Вы тут

Нерэальныя цэны


Экс­пер­ты ста­ліч­на­га рын­ку арэн­ды праг­на­зу­юць іс­тот­нае зні­жэн­не цэн ужо ў пер­шыя ме­ся­цы на­ступ­на­га го­да

У жніў­ні і ве­рас­ні ў Мін­ску на­зі­раў­ся па­вы­ша­ны по­пыт на арэнд­нае жыл­лё. Без ажы­я­та­жу, але за гэ­тыя ме­ся­цы боль­шасць стан­дарт­на­га і не­да­ра­го­га жыл­ля бы­ла «вы­мы­та» са ста­ліч­на­га рын­ку. Спе­цы­я­ліс­ты ча­ка­лі чар­го­ва­га па­паў­нен­ня рэ­гіст­ра пра­па­но­вы ў каст­рыч­ні­ку. Ча­ка­лі ме­на­ві­та бюд­жэт­нае жыл­лё па мі­ні­маль­ных цэн­ах, ад­нак на прак­ты­цы ўсё ад­бы­ло­ся кры­ху інакш. Пра сён­няш­нюю сі­ту­а­цыю на ста­ліч­ным рын­ку арэн­ды і пра­гно­зы на блі­жэй­шую перс­пек­ты­ву ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» па­ве­да­мі­ла на­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра Цэнт­ра ганд­лю не­ру­хо­мас­цю «ПА­КА­ДАН» Ак­са­на ЛУ­КА­ШЭ­ВІЧ.

Бюд­жэт­ных ква­тэр больш не ста­ла

Ця­пер спа­кой­ная сі­ту­а­цыя кры­ху змя­ні­ла­ся, бо на арэнд­ны ры­нак па­ча­лі зноў звяр­таць ува­гу ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты, якія «за­ча­пі­лі­ся» ў ста­лі­цы, а ў дру­гой па­ло­ве каст­рыч­ні­ка на­зі­ра­ец­ца яшчэ і но­вая не­вя­лі­кая хва­ля сту­дэнц­ка­га ажы­я­та­жу. Гэ­та тыя ма­ла­дыя ква­та­ран­ты, якія пас­ля апе­кі баць­коў на ма­лой ра­дзі­ме на но­вым мес­цы не знай­шлі агуль­най мо­вы з гас­па­да­ра­мі жыл­ля або з су­се­дзя­мі ў ін­тэр­на­тах. За­ўва­жу, што сён­ня су­стра­ка­юц­ца і та­кія сту­дэн­ты. Яны зноў тра­пі­лі на ры­нак арэн­ды пры­ват­на­га жыл­ля, а там цэн­ні­кі «ку­са­юц­ца».

Што зда­ры­ла­ся з рын­кам? Не­зра­зу­ме­ла. З ад­на­го бо­ку, коль­касць пра­па­ноў у агуль­ным ка­та­ло­гу да­во­лі вя­лі­кая і но­вых ва­ры­ян­таў становіц­ца ўсё больш. Але гэ­та не зу­сім тыя ва­ры­ян­ты, якіх ча­ка­юць рэ­аль­ныя кліенты.

Так, ця­пер маг­чы­ма ад­шу­каць «сла­бень­кае» жыл­лё за 320—350 до­ла­раў. Ад­нак гэ­та бу­дзе ста­рая і ма­лень­кая «хру­шчоў­ка» з га­за­вай ка­лон­кай у трох- ці ча­ты­рох­па­вяр­хо­вых да­мах. Арэн­да стан­дарт­най ад­на­па­ка­ёў­кі ўжо ў дзе­вя­ці­па­вяр­хо­вым до­ме бу­дзе каш­та­ваць ка­ля 400 до­ла­раў. А цэн­нік кры­ху леп­шай па якас­ці ква­тэ­ры з праль­най ма­шы­най і ад­па­вед­най мэб­ляй — на­ват вы­шэй­шы. Ра­зам з тым, рэ­аль­ны по­пыт іс­тот­на ад­роз­ні­ва­ец­ца ад пра­па­но­вы.

У агенц­тва сён­ня ха­пае за­ка­заў на ад­на­па­ка­ё­выя ква­тэ­ры, якія клі­ен­ты жа­да­юць на­бы­ваць па кош­це ад 300 да 350 до­ла­раў. І гэ­та па­він­ны быць па якас­ці та­кія ква­тэ­ры, якія сён­ня пра­па­ну­юц­ца на рын­ку за 400—420 до­ла­раў. Як ба­чым, не­су­па­дзен­не ін­та­рэ­саў скла­дае ўжо ка­ля 100 до­ла­раў.

