Вы тут

Рэгулярнае ўжыванне чаю зніжае крывяны ціск


На­ву­коў­цы пра­ана­лі­за­ва­лі да­ныя 25 да­сле­да­ван­няў, у якіх вы­ву­ча­ла­ся су­вязь па­між ча­ем і ар­тэ­рыя­льным ціс­кам. Яны вы­яві­лі: не­вя­лі­кая коль­касць чаю не ўплы­вае на кры­вя­ны ціск. А вось доў­га­тэр­мі­но­вае ўжы­ван­не гэ­та­га на­пою (на пра­ця­гу 12 тыд­няў і больш), як ака­за­ла­ся, вель­мі ка­рыс­нае для зда­роўя, пе­рад­ае Scіence World Report. У лю­дзей, якія пі­лі чай на пра­ця­гу як мі­ні­мум трох ме­ся­цаў, сіс­та­ліч­ны ар­тэ­рыя­льны ціск зні­зіў­ся на 2,6 мі­лі­мет­ра ртут­на­га слуп­ка, а дыя­ста­ліч­ны — на 2,2 мі­лі­мет­ра. Па­вод­ле слоў на­ву­коў­цаў, на­ват та­кое не­вя­лі­кае зні­жэн­не ціс­ку ста­ноў­ча ўплы­вае на зда­роўе сэр­ца. Па­дзен­не сіс­та­ліч­на­га ціс­ку на 2,6 мі­лі­мет­ра ртут­на­га слуп­ка змян­ша­ла ры­зы­ку раз­віц­ця ін­суль­ту на 8%, смя­рот­насць ад ішэ­міч­най хва­ро­бы сэр­ца на 5% і смя­рот­насць у цэ­лым — на 4%. Ка­рыс­ней за ўсё быў зя­лё­ны чай. Ад­ра­зу за ім ішоў чор­ны. Ня­гле­дзя­чы на вы­яў­ле­ную су­вязь, да­след­чы­кі не змаг­лі вы­зна­чыць ап­ты­маль­ную коль­касць куб­каў. Ад­нак па­пя­рэд­нія да­сле­да­ван­ні па­ка­за­лі: трэ­ба рэ­гу­ляр­на вы­пі­ваць 3-4 куб­кі чаю за дзень.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.