Вы тут

Палова жылля ўзводзіцца за ўласныя сродкі


Увод жы­лых да­моў у экс­плу­а­та­цыю сё­ле­та мае ста­ноў­чую тэн­дэн­цыю

За апош­нія 10 га­доў у Бе­ла­ру­сі бы­ло па­бу­да­ва­на больш за 48 млн квад­рат­ных мет­раў жыл­ля агуль­най пло­шчы. Най­боль­шыя пос­пе­хі тут на­ша кра­і­на ме­ла ў 2010 го­дзе, калі бы­ло па­бу­да­ва­на 6,6 млн квад­рат­ных мет­раў жыл­ля. По­тым быў кры­зіс, і ў 2012-м па­бу­да­ва­лі на міль­ён «квад­ра­таў» менш. Сё­ле­та бу­даў­ні­чая га­лі­на кра­і­ны зноў на­бі­рае бы­лыя тэм­пы...

Аб'­ёмы за­ле­жаць ад па­ме­раў ін­вес­ты­цый

Рост аб'­ёмаў уве­дзе­на­га ў экс­плу­а­та­цыю жыл­ля сё­ле­та ад­зна­ча­ец­ца па ўсіх рэ­гі­ё­нах. Ста­ноў­чая ды­на­мі­ка рос­ту ста­ла маг­чы­май дзя­ку­ю­чы па­ве­лі­чэн­ню фі­нан­са­ван­ня жыл­лё­ва­га бу­даў­ніц­тва, рас­ка­за­ла на бры­фін­гу на­мес­нік на­чаль­ні­ка Га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ста­тыс­ты­кі ін­вес­ты­цый і бу­даў­ніц­тва — на­чаль­нік упраў­лен­ня ста­тыс­ты­кі бу­даў­ніц­тва Бел­ста­та Тац­ця­на Ка­мар.

У сту­дзе­ні—ве­рас­ні гэ­та­га го­да 20% ін­вес­ты­цый, асвое­ных у кра­і­не, на­кі­ра­ва­на ме­на­ві­та на бу­даў­ніц­тва жыл­ля. А ў 2011—2013 га­дах на гэ­тыя мэ­ты на­кі­роў­ва­ла­ся толь­кі 14-16% ін­вес­ты­цый. Тра­ды­цый­на ся­род рэ­гі­ё­наў па ўзвя­дзен­ні жыл­ля лі­дзі­ру­юць Мін­ская воб­ласць і Мінск. У апош­нія не­каль­кі га­доў до­ля агуль­на­га аб'­ёму па­бу­да­ва­на­га тут жыл­ля скла­дае ка­ля 40% ад уся­го па кра­і­не.

Уво­гу­ле за 9 ме­ся­цаў сё­ле­та па­бу­да­ва­на ка­ля 4 млн жыл­лё­вых «квад­ра­таў», што ў па­раў­на­нні з ле­таш­нім па­каз­чы­кам на 277 ты­сяч квад­рат­ных мет­раў больш (плюс 7,5%).

До­ля крэ­ды­таў па­мян­ша­ец­ца

Ста­тыс­ты­кі пад­лі­чы­лі, што больш за 80% усіх да­моў па кра­і­не бу­ду­ец­ца за кошт улас­ных срод­каў гра­ма­дзян і крэ­ды­таў бан­каў. Больш за тое, ця­пер ад­зна­ча­ец­ца па­ве­лі­чэн­не до­лі бу­даў­ніц­тва жыл­ля за кошт улас­ных срод­каў на­сель­ніц­тва і зні­жэн­не па­ме­раў вы­ка­ры­стан­ня крэ­дыт­ных рэ­сур­саў. Так, ка­лі ў 2011 го­дзе толь­кі больш за тра­ці­ну жыл­ля бы­ло па­бу­да­ва­на за кошт срод­каў на­сель­ніц­тва, а па­ло­ва аб'­ёмаў — за кошт крэ­ды­таў, то ця­пер па­доб­ныя су­ад­но­сі­ны ста­лі зу­сім ін­шы­мі. Сё­ле­та па­ло­ва ўзве­дзе­на­га жыл­ля па­бу­да­ва­на за кошт срод­каў на­сель­ніц­тва, і толь­кі бу­даў­ніц­тва пры­клад­на тра­ці­ны жы­лых да­моў пра­фі­нан­са­ва­на крэ­ды­та­мі бан­каў.