Тан­ных двух­па­ка­ё­вак амаль ня­ма

«У сег­мен­це двух­па­ка­ё­вых ква­тэр сі­ту­а­цыя яшчэ больш скла­да­ная. У на­шым агенц­тве са­мая тан­ная двух­па­ка­ёў­ка пра­па­ну­ец­ца ў Ба­раў­ля­нах. Там за ад­нос­на пра­стор­ную ква­тэ­ру ў но­ва­бу­доў­лі з кух­няй і ка­на­пай про­сяць 420 до­ла­раў. А вось у Мін­ску больш-менш стан­дарт­ныя двух­па­ка­ёў­кі ма­юць ся­рэд­ні цэн­нік ад 500 да 530 до­ла­раў. Гэ­та бу­дзе не жыл­лё пас­ля еў­ра­ра­мон­ту, а прос­та ахай­ная ква­тэ­ра эка­ном-кла­са, звы­чай­на з лі­но­ле­у­мам, па­тры­ма­най тэх­ні­кай і ай­чын­най мэб­ляй», — сцвяр­джае Ак­са­на Лу­ка­шэ­віч.

Тут ква­тэ­раз­дат­чы­кі з па­тэн­цы­яль­ны­мі ква­та­ран­та­мі так­са­ма адзін ад­на­го «не ра­зу­ме­юць», бо клі­ен­ты за­каз­ва­юць у агенц­твах па­доб­ныя ква­тэ­ры па кош­це ад 400 да 480 до­ла­раў. Та­му ры­нак сён­ня ў боль­шас­ці сва­ёй ста­іць. Ся­мей­ныя ма­ла­дыя па­ры пра­па­но­ву за 500 до­ла­раў на­ват не раз­гля­да­юць як ва­ры­янт. А між ін­шым, ця­пер са­мая вя­лі­кая коль­касць пра­па­но­вы па двух­па­ка­ёў­ках пры­па­дае ме­на­ві­та на ква­тэ­ры з цэн­ні­кам у ме­жах 500-600 до­ла­раў. Ча­сам у агенц­твах «ус­плы­ва­юць» якас­ныя ква­тэ­ры і па 440-500 до­ла­раў, ад­нак су­стра­ка­юц­ца яны да­во­лі рэд­ка. Амаль цал­кам знік­ла ця­пер тэн­дэн­цыя, ка­лі на рын­ку арэн­ды бы­ло шмат пус­тых ква­тэр, якія доў­гі час не маг­лі ад­шу­каць но­вых па­куп­ні­коў. Част­ка та­кіх «ві­ся­коў» бы­ла пра­да­дзе­на, а ў ас­тат­нія ква­тэ­ры бы­ла на­бы­та гас­па­да­ра­мі мэб­ля. Та­му тан­ных і пус­тых ква­тэр ця­пер на рын­ку адзін­кі.

У дру­гой па­ло­ве каст­рыч­ні­ка іс­тот­на зву­зіў­ся ры­нак арэн­ды па шмат­па­ка­ё­вых ква­тэ­рах. Клі­ен­ты прак­тыч­на не за­каз­ва­юць та­кое жыл­лё, та­му і коль­касць пра­па­но­вы ў агенц­твах мі­ні­маль­ная. Спе­цы­я­ліс­ты рын­ку арэн­ды пра­цу­юць па та­кім жыл­лі вы­ключ­на пад за­каз кроп­ка­вым ме­та­дам. Ся­рэд­ні цэн­нік трох­па­ка­ё­вых ква­тэр скла­дае ад 600 да 650 до­ла­раў.

Пад­вод­ныя ка­мя­ні са­ма­стой­на­га по­шу­ку

Яшчэ ў па­чат­ку го­да наш экс­перт ад­зна­чаў той факт, што га­лоў­ны кан­ку­рэнт для агенц­тваў — ін­тэр­нэт. Іш­ла га­вор­ка аб тым, што ўсё мен­шая коль­касць ула­даль­ні­каў сва­бод­на­га жыл­ля звяр­та­ец­ца па да­па­мо­гу ў спе­цы­я­лі­за­ва­ныя агенц­твы не­ру­хо­мас­ці. Гас­па­да­ры та­ко­га жыл­ля па­ча­лі час­цей шу­каць ква­та­ран­таў са­ма­стой­на праз улас­ныя аб'­явы ў гла­баль­най сет­цы. Маг­чы­ма, гэ­та звя­за­на з не­жа­дан­нем улас­ні­каў пла­ціць па­да­ткі дзяр­жа­ве. Па­тэн­цы­яль­ныя ква­та­ран­ты так­са­ма зву­зі­лі свой по­шук здым­на­га жыл­ля на­вед­ван­нем спе­цы­я­лі­за­ва­ных сай­таў. Яны не хо­чуць пла­ціць гро­шы за па­слу­гі агенц­твам.

