Вы тут

Выжыць на дарозе


Змя­нен­ні ў ПДР на­кі­ра­ва­ны на тое, каб аба­ра­ніць зда­роўе і жыц­цё ўсіх удзель­ні­каў да­рож­на­га ру­ху

Як вя­до­ма, з 16 сту­дзе­ня 2015‑га ўс­ту­пяць у сі­лу змя­нен­ні і да­паў­нен­ні ва Указ Прэ­зі­дэн­та кра­і­ны № 551 «Аб ме­рах па па­вы­шэн­ні бяс­пе­кі да­рож­на­га ру­ху». Пра тое, што трэ­ба ве­даць у су­вя­зі з гэ­тым кі­роў­цам, во­пыт­ным і па­чат­коў­цам, пе­ша­хо­дам, ін­шым удзель­ні­кам да­рож­на­га ру­ху, га­вор­ка іш­ла пад­час ан­лайн-кан­фе­рэн­цыі «Но­вая рэ­дак­цыя ПДР Бе­ла­ру­сі, но­вы ўзро­вень бяс­пе­кі на да­ро­гах» з удзе­лам на­мес­ні­ка на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла на­ву­ко­ва-ме­та­дыч­на­га і пра­ва­во­га за­бес­пя­чэн­ня УДАІ МУС Аляк­санд­ра За­ні­мо­на і на­мес­ні­ка ды­рэк­та­ра УП «Бел­тэх­агляд» Мі­ха­і­ла Свіс­ту­на. Яе пра­вя­ло ін­фар­ма­генц­тва БЕЛ­ТА. Мы па­да­ём най­больш ці­ка­выя, на по­гляд рэдакцыі, пы­тан­ні і ад­ка­зы.

Ці бу­дуць ка­раць ва­дзі­це­ляў за ад­сут­насць зі­мо­вых шын з 1 снеж­ня гэ­та­га го­да?

Рэ­ка­мен­да­цыя па вы­ка­ры­стан­ні зі­мо­вых шын за­хоў­ва­ец­ца. Ужо, на­пэў­на, мно­гія ва­дзі­це­лі су­тык­ну­лі­ся з сі­ту­а­цы­яй, ка­лі трэ­ба зай­маць вя­лі­кую чар­гу, каб змя­ніць «гу­му». З та­кой праб­ле­май аў­та­ама­та­ры су­ты­ка­юц­ца ўжо не­каль­кі га­доў. Па­ла­жэн­ні ўка­за аб зі­мо­вай гу­ме бу­дуць дзей­ні­чаць з 16 сту­дзе­ня. Але на­ўрад ці з гэ­та­га дня га­лоў­най за­да­чай усіх су­пра­цоў­ні­каў ДАІ бу­дзе вы­яў­лен­не транс­парт­ных срод­каў з лет­ні­мі шы­на­мі. Штраф за не­вы­ка­ры­стан­не зі­мо­вай гу­мы да­стат­ко­ва не­вя­лі­кі: па­вод­ле за­ка­на­даў­ства, ка­лі кі­роў­ца згод­ны з тым, што да­пус­ціў па­ру­шэн­не, то штраф бу­дзе 0,5 ба­за­вай ве­лі­чы­ні.

Ці да­па­мо­жа прос­тае па­ве­лі­чэн­не пра­цяг­лас­ці кур­са ў аў­та­шко­лах вы­ра­шыць праб­ле­му ня­во­пыт­ных кі­роў­цаў? Мо­жа, трэ­ба мя­няць са­му сіс­тэ­му на­ву­чан­ня?

