Вы тут

Самыя-самыя


Ка­му рас­кры­ва­юц­ца сак­рэ­ты ся­мей­на­га шчас­ця і гар­мо­ніі?

Якой му­сіць быць узор­ная сям'я — ня­хай не ідэа­льная, але вель­мі бліз­кая да ідэа­лу? Знай­сці ад­каз на гэ­тае пы­тан­не спра­ба­ва­лі ў мі­ну­лую пят­ні­цу фі­на­ліс­ты, гле­да­чы і суд­дзі 2-га рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су «Сям'я го­да».

28-32

На­са­мрэч 7 сем'­яў — удзель­ніц з роз­ных рэ­гі­ё­наў кра­і­ны пры­бы­лі ў ста­лі­цу за­га­дзя, за не­каль­кі дзён да вы­ра­шаль­на­га ве­ча­ра. Мін­гар­вы­кан­кам пад­рых­та­ваў для ўсіх баць­коў і дзя­цей на­сы­ча­ную пра­гра­му, у тым лі­ку па­ход у цырк і на­вед­ван­не дэль­фі­на­рыя. Але га­лоў­ны­мі за­ста­ва­лі­ся, без­умоў­на, рэ­пе­ты­цыі. Бо да гэ­та­га фі­наль­на­га вы­ступ­лен­ня сем'і рых­та­ва­лі­ся прак­тыч­на больш за год — зды­ма­ю­чы ві­дэа­філь­мы пра свой лад жыц­ця, су­мес­ны по­быт і ад­па­чы­нак, вы­ву­ча­ю­чы ўлас­ны ра­да­вод, пра­хо­дзя­чы па­пя­рэд­ні ад­бор у сва­іх ра­ё­нах і аб­лас­цях, рас­пра­цоў­ва­ю­чы са­цы­яль­на знач­ныя пра­ек­ты «Мая сям'я — мая кра­і­на», якія бы­лі б ці­ка­выя для рэа­лі­за­цыі не толь­кі ў ін­шых асоб­на ўзя­тых сем'­ях, але і ў больш шы­ро­кіх маш­та­бах, на га­рад­скім, ра­ён­ным ці на­ват рэс­пуб­лі­кан­скім уз­роў­ні. Удзель­ні­кі за­кра­на­лі са­мыя роз­ныя сфе­ры: даб­ра­чын­ная дзей­насць і доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не род­ных га­ра­доў, рух у аба­ро­ну жыц­ця кож­на­га дзі­ця­ці і ар­га­ні­за­цыя су­мес­на­га баў­лен­ня ча­су, агі­та­цыя за вя­лі­кія сем'і і за зда­ро­вы, ак­тыў­ны лад жыц­ця... І хоць, зда­ец­ца, ужо кож­ны крок быў шмат ра­зоў ад­рэ­пе­та­ва­ны, а сцэ­на­рый ра­зам з пра­фе­сій­ны­мі рэ­жы­сё­ра­мі-па­ста­ноў­шчы­ка­мі пра­ду­ма­ны да дро­бя­зяў, усё ад­но да­рос­лыя хва­ля­ва­лі­ся, як дзе­ці, а дзе­ці, на­ад­ва­рот, пра­нік­лі­ся сва­і­мі ро­ля­мі і зра­бі­лі­ся вель­мі ад­каз­ны­мі.

За пяць хві­лін да па­чат­ку ім­прэ­зы нам уда­ло­ся па­гу­та­рыць са стар­шы­нёй арг­ка­мі­тэ­та кон­кур­су «Сям'я го­да 2014», на­мес­ні­кам кі­раў­ні­ка бе­ла­рус­ка­га ўра­да Ана­то­лем То­зі­кам. Ён, у пры­ват­нас­ці, пры­ад­крыў сак­рэт, па якіх кры­тэ­ры­ях жу­ры ацэнь­вае та­кіх роз­ных удзель­ні­каў (ся­род баць­коў — і ра­бо­чыя, і ар­тыс­ты, і прад­пры­маль­ні­кі, пры­чым ва ўсіх ад­мет­ныя за­хап­лен­ні і свае тра­ды­цыі):

— Мы па­гля­дзе­лі, як удзель­ні­кі пра­яві­лі ся­бе на ад­бо­рач­ных эта­пах, на­коль­кі яны рэа­лі­за­ва­лі ся­бе не толь­кі ў сям'і, але і ў гра­мад­скім жыц­ці, у твор­час­ці, у спор­це, а сён­ня па­гля­дзім, хто па­ка­жа ся­бе най­больш згур­та­ва­най і ці­ка­вай ка­ман­дай, з якой ха­це­ла­ся б браць прык­лад ін­шым.

