Вы тут

Цмок на камені, ці Як я шукаў метэарыт


Іван Аляк­санд­ра­віч Яно­віч, жы­хар вёс­кі Чар­ні­цы Лёз­нен­ска­га ра­ё­на, у сва­ёй ка­лек­цыі мае ня­ма­ла ці­ка­вых зна­хо­дак. Лі­та­раль­на ў ага­ро­дзе ён знай­шоў ма­не­ту па­за­мі­ну­ла­га ста­год­дзя. У на­ва­кол­лях уласнага до­ма на во­чы яму тра­пі­лі… бе­лы мар­мур і «мар­скія ка­мя­ні». Пры­знаў­ся, што знай­шоў і ка­ва­лак ме­тэа­ры­ту. Вяс­ко­вы ін­тэ­лі­гент за­хап­ля­ец­ца края­знаў­ствам, вы­дат­на ва­ло­дае ня­мец­кай мо­вай. На­ват збі­раў­ся ды­сер­та­цыю аба­ра­няць…

28-15

—Я не лі­чу, што ў мя­не дар неш­та зна­хо­дзіць — прос­та за­ўва­жаю ўся­кія «дро­бя­зі». Той жа мар­мур… Знай­шоў яго ка­ля да­ро­гі. Ві­даць, даў­но ўпаў — ка­лі яго вез­лі ў Ра­сію. Ду­маю, што гэ­ты ка­мень мог быць вы­ка­ры­ста­ны для ства­рэн­ня па­ста­мен­та пом­ні­ка. У ста­ра­даў­нія ча­сы мі­ма на­шай вёс­кі вез­лі шмат та­ва­раў, мно­гія іш­лі ў Кі­еў па­кла­ніц­ца мо­шчам свя­тых. Ду­ма­е­це, што Чар­ні­цы — та­кая наз­ва, бо ад­най­мен­ных ягад мно­га? Не, чар­ні­ца­мі на­зы­ва­лі… ма­на­шак, та­му што яны ў чор­ным адзен­ні. Яны спы­ня­лі­ся тут, каб ад­па­чыць і зноў ад­пра­віц­ца ў шлях, — рас­каз­вае Іван Аляк­санд­ра­віч.

Яму ідзе вось­мы дзя­ся­так. Га­на­рыц­ца тым, што ро­дам з Па­лес­ся. Пра­ца­ваў на­стаў­ні­кам, ды­рэк­та­рам шко­лы-ін­тэр­на­та… Шмат па­да­рож­ні­чаў. Пад­час на­шай раз­мо­вы «ад­крыў ва­ен­ную тай­ну»: яму да­вя­ло­ся слу­жыць на Ку­бе ў ра­кет­ных вой­сках. Бы­ло гэ­та ў ча­сы вя­до­ма­га Ка­рыб­ска­га кры­зі­су, пад­час праў­лен­ня Хру­шчо­ва і Ке­нэ­дзі, ка­лі ледзь не па­ча­ла­ся ядзер­ная вай­на.

Па­куль гу­та­ры­лі, з ле­су з гры­ба­мі прый­шла яго жон­ка Тац­ця­на Фё­да­раў­на (на фота), якая так­са­ма пра­ца­ва­ла ў шко­ле. Жан­чы­на па­ка­за­ла ка­лек­цыю ма­нет — у асноў­ным са­вец­ка­га ча­су. Мя­не за­ці­ка­віў мя­шо­чак з іе­рог­лі­фа­мі, з яко­га яна вы­сы­па­ла ка­пей­кі і руб­лі.

—Гэ­ты мя­шок мой дзядзь­ка з вай­ны пры­вёз. Ён ва­я­ваў з япон­ца­мі. Што на мяш­ку на­пі­са­на, не ве­даю. Але ж па­гля­дзі­це: коль­кі га­доў прай­шло з той вай­ны, а мя­шок быц­цам учо­ра зра­бі­лі, — ка­жа Тац­ця­на Фё­да­раў­на.

Яны па­ка­за­лі мне шмат ці­ка­ва­га. Ка­лі па­чуў пра ка­мень з «вы­явай» цмо­ка, па­пра­сіў па­ка­заць. А вось «ме­тэа­рыт» так і не знай­шлі — за­бы­лі­ся, ку­ды па­кла­лі. Абя­ца­лі па­ве­да­міць, ка­лі зной­дуць. А фо­та ка­ме­ня я па­ка­заў спе­цы­я­ліс­ту.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

—Не, на­ву­ко­вай сен­са­цыі тут не атры­ма­ец­ца. Ка­мень з вы­явай цмо­ка — звы­чай­ны. На­са­мрэч пры­ро­да і час час­та бы­ва­юць вы­дат­ны­мі мас­та­ка­мі. Вось і ў мя­не ёсць ка­мень, на якім вы­ява ча­ла­веч­ка. Але не мас­так ка­мен­на­га ве­ку яго на­ма­ля­ваў… На­конт ме­тэа­ры­та — ка­неш­не, бы­ло б ці­ка­ва яго ўба­чыць, ка­лі гэ­та на­са­мрэч ка­мень з ня­бё­саў. Мож­на ад­пра­віць яго ў Мінск на экс­пер­ты­зу. На­коль­кі я ве­даю, там ёсць спе­цы­яль­ная ла­ба­ра­то­рыя, — кан­суль­туе мя­не Ва­ле­рый Шы­ша­наў, на­мес­нік ды­рэк­та­ра Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га края­знаў­ча­га му­зея па на­ву­ко­вай пра­цы.

У лю­бым вы­пад­ку мож­на па­ра­да­вац­ца за пен­сі­я­не­раў, якія ба­чаць пры­га­жосць у ка­мя­нях і пры­кмя­ча­юць тое, на што ін­шыя і ўва­гі б не звяр­ну­лі.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ. Фо­та аў­та­ра.

Лёз­нен­скі ра­ён

 

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.