Праб­ле­ма іс­нуе, але яна не та­кая маш­таб­ная, як яе па­да­юць. Па­вод­ле апы­тан­няў, якія мы пра­во­дзі­лі па ву­чэб­ных ар­га­ні­за­цы­ях, 20% муж­чын вы­ка­за­лі­ся за па­ве­лі­чэн­не га­дзін, 20% — за па­мян­шэн­не, та­му што не­ка­то­рыя пры­хо­дзяць у аў­та­шко­лы пад­рых­та­ва­ны­мі. З жан­чы­на­мі пы­тан­не ста­іць больш вост­ра: ка­ля 40% хо­чуць па­вя­лі­чыць пра­цяг­ласць кур­са і 20% — па­мен­шыць. У су­вя­зі з гэ­тым уз­нік­ла не­аб­ход­насць па­ве­лі­чэн­ня прак­тыч­на­га на­ву­чан­ня кі­ра­ван­нем. Пры­чым у асноў­ным га­дзі­ны бу­дуць да­да­дзе­ны па прад­ме­це «Удас­ка­на­лен­не на­вы­каў кі­ра­ван­ня». Гэ­та ты­чыц­ца кі­ра­ван­ня пе­ра­важ­на ва ўмо­вах го­ра­да, што ў ней­кай сту­пе­ні да­па­мо­жа вы­ра­шыць праб­ле­му «ня­спе­лых» кі­роў­цаў.

Са­мае га­лоў­нае, каб пра­гра­мы пад­рых­тоў­кі вы­кон­ва­лі­ся ў поў­ным аб'­ёме. Іх да­стат­ко­ва для та­го, каб на­ву­чыць пер­ша­па­чат­ко­вым на­вы­кам кі­ра­ван­ня аў­та­ма­бі­лем. А ўсё ас­тат­няе — больш «спе­лы» ці «ня­спе­лы» кі­роў­ца — за­ле­жыць ад яго са­мо­га. Ён па­ві­нен сам удас­ка­наль­ваць на­вы­кі і па­вы­шаць уз­ро­вень пад­рых­тоў­кі. Акра­мя та­го, ах­вот­ныя мо­гуць браць у аў­та­шко­ле да­дат­ко­выя за­ня­ткі. У нас пра­пі­са­на, што мі­ні­маль­ны ўзро­вень — 50 га­дзін. Для тых, хто жа­дае іх па­вя­лі­чыць, мож­на за­клю­чыць да­дат­ко­вае па­гад­нен­не з ву­чэб­най ар­га­ні­за­цы­яй і ўзяць тую коль­касць га­дзін, якая ім не­аб­ход­на.

У Бе­ла­ру­сі ўвод­зяць аба­вяз­ко­вае вы­ка­ры­стан­не дзі­ця­чых аў­та­крэс­лаў. Якім па­тра­ба­ван­ням ім трэ­ба ад­па­вя­даць? Ці па­він­ны яны быць сер­ты­фі­ка­ва­ны ў нас?

Ёсць між­на­род­ныя па­тра­ба­ван­ні да дзі­ця­чых утрым­лі­валь­ных пры­ста­са­ван­няў. Яны ты­чац­ца і Бе­ла­ру­сі. Аў­та­крэс­лы па­він­ны сер­ты­фі­ка­вац­ца. Ка­лі гра­ма­дзя­нін са­ма­стой­на ўво­зіць у Бе­ла­русь з ін­шай кра­і­ны аў­та­крэс­ла для аса­біс­та­га ка­ры­стан­ня, яго сер­ты­фі­ка­ваць не трэ­ба. Ін­спек­тар ДАІ не ска­жа кі­роў­цу, што ў яго ня­пра­віль­нае аў­та­крэс­ла. Але яшчэ за­ха­ва­лі­ся ста­рыя ма­шы­ны, дзе на зад­нім ся­дзен­ні ра­мя­нёў ня­ма. Тут сі­ту­а­цыя дак­лад­на та­кая ж, як і з пры­шпіль­ван­нем рэ­ме­нем бяс­пе­кі: сён­ня ў нас аба­вяз­ко­вае вы­ка­ры­стан­не рэ­ме­ня бяс­пе­кі ў тых вы­пад­ках, ка­лі ён пра­ду­гле­джа­ны кан­струк­цы­яй транс­парт­на­га срод­ку. Тое ж са­мае ты­чыц­ца і дзі­ця­чых утрым­лі­валь­ных пры­лад.

