Вы тут

Стаў героем у небе


Не­звы­чай­ны і цяж­кі лёс на­пат­каў на­ша­га зем­ля­ка, Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за. Мі­ка­лая Аб­рам­чу­ка ўжо ня­ма ся­род жы­вых. Толь­кі па­мяць аб ім жы­ве і сён­ня...

На­ра­дзіў­ся бу­ду­чы лёт­чык 20 ліс­та­па­да 1910 го­да ў вёс­цы Ра­ма­наў­ка Ваў­ка­выс­ка­га ра­ё­на, што на Гро­дзен­шчы­не. Тут Аб­рам­чу­кі жы­лі з даў­ніх ча­соў, жы­вуць і ця­пер.

У па­чат­ку Пер­шай су­свет­най вай­ны сям'я Аб­рам­чу­коў эва­ку­я­ва­ла­ся ў Са­мар­скую гу­бер­ню, Сыз­ран­скі ра­ён, ся­ло Спас­кае-Ва­сіль­еў­скае. Там і прай­шло дзя­цін­ства Мі­ка­лая. Ка­заць, што яно бы­ло бес­кла­пот­ным, нель­га. У 1914 го­дзе ад ха­ле­ры па­мер­ла ма­ці, а ў 1920 го­дзе не ста­ла і баць­кі. Вель­мі хут­ка Мі­ка­лай вы­му­ша­ны быў стаць да­рос­лым. Шэсць га­доў ён быў бес­пры­туль­ні­кам, пе­ра­бі­ваў­ся дроб­ны­мі кра­дзя­жа­мі, за­роб­ка­мі ў ся­лян і тым, што па­да­дуць мі­ла­сэр­ныя лю­дзі.

У 1926 го­дзе жыц­цё Мі­ка­лая Аб­рам­чу­ка пе­ра­мя­ні­ла­ся ў леп­шы бок. Бы­лы бес­пры­туль­нік быў улад­ка­ва­ны ў дзі­ця­чы дом, за­тым — і на су­дна­ра­монт­ны за­вод. Не­вя­до­ма, як скла­ла­ся б жыц­цё Мі­ка­лая да­лей. Мо­жа, ён стаў бы пер­ша­клас­ным спе­цы­я­ліс­там у су­дна­ра­монт­най спра­ве. Толь­кі лёс рас­па­ра­дзіў­ся па-ін­ша­му.

У 1932 го­дзе па спец­на­бо­ры з за­во­да Мі­ка­лай Аб­рам­чук быў пры­ня­ты ў шко­лу лёт­чы­каў у го­ра­дзе Эн­гель­се. А ўжо ў 1936 го­дзе ма­ла­ды лёт­чык на­кі­ра­ва­ны ў Сі­бір­скую ва­ен­ную акру­гу, у Крас­на­ярск, для да­лей­ша­га пра­хо­джан­ня служ­бы. За­тым — За­бай­каль­ская, Кі­еў­ская ва­ен­ныя акру­гі.

Вя­лі­кую Ай­чын­ную вай­ну су­стрэў у асо­бай Кі­еў­скай ва­ен­най акру­зе ў 1941 го­дзе ў зван­ні ка­пі­та­на. А ўжо 28 чэр­ве­ня 1941-га зні­шчыў пер­шы ва­ро­жы са­ма­лёт Ме-109. Час­тыя ба­я­выя вы­ле­ты, гі­бель сяб­роў, за­тым цяж­кае ра­нен­не — усё спаз­наў ма­ла­ды лёт­чык.

Ле­там 1941 го­да ў ба­ях за Кі­еў са­ма­лёт, якім кі­ра­ваў Мі­ка­лай Іва­на­віч, быў пад­бі­ты, а лёт­чык па­ра­не­ны. Траў­ма ака­за­ла­ся вель­мі сур'­ёз­най: 19 дзён бес­пры­том­нас­ці, за­тым — паў­го­да ў шпі­та­лях. Ме­ды­кі па­ста­ві­лі су­ро­вы ды­яг­наз: ад лёт­най служ­бы ад­хі­ліць. Але не ве­да­лі яны ха­рак­та­ру бе­ла­ру­са Мі­ка­лая Аб­рам­чу­ка. Ён не мог за­стац­ца ўба­ку, быць абы­яка­вым да та­го, што ад­бы­ва­ец­ца на фрон­це. Зні­шчыў­шы да­ку­мен­ты ме­ды­цын­скай ка­мі­сіі, ён вяр­нуў­ся на фронт. Ва­я­ваў на Паўд­нё­ва-За­ход­нім, За­ход­нім, Ста­лін­град­скім, 1-ым Укра­ін­скім...

9 каст­рыч­ні­ка 1943 го­да Мі­ка­лаю Аб­рам­чу­ку пры­свое­на зван­не Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за. 3 чар­го­ва­га прад­стаў­лен­ня да ўзна­га­ро­ды: «У па­вет­ра­ных схват­ках з во­ра­гам дзёрз­кі, на­по­рыс­ты, заў­сё­ды за­ста­ваў­ся пе­ра­мож­цам, за што ўзна­га­ро­джа­ны ор­дэ­нам Чыр­во­на­га Сця­га і вы­со­кай узна­га­ро­дай — Зор­кай Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за». Пас­ля бы­лі і ін­шыя ор­дэ­ны і ме­да­лі.

Ка­ман­ду­ю­чы зні­шчаль­най эс­кад­рыл­ляй, ка­пі­тан Аб­рам­чук здзейс­ніў за вай­ну 300 ба­я­вых вы­ле­таў, 16 са­ма­лё­таў во­ра­га зні­шчыў аса­біс­та і 4 — у гру­па­вых ба­ях. Пас­ля Пе­ра­мо­гі пра­цяг­ваў слу­жыць у авія­цыі. Яго ве­ды і во­пыт спат­рэ­бі­лі­ся для вы­ха­ван­ня ма­ла­дых лёт­чы­каў. У 1954 го­дзе пад­пал­коў­нік Аб­рам­чук пай­шоў у ад­стаў­ку і жыў у Кі­е­ве. А вось па­бы­ваць у род­най вёс­цы Ра­ма­наў­ка, прай­сці­ся па вяс­ко­вай ву­лі­цы, яму так і не да­вя­ло­ся, хоць пра гэ­та ма­рыў.

У Іза­бел­іне — ці то вёс­цы, ці то не­вя­ліч­кім мяс­тэч­ку па­між Ваў­ка­выс­кам і Ру­жа­на­мі — яму ўста­ноў­ле­ны пом­нік. Па­мяць аб Ге­роі Са­вец­ка­га Са­ю­за, пад­пал­коў­ні­ку Мі­ка­лаі Аб­рам­чу­ку за­хоў­ва­ец­ца ў сэр­цах зем­ля­коў.

Аляк­сандр СВІС­ТУН,

ву­чань 10 кла­са Іза­бел­ін­ска­га ву­чэб­на-пе­да­га­гіч­на­га комп­лек­су дзі­ця­чы сад—ся­рэд­няя шко­ла

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.