Вы тут

Калючыя сябры


Ці праў­да, што как­ту­сы лю­бяць скан­да­лы і не вы­но­сяць муж­чын?

Жы­ха­ры пус­тынь здаў­на вы­клі­ка­лі вя­лі­кі ін­та­рэс у лю­дзей. З гэ­ты­мі ка­лю­чы­мі на­сель­ні­ка­мі пад­акон­ні­каў звя­за­на ня­ма­ла ці­ка­вых па­вер'­яў. На­прык­лад, лі­чыц­ца, што как­ту­сы не ўжы­ва­юц­ца з муж­чы­на­мі і вель­мі мяк­кі­мі па ха­рак­та­ры жан­чы­на­мі. Ёсць пры­кме­та, што гэ­тыя ка­лю­чыя рас­лі­ны доб­ра рас­туць там, дзе шмат ад­моў­най энер­гіі. А ці чу­лі вы за­ба­бо­ны, што как­ту­сы, па­са­джа­ныя з двух ба­коў ад ува­ход­ных дзвя­рэй, аба­ро­няць дом ад зла? Пра тое, што на­са­мрэч пры­но­сяць у дом гос­ці з пус­тынь і як іх пра­віль­на вы­рошч­ваць, рас­каз­вае за­гад­чы­ца ла­ба­ра­то­рыі аран­жа­рэй­ных рас­лін Цэнт­раль­на­га ба­та­ніч­на­га са­да НАН Бе­ла­ру­сі Нэ­лі ГЕТ­КА.

28-6

Сім­па­тыі і ан­ты­па­тыі

Ка­жуць, што как­ту­сы доб­ра рас­туць там, дзе шмат ад­моў­най энер­гіі. Па­вод­ле па­вер'я, ка­лі ў до­ме або на пра­цы вель­мі час­та зда­ра­юц­ца скан­да­лы, то ўся ад­моў­ная энер­гія, ні­бы губ­кай, усмокт­ва­ец­ца гэ­ты­мі ка­лю­чы­мі ства­рэн­ня­мі пры­ро­ды. За­ўва­жа­на, што ў та­кіх мес­цах яны і рас­туць хут­чэй, і ся­дзяць у квет­ка­вых ва­зо­нах вя­лі­кія, пры­го­жыя і тоў­стыя. Праў­да гэ­та ці не?

Хоць і лі­чыц­ца, што как­ту­сы пры­выч­ныя да спё­кі, на зі­му ў аран­жа­рэі Цэнт­раль­на­га ба­та­ніч­на­га са­да ста­ра­юц­ца зні­зіць тэм­пе­ра­ту­ру, каб за­бяс­пе­чыць су­ку­ле­нтам паў­на­вар­тас­ны пе­ры­яд спа­кою. Мно­гія з прад­стаў­ле­ных тут ві­даў мож­на вы­рошч­ваць до­ма. Праў­да, на­ўрад ці вы ўба­чы­це ў звы­чай­най ква­тэ­ры трох­мет­ро­выя за­рас­ні­кі мя­сіс­тых прад­стаў­ні­коў за­акі­ян­скай фло­ры. Боль­шасць как­ту­саў у ка­лек­цыі экс­па­зі­цый­най аран­жа­рэі — ура­джэн­цы аме­ры­кан­ска­га кан­ты­нен­та, а так­са­ма вост­ра­ва Ма­да­гас­кар. Час­та гэ­та са­праўд­ныя не­па­тра­ба­валь­ныя «дзе­ці гор», звык­лыя да пе­ра­па­даў тэм­пе­ра­ту­ры. У ад­дзе­ле су­ку­ле­нтаў мож­на вы­ву­чыць асаб­лі­вас­ці два­нац­ца­ці ві­даў как­ту­саў, дзе­ся­ці ві­даў ага­вы і ка­ля двац­ца­ці прад­стаў­ні­коў ся­мей­ства ма­ла­ча­е­вых.

—Як вы лі­чы­це, ці з'яў­ля­ец­ца слуш­най та­кая пры­кме­та: «Как­тус у дом — му­жа вон?»