28-34

— Ана­толь Афа­нась­е­віч, а вам не зда­ец­ца, што ў эмб­ле­ме кон­кур­су ча­гось­ці не ха­пае? — па­ці­ка­ві­лі­ся мы ў стар­шы­ні арг­ка­мі­тэ­та.

— Ча­го, на­прык­лад?

— Сям'я — гэ­та ж не толь­кі баць­кі і дзе­ці, але так­са­ма ба­бу­лі і дзя­ду­лі. Мо­жа, пла­ну­ец­ца ў на­ступ­ных кон­кур­сах больш ак­тыў­на пры­цяг­ваць да ўдзе­лу ста­рэй­шае па­ка­лен­не?

— А ве­да­е­це, доб­рая ідэя! У прын­цы­пе, ба­бу­лям і дзя­ду­лям ні­хто не за­ба­ра­няў і сё­ле­та да­лу­чыц­ца да кон­кур­су, але на­да­лей, мяр­кую, вар­та больш пра­сты­му­ля­ваць удзел яшчэ ад­на­го па­ка­лен­ня, яко­му так­са­ма ёсць што ска­заць і па­ка­заць дзе­цям і ўну­кам.

...Ні­бы­та па­чуў­шы на­шу раз­мо­ву, сям'я Дзят­ла­вых з Вет­кі пры­ем­на ўра­зі­ла тым, што прад­ста­ві­ла ся­бе на сцэ­не тры­ма па­ка­лен­ня­мі: тра­іх дзя­цей і баць­коў Юлію і Анд­рэя пад­тры­ма­лі цёт­ка Ган­на, ба­бу­ля Та­ма­ра і дзед Мі­ха­іл. Ды не прос­та пад­тры­ма­лі, а да­лі та­кі май­стар-клас па на­род­ных пес­нях і тан­цах, што ўся за­ла, зда­ец­ца, па­ча­ла пры­туп­ваць у лад. Ан­жэ­ла і Ва­ле­рый Лы­сыя з Брэс­та па­дзя­лі­лі­ся ці­ка­вай за­вя­дзён­кай: з 1953 го­да ў сям'і збі­ра­юць і за­хоў­ва­юць ма­не­ты з да­та­мі на­ра­джэн­ня чле­наў сям'і. Тац­ця­на і Аляк­сандр Ні­кан­чук па­ка­за­лі пры­сут­ным, якая гэ­та ці­ка­вая спра­ва — вы­ву­чаць улас­ны ра­да­вод і ве­даць пра­ба­буль і пра­дзе­даў не толь­кі па ім­ёнах і проз­ві­шчах, але і па тым, які ма­тэ­ры­яль­ны след яны па­кі­ну­лі на зям­лі — хто пі­саў кні­гі, хто ву­чыў дзя­цей, хто вы­шы­ваў уні­каль­ныя руч­ні­кі... Твор­чая сям'я Хар­лан­чу­коў-Южа­ко­вых, ня­гле­дзя­чы на тое, што з дня на дзень му­сі­ла з'я­віц­ца на свет іх пя­тае дзі­ця, вы­сту­пі­ла ў поў­ным скла­дзе і «да­ка­па­ла­ся» ў вы­ву­чэн­ні ся­мей­най па­мя­ці аж­но да ча­соў пер­ша­дру­ка­ра Ска­ры­ны, вытанчаных па­не­нак і вы­са­ка­род­ных ры­ца­раў. Вя­лі­кая сям'я Ка­нец­кіх з Ваў­ка­выс­ка, на­ад­ва­рот, зра­бі­ла цал­кам «зям­ную» прэ­зен­та­цыю і на ўлас­ным пры­кла­дзе па­ка­за­ла, якім пры­го­жым мо­жа быць ага­род, ка­лі ў ім доб­ра ўра­дзі­ла не толь­кі ка­пус­та, але і вы­рас­лі 6 сы­ноў і 7 да­чок. Мін­ча­не Воль­га і Дзміт­рый Ка­ла­соў­скія па­дзя­лі­лі­ся за­баў­ны­мі фак­та­мі са свай­го жыц­ця: роз­ні­ца па­між усі­мі іх ча­тыр­ма дзець­мі — роў­на 5,5 га­доў, а з па­чат­ко­вых лі­тар ім­ёнаў дзя­цей скла­да­ец­ца па­ро­да лю­бі­ма­га са­ба­кі — моп­са. Сям'я Бя­ду­лі­ных з Ма­гі­лё­ва, у якой га­ду­юц­ца 5 дзя­цей, па­раў­ноў­ва­ла ся­бе з нот­ным ста­нам і спра­ба­ва­ла рас­крыць сак­рэт са­праўд­най гар­мо­ніі... Ка­мусь­ці да­па­ма­гаў сцэ­ніч­ны во­пыт, ка­мусь­ці — ка­манд­ны дух, для не­ка­га най­леп­шым сты­му­лам бы­лі за­вад­ныя «кры­чал­кі» груп пад­трым­кі з усіх аб­лас­цей. У вы­ні­ку аб­са­лют­на кож­ная сям'я-ўдзель­ні­ца, ня­гле­дзя­чы на над­звы­чай­нае хва­ля­ван­не і пэў­ныя тэх­ніч­ныя праб­ле­мы пад­час вы­ступ­лен­няў, здо­ле­ла здзі­віць і за­пом­ніц­ца!

