Вы тут

Начное «сафары» начальнікаў


Ноч­чу ў зо­не ад­каз­нас­ці Са­лі­гор­скай між­рай­інс­пек­цыі ахо­вы жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту бы­лі за­тры­ма­ны дзве служ­бо­выя асо­бы — ды­рэк­тар ад­на­го з ляс­га­саў ста­ліч­най воб­лас­ці і га­лоў­ны ін­жы­нер птуш­ка­фаб­ры­кі.

— За­тры­ма­ныя па­ля­ва­лі за­ба­ро­не­ным спо­са­бам: вы­соч­ва­лі зве­ра пры да­па­мо­зе пад­стволь­на­га ліх­та­ра, пе­ра­соў­ва­ю­чы­ся пры гэ­тым на аў­та­ма­бі­лі па пра­сё­лач­най да­ро­зе, — па­ве­да­мі­ла прэс-сак­ра­тар Дзяр­жаў­най ін­спек­цыі ахо­вы жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Воль­га Гра­мо­віч. — У па­ру­шаль­ні­каў кан­фіс­ка­ва­ны два за­ра­джа­ныя ка­ра­бі­ны з пры­цэ­лам нач­но­га ба­чан­ня, а так­са­ма бо­еп­ры­па­сы. На служ­бо­вы аў­та­ма­біль на­кла­дзе­ны арышт. Да­рэ­чы, у яго са­ло­не дзярж­ін­спек­та­ры знай­шлі стрэ­ля­ную гіль­зу. Вы­ра­ша­ец­ца пы­тан­не кры­мі­наль­най ад­каз­нас­ці служ­бо­вых асоб — за не­за­кон­нае па­ля­ван­не, здзейс­не­нае з вы­ка­ры­стан­нем ме­ха­ніч­на­га транс­парт­на­га срод­ку.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.