На не­ка­то­рых тра­сах па­вя­лі­чы­лі да­пу­шчаль­ную хут­касць да 120 км/г. А па­крыц­цё да­рог ад­па­вя­дае гэ­та­му? У не­ка­то­рых мес­цах, на­прык­лад, ста­іць спа­чат­ку знак «Ня­роў­ная да­ро­га», а за­тым — «Мак­сі­маль­ная хут­касць 120». Ка­ля пе­ша­ход­ных пе­ра­хо­даў на тра­се, якія не рэ­гу­лю­юц­ца, рэ­ка­мен­да­ва­ная хут­касць — 90 км/г. Як гэ­та зра­зу­мець?

Што да­ты­чыц­ца па­ве­лі­чэн­ня або зні­жэн­ня хут­кас­ных рэ­жы­маў, то тут час­та дум­кі су­пя­рэ­чаць ад­на ад­ной. Ма­гу ска­заць толь­кі, што ўла­даль­нік да­ро­гі, па­вы­ша­ю­чы хут­кас­ны рэ­жым, га­ран­туе на гэ­тым участ­ку да­ро­гі бяс­пе­ку ру­ху транс­парт­ных срод­каў.

Нель­га не пры­знаць, што дзя­ку­ю­чы пры­ня­тым у Бе­ла­ру­сі ме­рам ва­дзі­це­лі са­праў­ды ста­лі больш дыс­цып­лі­на­ва­ны­мі. Боль­шасць на­ват на­ву­чы­ла­ся пра­пус­каць пе­ша­хо­даў. Але, з ін­ша­га бо­ку, са­мі пе­ша­хо­ды ста­лі па­во­дзіць ся­бе на да­ро­зе бяс­печ­на, раз­ліч­ва­ю­чы на тое, што іх аба­вя­за­ны пра­пус­ціць. Якія ме­ры па па­вы­шэн­ні дыс­цып­лі­на­ва­нас­ці пе­ша­хо­даў, на ва­шу дум­ку, на­спе­лі? Маг­чы­ма, вар­та за­ба­ра­ніць пе­ша­хо­дам пры пе­ра­хо­дзе пра­ез­най част­кі ка­рыс­тац­ца ма­біль­ны­мі тэ­ле­фо­на­мі, на­вуш­ні­ка­мі і ін­шы­мі га­джэ­та­мі і пра­ду­гле­дзець ад­каз­насць за не­асця­рож­ныя па­во­дзі­ны на да­ро­зе?

За­ба­ра­няць ка­рыс­тац­ца ма­біль­ны­мі тэ­ле­фо­на­мі, на­вуш­ні­ка­мі і г. д. на пе­ша­ход­ных пе­ра­хо­дах не пла­ну­ец­ца. Га­лоў­нае — куль­ту­ра па­во­дзін кі­роў­цы і пе­ша­хо­да. Тут вель­мі вя­лі­кая ро­ля на­ле­жыць срод­кам ма­са­вай ін­фар­ма­цыі — трэ­ба больш га­ва­рыць пра на­ступ­ствы па­ру­шэн­няў ПДР.

Пас­ля на­шу­ме­ла­га ДТЗ ка­ля мін­скай шко­лы, у якім за­гі­ну­ла дзі­ця, бы­ло шмат ча­го зроб­ле­на для па­вы­шэн­ня бяс­пе­кі пры­школь­ных тэ­ры­то­рый. Усе шко­лы па­він­ны бы­лі ўста­ля­ваць шлаг­ба­у­мы на ўез­дзе. Ці ўсё зроб­ле­на з та­го, што не­аб­ход­на? На­коль­кі эфек­тыў­ны­мі з'яў­ля­юц­ца пры­ня­тыя ме­ры? І што яшчэ трэ­ба зра­біць?

