ных вы­пус­ках пра­грам за па­дзея­мі маш­таб­ных спа­бор­ніц­тваў і бы­лі ў кур­се апош­ніх спар­тыў­ных на­він. У пла­нах «Бе­ла­русь 5» — па­вя­лі­чыць аб'­ём вя­шчан­ня і раз­на­ста­іць эфір да­дат­ко­вым кан­тэн­там, па­леп­шыць якасць іс­ну­ю­чых улас­ных пра­ек­таў і прад­ста­віць тэ­ле­аў­ды­то­рыі но­выя.

24-17

«Мы і на­да­лей бу­дзем транс­лі­ра­ваць са­мыя то­па­выя спа­бор­ніц­твы, тур­ні­ры і мат­чы. Бо хо­чам, каб на­шы гле­да­чы зна­хо­дзі­лі­ся ў цэнт­ры са­мых га­ра­чых спар­тыў­ных ба­та­лій, хва­рэ­лі і пе­ра­жы­ва­лі за сва­іх фа­ва­ры­таў, ад­соч­ва­лі гуль­ні з удзе­лам бе­ла­рус­кіх ка­манд і пад­трым­лі­ва­лі іх. Да свай­го пер­ша­га дня на­ра­джэн­ня мы пад­рых­та­ва­лі па­да­ру­нак. З 21 каст­рыч­ні­ка на ка­на­ле вы­хо­дзіць у эфір што­дзён­ная ра­ніш­няя га­дзі­на на­він. Та­кі фар­мат да­зво­ліць ба­лель­шчы­кам быць у кур­се апош­ніх спар­тыў­ных па­дзей. На се­зон 2014–2015 мы за­пла­на­ва­лі шмат сюр­пры­заў і ці­ка­вых пра­ек­таў. Так што са­чы­це за эфі­ра­мі!» — ад­зна­чыў у зва­ро­це да гле­да­чоў кі­раў­нік тэ­ле­ка­на­ла Па­вел Бу­лац­кі.

24-18

На­га­да­ем, спар­тыў­ны тэ­ле­ка­нал «Бе­ла­русь 5», ство­ра­ны ў струк­ту­ры га­лоў­на­га ме­ды­я­хол­дын­га кра­і­ны, ста­віць сва­ім пры­яры­тэ­там вы­ка­ры­стан­не экс­клю­зіў­на­га спар­тыў­на­га кан­тэн­ту на тэ­ры­то­рыі рэс­пуб­лі­кі. За пер­шы год вя­шчан­ня бе­ла­рус­кія гле­да­чы змаг­лі да­лу­чыц­ца да та­кіх знач­ных су­свет­ных спар­тыў­ных па­дзей, як зі­мо­выя Алім­пій­скія гуль­ні ў Со­чы, чэм­пі­я­нат све­ту па ха­кеі ў Бе­ла­ру­сі, чэм­пі­я­нат све­ту па фут­бо­ле ў Бра­зі­ліі. Так­са­ма спар­тыў­ныя ба­лель­шчы­кі ўба­чы­лі транс­ля­цыі Лі­гі Чэм­пі­ё­наў і Лі­гі Еў­ро­пы УЕ­ФА, тэ­ніс­ных тур­ні­раў WTA, чэм­пі­я­на­ту Еў­ро­пы па ганд­бо­ле, Кан­ты­нен­таль­най ха­кей­най лі­гі, Куб­ка све­ту па бія­тло­не, чэм­пі­я­на­ту Анг­ліі па фут­бо­ле, Уім­блдо­на і не толь­кі.

Акра­мя спар­тыў­ных транс­ля­цый, у эфі­ры тэ­ле­ка­на­ла прад­стаў­ле­ны пра­ек­ты Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі, пры­све­ча­ныя па­пу­ляр­ным ві­дам спор­ту, ся­род якіх «Авер­тайм», «Фак­тар сі­лы», «Час фут­бо­ла» і «Спорт-кадр».

Але­на ДРАП­КО

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.