Вы тут

Дзіця загінула на пераходзе


Тра­ге­дыя ад­бы­ла­ся ра­ні­цай на скры­жа­ван­ні ву­ліц Луц­кая і 28 лі­пе­ня ў Брэс­це. Аў­то­бус 18-га марш­ру­та па­ва­роч­ваў з ву­лі­цы 28 лі­пе­ня на Луц­кую на зя­лё­ны сіг­нал свят­ла­фо­ра. У гэ­ты час на пе­ша­ход­ны пе­ра­ход вы­ехаў хлоп­чык на ве­ла­сі­пе­дзе. Ва­дзі­цель аў­то­бу­са не за­ўва­жыў дзі­ця, і яно тра­пі­ла пад ко­лы. Ме­ды­кі, якія пры­бы­лі на мес­ца ава­рыі, кан­ста­та­ва­лі смерць дру­гак­лас­ні­ка. Ма­ці школь­ні­ка, якая пры­бег­ла на мес­ца зда­рэн­ня, да­вя­ло­ся аказ­ваць ме­ды­цын­скую да­па­мо­гу.

Ві­да­воч­цы тра­ге­дыі вы­каз­ва­лі мер­ка­ван­не, што хлоп­чык спаз­няў­ся ў шко­лу, та­му спя­шаў­ся. Але ж ехаць на ве­ла­сі­пе­дзе ў ма­роз, тым больш ад­на­му вуч­ню ма­лод­шых кла­саў не­бяс­печ­на. Вось і зда­ры­ла­ся не­па­праў­нае.

У Брэс­це, да­рэ­чы, гэ­та дру­гі вы­па­дак гі­бе­лі дзя­цей-ве­ла­сі­пе­дыс­таў за ка­рот­кі час. У па­чат­ку гэ­та­га ме­ся­ца на буль­ва­ры Шаў­чэн­кі хлоп­чык так­са­ма вы­ехаў на пе­ша­ход­ны пе­ра­ход і яго збіў гру­за­вы аў­та­ма­біль.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.