Пры­ня­тыя ме­ры нель­га лі­чыць да­стат­ко­вы­мі, па­куль ёсць хоць адзін за­гі­ну­лы або траў­мі­ра­ва­ны на да­ро­зе. Што ты­чыц­ца пэў­най сі­ту­а­цыі, то ха­це­ла­ся б звяр­нуць ува­гу на па­во­дзі­ны баць­коў, якія пры­во­зяць на аў­та­ма­бі­лях дзя­цей у шко­лу. Час­та мож­на на­зі­раць та­кую кар­ці­ну: аў­та­ма­біль спы­ня­ец­ца пе­рад пе­ша­ход­ным пе­ра­хо­дам, раз­ме­шча­ным у не­па­срэд­най бліз­ка­сці ад шко­лы; з аў­та­ма­бі­ля вы­хо­дзяць кі­роў­ца і дзі­ця; баць­ка бя­рэ яго за ру­ку і пе­ра­во­дзіць це­раз да­ро­гу, вы­гляд­ва­ю­чы з‑за свай­го ж аў­та­ма­бі­ля, каб па­збег­нуць маг­чы­май не­бяс­пе­кі. Ён доб­ра ўсве­дам­ляе, што аў­та­ма­біль ста­іць ка­ля пе­ра­хо­да і за­кры­вае агляд — а гэ­та не­бяс­печ­на. І ўсё роў­на ро­біць так, як яму зруч­на… Але ж не ўсіх дзя­цей да­стаў­ля­юць баць­кі ў шко­лу на аў­то. Мно­гія ідуць пеш­шу, у тым лі­ку і па тым пе­ша­ход­ным пе­ра­хо­дзе, ка­ля яко­га пры­пар­ка­ва­ны аў­та­ма­бі­лі. Па­га­дзі­це­ся, па­ві­нен быць кло­пат не толь­кі пра ўлас­нае дзі­ця, але і пра ін­шых дзя­цей.

Ці ска­ра­ці­ла­ся сё­ле­та коль­касць транс­парт­ных срод­каў без тэх­агля­ду пас­ля па­ве­лі­чэн­ня па­ме­ру штра­фаў?

Мы кан­ста­ту­ем факт, што ў нас у 2012–2013 гг. у цэ­лым па рэс­пуб­лі­цы на тэх­ніч­ны агляд не прад­стаў­ля­ла­ся ка­ля 30% аў­та­ма­бі­ляў. Сё­ле­та гэ­тая ліч­ба ўзрас­ла да 40%. Гэ­та звя­за­на з тым, што з 1 сту­дзе­ня ўве­дзе­на так зва­ная дзярж­пош­лі­на за до­пуск транс­парт­на­га срод­ку да ўдзе­лу ў да­рож­ным ру­ху. Та­му мно­гія аў­та­ўла­даль­ні­кі пра­хо­дзі­лі тэх­агляд ле­тась у снеж­ні — та­ды бы­ло прад­стаў­ле­на ка­ля 250 тыс. транс­парт­ных срод­каў.

Трэ­ба ад­зна­чыць, што з па­чат­ку го­да ад­зна­ча­ла­ся ўстой­лі­вая тэн­дэн­цыя ска­ра­чэн­ня коль­кас­ці аў­та­ма­бі­ляў, па­да­дзе­ных на дзярж­тэх­агляд, — у па­раў­на­нні з мі­ну­лым го­дам на 20%. Але пас­ля та­го як вый­шаў указ і бы­ла ўзмоц­не­на ад­мі­ніст­ра­цый­ная ад­каз­насць, гэ­тая ліч­ба ска­ра­ці­ла­ся. У той жа час су­мес­на з ДАІ мы пры­ма­ем ме­ры для змян­шэн­ня коль­кас­ці аў­та­ма­бі­ляў, якія ўдзель­ні­ча­юць у да­рож­ным ру­ху без дзярж­тэх­агля­ду. Не менш за два ра­зы ў год пра­вод­зяц­ца так зва­ныя дэ­ка­ды па дзярж­тэх­агля­дзе. Чар­го­вая дэ­ка­да бу­дзе ў ліс­та­па­дзе.

