Вы тут

Фэст вулічных… фарбаў


Апублікавана ў газеце «Літаратура і мастацтва» №42 ___________________________________________________________________________

Прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да пачатку праекта бразільска-беларускага стрыт-арт фестывалю Vulica Brasil, адбылася ў сталічным Цэнтры Сучасных Мастацтваў.

час чтото там

Другі сакратар Пасольства Бразіліі ў Беларусі Даніла Тэафіла Коста зазначыў, што праект створаны ўсяго за тры месяцы, а стрыт-арт абраны таму, што гэты від сучаснага мастацтва вельмі папулярны ў Бразіліі. Адметна, што ў Мінску такі праект рэалізуецца ўпершыню. Каб пазнаёміць і зблізіць творчыя супольнасці Беларусі і Бразіліі, да ўдзелу запрошана каля 20 мастакоў з Ліды, Пінска, Рэчыцы, Оршы ды іншых гарадоў нашай краіны.

Праграма свята не абмяжоўваецца роспісам сцен. Яна ўключае шэраг іншых цікавых мерапрыемстваў. Прыкладам, Міла Котка, пра-
дзюсар фестывалю, распавяла, што 8 лістапада на сталічнай плошчы Якуба Коласа адбудзецца інсталяцыя бразільска-беларускага горада.
Паводле дырэктара Цэнтра Сучасных Мастацтваў Наталлі Шаранговіч, галоўная ідэя праекта — паказаць, што стрыт-арт сапраўды ствараюць прафесійныя мастакі.

Сучасны стрыт-арт — гэта не толькі графіці, але і постары, інсталяцыі, адзначыла Каміла Янушкевіч, загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Музея сучаснага выяўленчага мастацтва. Пра дзейнасць суполкі SIGNAL распавёў яе кіраўнік Алег Ларычаў. Падчас прэс-канферэнцыі слова бралі кіраўнік аддзела развіцця і праектаў кампаніі Condor Аляксандр Шульговіч, а таксама ўдзельнікі Vulica Brasil — мастакі Валтэр «Tinho» Намура (Сан-Паўлу), Ражэрыа Фернандэс (Бэлу-Арызонці) і Яўген Мацюта (Cowek) з Ліды.

Яна ЯВІЧ

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.