Між ін­шым, ме­на­ві­та ця­пер у ін­тэр­нэ­це ўсё час­цей па­ча­лі «кру­ціц­ца» роз­ныя мах­ля­ры ад рын­ку арэн­ды. А вось ад­шу­каць праз сет­ку пры­ват­най асо­бе са­праў­ды са­лід­на­га ква­та­ран­та ста­ла амаль не­рэ­аль­на. Та­му ўлас­ні­кі сва­бод­ных мет­раў па­ра­лель­на са сва­ім по­шу­кам па­ча­лі за­кід­ваць ін­фар­ма­цыю аб ква­тэ­ры ў агенц­тва не­ру­хо­мас­ці або ад­ра­зу ў не­каль­кі па­доб­ных струк­тур. Ні­чо­га доб­ра­га з гэ­та­га не атрым­лі­ва­ец­ца. Ця­пер з пер­ша­га по­гля­ду зда­ец­ца, што здым­ных ква­тэр на рын­ку ста­ла ў ра­зы больш, а на­са­мрэч рэ­аль­ную коль­касць та­ко­га жыл­ля на­ват спе­цы­я­ліс­там пад­лі­чыць скла­да­на. У гэ­тай сі­ту­а­цыі са­лід­ныя агенц­твы не­ру­хо­мас­ці па­ча­лі ад­маў­ляц­ца ад тых улас­ні­каў жыл­ля, якія зай­ма­юц­ца яшчэ і са­ма­стой­ным по­шу­кам ква­та­ран­таў.

Больш за тое, пры са­ма­стой­ным по­шу­ку гас­па­да­ры жыл­ля мо­гуць тра­піць у шэ­раг не­пры­ем­ных сі­ту­а­цый. Бы­ва­лі вы­пад­кі, ка­лі з ква­тэ­ры зні­ка­лі да­ра­гія бы­та­выя пры­бо­ры і мэб­ля. А ў агенц­твах пра­фе­сі­я­на­лы дас­ка­на­ла рас­тлу­ма­чаць клі­ен­там усе ню­ан­сы бе­ла­рус­кай пры­ват­най арэн­ды.

Аб адзі­ным стан­дар­це і ў пры­ват­най арэн­дзе

Ак­са­на Лу­ка­шэ­віч упэў­не­на, што ў ста­лі­цы не­аб­ход­на пра­вес­ці стан­дар­ты­за­цыю ўсіх ві­даў ква­тэр, якія зда­юц­ца ў арэн­ду. На­га­даю, што та­кі стан­дарт па якас­ці жы­лых па­мяш­кан­няў і ад­па­вед­ным ёй кош­це квад­рат­на­га мет­ра ўжо рас­пра­ца­ва­ны Мі­нюс­там па дзяр­жаў­ным жыл­лі ка­мер­цый­на­га вы­ка­ры­стан­ня. Усім спа­жыў­цам зра­зу­ме­ла якім чы­нам скла­да­ец­ца кан­чат­ко­вы кошт арэн­ды ква­тэр у дзярж­сек­та­ры. Мінск па­дзе­ле­ны на пла­на­ва-эка­на­міч­ныя зо­ны, у якіх дзей­ні­ча­юць ад­па­вед­ныя ка­э­фі­цы­ен­ты.

А ў сфе­ры пры­ват­най арэн­ды кож­ны асоб­ны ўлас­нік са­ма­стой­на вы­зна­чае цэн­нік па сва­ёй ква­тэ­ры. Ні­я­кіх аб­ме­жа­ван­няў тут сён­ня не іс­нуе. Спа­да­ры­ня Лу­ка­шэ­віч упэў­не­на, што гэ­та не зу­сім пра­віль­на. Згод­на з цы­ві­лі­за­ва­ны­мі ўмо­ва­мі гуль­ні на рын­ку і прын­цы­пам спра­вяд­лі­вас­ці, спа­жы­вец арэнд­на­га жыл­ля на­ват пры­ват­на­га сек­та­ра па­ві­нен пла­ціць толь­кі тую су­му, якая ад­па­вя­дае якас­ці пра­па­ну­е­ма­га жыл­ля. Рас­пра­ца­ва­ны стан­дарт да­зво­ліў бы па­тра­ба­ваць ад улас­ні­каў ква­тэр вы­ка­нан­ня тых ці ін­шых аба­вяз­ко­вых па­ра­мет­раў. А па­ве­лі­чэн­не цэн­ні­каў па арэн­дзе ста­ла б маг­чы­ма толь­кі пас­ля па­ляп­шэн­ня якас­ці жыл­ля.