Тэх­рэг­ла­мент Мыт­на­га са­ю­за пач­не дзей­ні­чаць 1 сту­дзе­ня 2015 г., зме­ны ў ПДР — 16 сту­дзе­ня. Як бу­дзе вы­ра­шац­ца праб­ле­ма су­пя­рэч­нас­цяў у гэ­тых да­ку­мен­тах ад­нос­на па­тра­ба­ван­няў да ТС: на­яў­насць на­ле­пак, аэ­ра­гра­фіі, та­ні­роў­кі за­дня­га ба­ка­во­га шкла? Тэх­рэг­ла­мент да­зва­ляе ўсё вы­шэй­пе­ра­лі­ча­нае, ПДР са зме­на­мі — не. У вы­ні­ку: мож­на ці не?

Цяпер ідзе пра­пра­цоў­ка ўсіх нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў. Гэ­тыя да­ку­мен­ты па­він­ны быць га­то­вы да 1 сту­дзе­ня ў су­вя­зі з тым, што адзі­ны тэх­ніч­ны рэг­ла­мент ўво­дзіц­ца з 1 сту­дзе­ня бу­ду­ча­га го­да. За вы­клю­чэн­нем, на­коль­кі нам вя­до­ма, сер­ты­фі­ка­цыі адзі­ноч­ных транс­парт­ных срод­каў, што ўво­зяц­ца фі­зіч­ны­мі асо­ба­мі. Гэ­тае пы­тан­не бы­ло ад­кла­дзе­на на паў­та­ра го­да. Усе тон­ка­сці па тэх­рэг­ла­мен­це бу­дуць пра­пі­са­ны, і, ка­лі бу­дуць уне­се­ны зме­ны, мы апе­ра­тыў­на пра­ін­фар­му­ем ула­даль­ні­каў транс­парт­ных срод­каў аб зме­нах. Па­куль жа ўсе па­він­ны кі­ра­вац­ца ты­мі тэх­ніч­ны­мі нар­ма­тыў­ны­мі пра­ва­вы­мі ак­та­мі, якія дзей­ні­ча­юць у кра­і­не.

Як зме­ніц­ца кошт на­ву­чан­ня ў аў­та­шко­лах у су­вя­зі з па­ве­лі­чэн­нем пра­цяг­лас­ці на­ву­чан­ня ва­джэн­ню?

Да 70% ад агуль­най ца­ны на­ву­чан­ня скла­дае кошт прак­тыч­на­га на­ву­чан­ня, і 30% — тэ­о­рыя. Па па­пя­рэд­ніх раз­лі­ках, ка­лі на 10 га­дзін па­вя­лі­чы­ла­ся прак­тыч­ная част­ка, ад­па­вед­на, дзесь­ці на 25% па­вы­сіц­ца кошт уся­го на­ву­чан­ня. Сён­ня за на­ву­чан­не трэ­ба за­пла­ціць ка­ля Br4,5–5,5 млн, пас­ля па­вы­шэн­ня кошт па­вя­лі­чыц­ца на Br1–1,5 млн. Ка­лі га­ва­рыць пра за­ра­бот­ную пла­ту вы­клад­чы­каў у аў­та­шко­ле, праб­ле­ма ак­ту­аль­ная, та­му што доб­рых май­строў у нас па-ра­ней­ша­му ма­ла. Та­му кож­ная шко­ла, кож­ны най­маль­нік па­ві­нен сам ду­маць над тым, якім чы­нам за­ці­ка­віць вы­клад­чы­ка, каб ён пра­ца­ваў у гэ­тай ар­га­ні­за­цыі.

Ка­лі фо­та­ка­ме­ра фік­суе па­ру­шэн­не з бо­ку аў­та­ма­бі­ля з за­меж­ны­мі ну­ма­ра­мі, то якім чы­нам па­ка­ра­юць кі­роў­цу?