—Не­су­мя­шчаль­насць не­ка­то­рых ві­даў па­ка­ё­вых рас­лін і кан­крэт­на­га ча­ла­ве­ка су­стра­ка­ец­ца не толь­кі ў как­ту­саў, — ад­каз­вае Нэ­лі Ула­дзі­мі­ра­ўна. — Бо рас­лі­ны ўспры­ма­юць на­шы эмо­цыі і заў­сё­ды ад­гу­ка­юц­ца на ста­ноў­чы па­сыл. З ін­ша­га бо­ку, я ак­тыў­на кан­так­тую з ама­та­ра­мі как­ту­саў, пры­чым не толь­кі з Бе­ла­ру­сі, але і з жы­ха­ра­мі Маск­вы, Санкт-Пе­цяр­бур­га і ін­шых га­ра­доў. Са­мае ці­ка­вае, што най­больш зна­ка­мі­тыя ка­лек­цы­я­не­ры как­ту­саў — у асноў­ным муж­чы­ны. Жан­чын у су­по­лцы ама­та­раў су­ку­ле­нтаў знач­на менш. Та­му пры­кме­та зу­сім не ад­па­вя­дае рэ­ча­іс­нас­ці.

Квет­ка ка­хан­ня

Ама­та­раў как­ту­саў не заў­сё­ды ча­кае жа­да­нае цві­цен­не гэ­тых кап­рыз­ных рас­лін. Што ра­біць? Спе­цы­я­ліст ра­іць кры­ху пад­кар­міць су­ку­ле­нты ў па­чат­ку вяс­ны. Ад­нак за­пом­ні­це: у как­ту­саў за­па­во­ле­ны аб­мен рэ­чы­ваў, та­му яны мо­гуць за­сво­іць толь­кі не­вя­лі­кую коль­касць угна­ен­няў. Бы­вае, но­выя жы­ха­ры ква­тэ­ры не­каль­кі га­доў не цві­туць, бо ма­руд­на пры­ста­соў­ва­юц­ца да ін­шых умоў. Трэ­ба толь­кі па­ча­каць. Як пра­ві­ла, цві­туць ка­лю­чыя «дзе­ці», як лас­ка­ва на­зы­вае іх за­гад­чы­ца ла­ба­ра­то­рыі, з кан­ца кра­са­ві­ка па май. Ка­лі вас ці­ка­вяць не­звы­чай­ныя і яр­кія квет­кі, лепш вы­браць как­ту­сы-аст­ра­фі­ту­мы. Яны лёг­ка пе­ра­апы­ля­юц­ца па­між са­бой і ўтва­ра­юць не­звы­чай­най пры­га­жос­ці гіб­ры­ды. А вось ага­ва цві­це ўся­го адзін раз у жыц­ці, раз у со­рак га­доў, і пас­ля гэ­та­га ад­мі­рае.

Дык усё ж, ці ўра­ту­юць нас как­ту­сы па ба­ках дзвя­рэй ад су­ро­каў? На жаль, на­ўрад ці гэ­тыя на­сель­ні­кі суб­тро­пі­каў пе­ра­жы­вуць бе­ла­рус­кую зі­му, ка­лі вы па­са­дзі­це іх у ад­кры­ты грунт.

Пра­га жыц­ця

На што вар­та звяр­нуць ува­гу, ка­лі вы ўпер­шы­ню ку­пі­лі как­тус? Па-пер­шае, ня­праў­да тое, што гэ­тых на­сель­ні­каў за­суш­лі­вай мяс­цо­вас­ці мож­на не па­лі­ваць. Гэ­та дзей­ні­чае толь­кі ў вы­пад­ку, ка­лі вам уда­ец­ца зі­мой пад­трым­лі­ваць у па­мяш­кан­ні з су­ку­ле­нта­мі тэм­пе­ра­ту­ру на ўзроў­ні 12 гра­ду­саў цяп­ла. Ле­там па­жа­да­на па­лі­ваць как­ту­сы два ра­зы на ты­дзень. Пры гэ­тым вад­касць не па­він­на трап­ляць на са­му рас­лі­ну. Зі­мой да­стат­ко­ва ад­на­го па­лі­ву.

Как­ту­сы лёг­ка за­ра­жа­юц­ца шчы­тоў­ка­мі і ін­шы­мі шкод­ні­ка­мі, та­му лепш не ста­віць іх по­бач з ін­шы­мі рас­лі­на­мі. Ка­лю­чыя пры­га­жу­ны ад­да­юць пе­ра­ва­гу кам­па­ніі сва­іх су­ро­дзі­чаў.

Ма­ры­на УСА­ЧО­ВА.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.