З ін­ша­га бо­ку, ма­са­вае ўжы­ван­не па­доб­на­га стан­дар­ту да­зво­ліць дак­лад­на пад­лі­чыць коль­касць тых ква­тэр, якія зда­юц­ца за сур'­ёз­ныя гро­шы. У гэ­тым вы­пад­ку на­шым за­ка­на­даў­ствам пра­ду­гле­джа­на ўжо зу­сім ін­шае па­дат­ка­аб­кла­дан­не. А па­куль, на дум­ку Ак­са­ны Лу­ка­шэ­віч, бюд­жэт го­ра­да губ­ляе сур'­ёз­ныя гро­шы па не­да­атры­ма­ных па­дат­ках. Акра­мя та­го, у гэ­тым вы­пад­ку спа­жыў­цы та­кой па­слу­гі бу­дуць дак­лад­на ве­даць пры­клад­ны цэн­нік та­го, ці ін­ша­га жыл­ля. Па­мер арэнд­най пла­ты ста­не больш ста­біль­ным і праг­на­зу­е­мым.

Но­вая па­слу­га для ін­ша­га­род­ніх

У Мін­ску іс­нуе пэў­ная коль­касць улас­ні­каў здым­ных ква­тэр, па­ста­ян­нае мес­ца жы­хар­ства якіх зна­хо­дзіц­ца за ме­жа­мі го­ра­да ці на­ват кра­і­ны. У гэ­тым вы­пад­ку здаць ква­тэ­ру ро­біц­ца кры­ху праб­ле­ма­тыч­на, бо пра­гляд здым­на­га жыл­ля па­тэн­цы­яль­ны­мі ква­та­ран­та­мі займае пэў­ны час. Та­му «ПА­КА­ДАН» ця­пер пра­па­нуе та­кім клі­ен­там но­вую па­слу­гу па комп­лекс­ным аб­слу­гоў­ван­ні. Агенц­тва скла­дае да­га­вор з улас­ні­кам жыл­ля, ро­біц­ца во­піс ма­ё­мас­ці ква­тэ­ры — і клі­ен­ту за­ста­ец­ца толь­кі ча­каць. Ця­пер ужо агент бу­дзе па­каз­ваць гэ­тую ква­тэ­ру па­тэн­цы­яль­ным ква­та­ран­там і да­маў­ляц­ца з імі. Толь­кі на апош­нім эта­пе гас­па­да­ра ква­тэ­ры вы­клі­ка­юць не­па­срэд­на для за­клю­чэн­ня да­га­во­ра па арэн­дзе. «Фіш­ка» тут у тым, што для ўлас­ні­ка здым­най ква­тэ­ры гэ­тая па­слу­га агенц­тва бяс­плат­ная. А ве­ра­год­насць зда­чы та­кой ква­тэ­ры най­больш вы­со­кая.

Для агенц­тва па­доб­ны ме­ха­нізм так­са­ма мае свае плю­сы, бо пас­ля за­клю­чэн­ня да­га­во­ра з улас­ні­кам не трэ­ба кан­ку­ры­ра­ваць з ін­шы­мі агенц­тва­мі, а ў вы­ні­ку «ПА­КА­ДАН» мае ўлас­ны ак­тыў экс­клю­зіў­ных ква­тэр.

Па­тан­нен­не бу­дзе іс­тот­ным

Ак­са­на Лу­ка­шэ­віч упэў­не­на, што ўжо ў лю­тым-са­ка­ві­ку на­ступ­на­га го­да бу­дзе на­зі­рац­ца сур'­ёз­нае па­тан­нен­не ўсіх ві­даў арэнд­на­га жыл­ля. Бюд­жэт­ныя ад­на­па­ка­ё­выя ква­тэ­ры атры­ма­юць рэ­аль­ны цэн­нік у ме­жах ка­ля 300 до­ла­раў. Гэ­та ста­не мак­сі­маль­най су­май, якую боль­шасць ква­та­ран­таў змо­жа пла­ціць за здым­нае жыл­лё. Кошт двух­па­ка­ё­вых стан­дарт­ных ква­тэр зні­зіц­ца да 350-450 до­ла­раў у за­леж­нас­ці ад пло­шчы ква­тэр. Пра­стор­ныя і якас­ныя ква­тэ­ры з эліт­ным ды­зай­нам у цэнт­ры го­ра­да бу­дуць пра­па­ноў­вац­ца па кошце ад 500 да 800 до­ла­раў. Па­він­на іс­тот­на па­тан­нець і вель­мі да­ра­гое жыл­лё.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.