Іс­ну­юць спе­цы­яль­ныя пунк­ты, якія на­кі­ра­ва­ны на пра­цу вы­ключ­на з за­меж­ны­мі гра­ма­дзя­на­мі. Ін­фар­ма­цыя аб па­ру­шэн­ні, да­пу­шча­ным, на­прык­лад, кі­роў­цам з Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі ці Поль­шчы, па­сту­пае ў гэ­ты пункт. Пры­ма­юц­ца ме­ры па спы­нен­ні та­ко­га транс­парт­на­га срод­ку і пры­цяг­нен­ні да ад­каз­нас­ці ў ад­па­вед­нас­ці з ад­мі­ніст­ра­цый­ным за­ка­на­даў­ствам на­шай дзяр­жа­вы. Сет­ку та­кіх пунк­таў кант­ро­лю і апла­ты пла­ну­ец­ца па­шы­раць.

На аў­та­ма­біль­ных да­ро­гах кра­і­ны дзей­ні­ча­юць срод­кі аў­та­ма­тыч­най фо­та­фік­са­цыі хут­кас­ных рэ­жы­маў. Коль­кі ця­пер уста­ноў­ле­на та­кіх фо­та­ка­мер? Як мож­на аца­ніць эфект ад но­ва­ўвя­дзен­ня? Ці ўда­ло­ся ска­ра­ціць коль­касць ДТЗ на са­мых не­бяс­печ­ных участ­ках да­рог?

Сён­ня пра­цу­юць ка­ля 200 ка­мер фік­са­цыі па­ру­шэн­няў хут­кас­ных рэ­жы­маў. Мож­на ска­заць, што за апош­нія 8 га­доў коль­касць за­гі­нуў­шых на да­ро­гах Бе­ла­ру­сі зні­зі­ла­ся амаль у два ра­зы. Ду­маю, у Еў­ро­пе і ў све­це ма­ла зной­дзец­ца кра­ін з та­кім жа вы­ні­кам. Та­му пра­грэс ёсць.

Ці маг­чы­ма ў перс­пек­ты­ве на за­ка­на­даў­чым уз­роў­ні за­ма­ца­ван­не аба­вяз­ко­ва­га асна­шчэн­ня аў­та­ма­бі­ляў ві­дэа­рэ­гіст­ра­та­ра­мі і вы­ка­ры­стан­ня гэ­тых за­пі­саў пры раз­гля­дзе спраў аб ДТЗ?

Спра­ва ў тым, што па­доб­ныя нор­мы ма­юць сэнс у тым вы­пад­ку, ка­лі боль­шасць гра­ма­дзян іх пад­трым­лі­вае. На­прык­лад, год та­му ўво­дзі­лі нор­му аб кан­фіс­ка­цыі транс­парт­на­га срод­ку ў п'я­на­га кі­роў­цы. Але гэ­тае пы­тан­не ўзды­ма­ла­ся даў­но — 5–7 га­доў та­му. Ча­му яно не бы­ло пры­ня­та та­ды? Та­му што гра­мад­ства не бы­ло га­то­ва. Гэ­та ста­ла маг­чы­мым год та­му, па­коль­кі да­стат­ко­ва вя­лі­кая коль­касць лю­дзей звяр­та­ла­ся ў ДАІ. Гэ­та зна­чыць, па­сту­по­ва гра­мад­ства «вы­спя­ва­ла», каб зра­зу­мець, што гэ­та са­праў­ды праб­ле­ма і яе трэ­ба вы­ра­шаць. Маг­чы­ма, гра­мад­ства бу­дзе га­то­ва і для та­го, што ў кож­ным аў­та­ма­бі­лі трэ­ба бу­дзе ста­віць ві­дэа­рэ­гіст­ра­тар. Але па­куль пра гэ­та яшчэ ра­на га­ва­рыць.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.