За­ўва­жым, што ў крэ­ды­та­ван­ні жыл­лё­ва­га бу­даў­ніц­тва льві­ная до­ля аб'­ёмаў пры­па­дае на льгот­нае крэ­ды­та­ван­не. За яго кошт сё­ле­та па­бу­да­ва­на 1,3 млн квад­рат­ных мет­раў жыл­ля, а за кошт улас­ных срод­каў на­сель­ніц­тва — ка­ля 2 млн.

Да­па­мо­га чар­га­ві­кам

З па­чат­ку го­да ў кра­і­не па­бу­да­ва­на 2 млн 104 ты­ся­чы квад­рат­ных мет­раў жыл­ля для тых, хто мае па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў. Для гэ­тай ка­тэ­го­рыі на­сель­ніц­тва дзяр­жа­ва аказ­вае да­па­мо­гу ў вы­гля­дзе льгот­ных крэ­ды­таў і ад­на­ра­зо­вых суб­сі­дый.

За 9 ме­ся­цаў з дзярж­пад­трым­кай у кра­і­не бы­ло па­бу­да­ва­на 1,8 млн «квад­ра­таў». Больш за ўсё та­ко­га жыл­ля па­бу­да­ва­на ў Мін­скай воб­лас­ці (464,1 тыс. кв. м), у Брэсц­кай (293,3), Го­мель­скай (276,7), Гро­дзен­скай (250,3) і Мін­ску (228,8), а менш — у Ма­гі­лёў­скай (135,9) і Ві­цеб­скай (198,3 тыс. кв. м.) аб­лас­цях.

Па­вя­ліч­ва­ец­ца бу­даў­ніц­тва арэнд­на­га жыл­ля

Но­вым на­прам­кам у жыл­лё­вай па­лі­ты­цы дзяр­жа­вы ста­ла бу­даў­ніц­тва да­моў (ква­тэр) для ка­мер­цый­на­га вы­ка­ры­стан­ня (арэн­ды). Ка­лі ў 2012 го­дзе бы­ло ўве­дзе­на ў экс­плу­а­та­цыю толь­кі 190 та­кіх ква­тэр пло­шчай ка­ля 11 ты­сяч квад­рат­ных мет­раў, то ле­тась па­бу­да­ва­на ўжо 944 здым­ныя ква­тэ­ры (пры­клад­на 54 ты­ся­чы кв. м). Сё­ле­та за 9 ме­ся­цаў за бюд­жэт­ныя срод­кі па­бу­да­ва­на 2,5 ты­ся­чы арэнд­ных ква­тэр агуль­най пло­шчай 139 ты­сяч квад­рат­ных мет­раў.

Не за­бы­лі­ся пра шмат­дзет­ных

У ме­жах дзяр­жаў­най жыл­лё­вай пра­гра­мы ажыц­цяў­ля­ец­ца мэ­та­вае бу­даў­ніц­тва жыл­ля для асоб­ных ка­тэ­го­рый гра­ма­дзян кра­і­ны. За 9 ме­ся­цаў па­бу­да­ва­на 3,5 ты­ся­чы ква­тэр для шмат­дзет­ных сем'­яў, ка­ля 1,5 ты­ся­чы ква­тэр са­цы­яль­на­га ка­ры­стан­ня, а 1,2 ты­ся­чы ква­тэр — для гра­ма­дзян, якія пра­жы­лі ў ін­тэр­на­тах 10 і больш га­доў. З па­чат­ку го­да 650 но­вых ква­тэр атры­ма­лі лю­дзі, якіх ад­ся­лі­лі са ста­ро­га жыл­ля ці з та­кіх да­моў, што бы­лі пры­зна­ны ава­рый­ны­мі.

Боль­шасць «ін­ды­ві­ду­а­лаў» бу­ду­ец­ца за свае

Пры­клад­на ад­на трэць па­бу­да­ва­на­га ў кра­і­не жыл­ля ўзво­дзіц­ца па лі­ніі ін­ды­ві­ду­аль­на­га бу­даў­ніц­тва. Гэ­та пры­ват­нае жыл­лё ма­ла­па­вяр­хо­вай за­бу­до­вы.