28-33

Не­здар­ма жу­ры, каб аца­ніць глы­бі­ню і паў­на­ту ся­мей­на­га шчас­ця, да­вя­ло­ся ра­іц­ца ка­ля 40 хві­лін, каб вы­нес­ці кан­чат­ко­вы вер­дыкт, ка­му ж ад­даць пе­ра­мо­гу. Тры­ум­фа­та­ра­мі сё­ле­та, па агуль­ным ра­шэн­ні суд­дзяў, ста­ла сям'я Ні­кан­чу­коў з На­ва­по­лац­ка, «се­раб­ро» — у баць­коў і 13 дзя­цей сям'і Ка­нец­кіх з Ваў­ка­выс­ка, «брон­за» да­ста­ла­ся сям'і Хар­лан­чу­коў-Южа­ко­вых, якія прад­стаў­ля­лі на кон­кур­се Мін­скую воб­ласць. Да га­на­ро­вых дып­ло­маў за пер­шае, дру­гое і трэ­цяе мес­цы да­да­лі­ся ма­тэ­ры­яль­ныя бо­ну­сы — гра­шо­выя пры­зы па­ме­рам ад
7 з ліш­нім да амаль 15 міль­ё­наў руб­лёў. Зрэш­ты, каш­тоў­ныя па­да­рун­кі ад ар­га­ні­за­та­раў і спон­са­раў — тэ­ле­ві­за­ры, ноў­тбу­кі, муль­ты­вар­кі, вя­ліз­ныя ста­ло­выя сер­ві­зы, на­бо­ры бя­ліз­ны, кас­ме­ты­кі, за­пра­шаль­ні­кі ў аква­парк, са­лод­кія пры­зы і шмат ча­го яшчэ — атры­ма­лі ўсе без вы­клю­чэн­ня сем'і-фі­на­ліс­ты.

— Мы вель­мі шчас­лі­выя, але та­кія стом­ле­ныя, — пры­зна­лі­ся пас­ля аб­вя­шчэн­ня вы­ні­каў пе­ра­мож­цы. Ма­ле­ча, якая цярп­лі­ва вы­тры­ма­ла больш як 4-га­дзін­нае шоу, за­сы­на­ла лі­та­раль­на на ру­ках у баць­коў. Больш да­рос­лыя ад­зна­ча­лі, што ўра­жан­няў ад кон­кур­су хо­піць, ві­даць, на цэ­лы год...

На­га­да­ем, кон­курс «Сям'я го­да» пра­во­дзіц­ца ў на­шай кра­і­не адзін раз на два га­ды ў рам­ках рэа­лі­за­цыі На­цы­я­наль­най пра­гра­мы дэ­ма­гра­фіч­най бяс­пе­кі. Ар­га­ні­за­та­ра­мі яго вы­сту­па­юць Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны на­сель­ніц­тва Бе­ла­ру­сі і гра­мад­скае аб'­яд­нан­не «Бе­ла­рус­кі са­юз жан­чын», парт­нё­ра­мі — мі­ніс­тэр­ствы ін­фар­ма­цыі, куль­ту­ры, аду­ка­цыі, усе абл­вы­кан­ка­мы і Мін­скі гар­вы­кан­кам, гра­мад­скія аб'­яд­нан­ні і між­на­род­ныя ар­га­ні­за­цыі. Упер­шы­ню кон­курс ад­быў­ся ў 2012-м, і та­ды пе­ра­мо­гу атры­ма­ла сям'я Глаз­ко­вых з Ма­гі­лё­ва. Сё­ле­та ж па пе­рай­ман­не во­пы­ту, як па­бу­да­ваць са­праў­ды моц­ную і друж­ную сям'ю, звяр­тай­це­ся ў На­ва­по­лацк, да Ні­кан­чу­коў: Аляк­санд­ра, Тац­ця­ны, Мар­ка, На­стас­сі і Са­фіі.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Фо­та Яў­ге­на ПЯ­СЕЦ­КА­ГА

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.