Вы тут

Нас стала больш


Коль­касць на­сель­ніц­тва Бе­ла­ру­сі на 1 каст­рыч­ні­ка гэтага го­да скла­ла 9 млн 475,1 тыс. ча­ла­век і ў па­раў­на­нні з па­чат­кам го­да па­вя­лі­чы­ла­ся на 6 тыс. 929 ча­ла­век. Пра гэ­та «Звяз­дзе» па­ве­да­мі­лі ў На­цы­я­наль­ным ста­тыс­тыч­ным ка­мі­тэ­це.

У сту­дзе­ні—ве­рас­ні гэ­та­га го­да ў на­шай кра­і­не на­ра­дзі­лі­ся 89 241 ча­ла­век, па­мер­лі — 90 786 ча­ла­век. У цэ­лым па кра­і­не за на­зва­ныя ме­ся­цы коль­касць па­мер­лых пе­ра­вы­сі­ла коль­касць на­ро­джа­ных на 1,7% (у сту­дзе­ні—ве­рас­ні 2013 — на 7,1%). На­ту­раль­нае змян­шэн­не на­сель­ніц­тва ў сту­дзе­ні—ве­рас­ні 2014 го­да ў па­раў­на­нні з ад­па­вед­ным пе­ры­я­дам 2013 го­да па­мен­шы­ла­ся на 75,3% і скла­ла 1 тыс. 545 ча­ла­век.

Коль­касць жы­ха­роў па­вя­лі­чы­ла­ся ў Мін­ску з 1 млн 921,8 тыс. ча­ла­век на 1 сту­дзе­ня 2014 го­да да 1 млн 929,3 тыс. на 1 каст­рыч­ні­ка, у Мін­скай воб­лас­ці — з 1 млн 402,7 тыс. ча­ла­век да 1 млн 407, 2 тыс. ча­ла­век, у Брэсц­кай воб­лас­ці — з 1 млн 388,5 тыс. да 1 млн 390,5 тыс. ча­ла­век. У ас­тат­ніх рэ­гі­ё­нах рэс­пуб­лі­кі коль­касць жы­ха­роў ня­знач­на змен­шы­ла­ся. У вы­ні­ку на 1 каст­рыч­ні­ка ў Го­мель­скай воб­лас­ці на­ліч­ва­ла­ся 1 млн 424,2 тыс. ча­ла­век, у Ві­цеб­скай воб­лас­ці — 1 млн 199 тыс. ча­ла­век, У Ма­гі­лёў­скай — 1 млн 71,3 тыс., у Гро­дзен­скай —
1 млн 53,6 тыс. ча­ла­век.

Свят­ла­на Бусь­ко.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?