Спе­цы­я­ліс­та­мі Бел­ста­та пад­лі­ча­на, што ся­рэд­ні па­мер жы­лых па­мяш­кан­няў та­кіх пры­ват­ні­каў у два ра­зы боль­шы за пло­шчу ся­рэд­не­рэс­пуб­лі­кан­скіх ква­тэр. Так, ле­тась ся­рэд­ні па­мер жыл­ля да­моў пры­ват­на­га сек­та­ра склаў 157 кв. м агуль­най пло­шчы. У да­мах ЖБК ся­рэд­ні па­мер ква­тэр да­ся­гае 62 квад­рат­ных мет­раў, а па­доб­ны па­каз­чык жыл­ля па кра­і­не — 82 «квад­ра­ты». Спе­цы­я­ліс­ты ад­зна­ча­юць, што сё­ле­та ін­ды­ві­ду­аль­ныя за­бу­доў­шчы­кі бу­ду­юц­ца га­лоў­ным чы­нам за ўлас­ныя срод­кі. За свае гро­шы за 9 ме­ся­цаў пры­ват­ні­ка­мі бы­ло па­бу­да­ва­на 86% ін­ды­ві­ду­аль­на­га жыл­ля. Уся­го за сту­дзень—ве­ра­сень сё­ле­та ў кра­і­не ўзве­дзе­на ў экс­плу­а­та­цыю
1,3 млн кв. м ін­ды­ві­ду­аль­на­га жыл­ля.

А лі­да­ра­мі пры­ват­на­га бу­даў­ніц­тва лі­чац­ца Брэсц­кая і Мін­ская воб­лас­ці. У пер­шай на до­лю ін­ды­ві­ду­аль­на­га жыл­ля пры­па­дае 56,5% ад агуль­на­га аб'­ёму ўзве­дзе­на­га жыл­ля па рэ­гі­ё­не, у дру­гой — 44,5%. З па­чат­ку го­да ў гэ­тых рэ­гі­ё­нах па­бу­да­ва­на 59% ад уся­го ўзве­дзе­на­га ў экс­плу­а­та­цыю ін­ды­ві­ду­аль­на­га жыл­ля па кра­і­не.

Ся­род кра­ін СНД — мы лі­да­ры

Ра­бот­ні­кі ста­тыс­тыч­на­га ка­мі­тэ­та пад­лі­чы­лі та­кі па­каз­чык, як увод жы­лых да­моў (квад­рат­ныя мет­ры агуль­най пло­шчы) на ты­ся­чу ча­ла­век на­сель­ніц­тва ў кра­і­нах СНД. Па гэ­тым па­ра­мет­ры Бе­ла­русь апя­рэдж­вае ўсіх сва­іх су­се­дзяў. Так, за мі­ну­лы год на ты­ся­чу ча­ла­век у нас бы­ло па­бу­да­ва­на 553 квад­рат­ныя мет­ры жыл­ля, што на 62 «квад­ра­ты» больш, чым у Ра­сіі, і ў 2,2 ра­за больш, чым ва Укра­і­не.

Па за­бяс­пе­ча­нас­ці жыл­лём на ад­на­го жы­ха­ра кра­і­ны мы ма­ем 25,7 кв. м. У Ра­сіі і ва Укра­і­не гэ­ты па­каз­чык скла­дае ад­па­вед­на 23, і 23,8 «квад­ра­таў» на ча­ла­ве­ка.

Да­вед­ка

За 9 ме­ся­цаў го­да па лі­ніі дзярж­за­ка­зу ў Бе­ла­ру­сі па­бу­да­ва­на ка­ля 4,8 ты­ся­чы ква­тэр агуль­най пло­шчай 283 тыс. кв. м жыл­ля. Гэ­та пры­клад­на 7% ад уся­го аб'­ёму па­бу­да­ва­на­га ў кра­і­не жыл­ля за гэ­ты пе­ры­яд.

Па ста­не на па­ча­так каст­рыч­ні­ка ў кра­і­не пра­цяг­ва­ец­ца бу­даў­ніц­тва 1757 жы­лых да­моў (без улі­ку да­моў пры­ват­на­га сек­та­ра). Ся­род іх і 890 да­моў, якія бу­ду­юц­ца з пе­ра­вы­шэн­нем тэр­мі­наў уз­вя­дзен­ня.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.