Вы тут

«Малюеш нейкі жаночы вобраз — атрымліваецца падабенства з жонкай»


Кні­гі «Пес­ня пе­сень ца­ра Са­ла­мо­на» з се­рыі «Аrt book» на анг­лій­скай і італь­ян­скай мо­вах з ілюст­ра­цы­я­мі гро­дзен­ска­га гра­фі­ка Юрыя Яка­вен­кі бы­лі ня­даў­на прэ­зен­та­ва­ны ў вы­ста­вач­най за­ле го­ра­да над Нё­ма­нам. А не­ўза­ба­ве — з 30 каст­рыч­ні­ка — гэ­тыя і ін­шыя ра­бо­ты мас­та­ка бу­дуць прад­стаў­ле­ны ў На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы Бе­ла­ру­сі. Кні­гі «па ма­ты­вах» Са­ла­мо­на (ты­ра­жом 130 эк­зэмп­ля­раў кож­ная) вы­да­дзе­ны ў Іта­ліі. Як і ка­лісь­ці, усё ра­бі­ла­ся ўруч­ную, на спе­цы­яль­най па­пе­ры і ў да­ра­гім ску­ра­ным пе­ра­плё­це. Пас­ля «Пес­ні пра зуб­ра» Мі­ко­лы Гу­соў­ска­га гэ­та ўжо дру­гі па­доб­ны пра­ект з удзе­лам Юрыя Яка­вен­кі.

28-4

Зрэш­ты, на­ша раз­мо­ва атры­ма­ла­ся не толь­кі пра мас­тац­тва, але і пра… фут­бол.

З па­ва­гай да гіс­то­рыі

—Як з'я­ві­ла­ся ідэя пра­ілюст­ра­ваць кні­гу «Пес­ня пе­сень ца­ра Са­ла­мо­на»?

—За­ду­ма гэ­та­га пра­ек­та ў не­чым па­доб­ная на па­пя­рэд­ні — «Пес­ню пра зуб­ра». Та­ды мной ру­ха­ла жа­дан­не ад­на­віць гіс­та­рыч­ную спра­вяд­лі­васць, бо Гу­соў­скі пі­саў паэ­му па за­мо­ве Па­пы Рым­ска­га Льва Х, але той па­мёр, і ў Іта­ліі яна так і не бы­ла вы­да­дзе­на. Нам з італь­ян­скім дру­ка­ром Джу­лі­я­на Яка­му­чы за­ха­це­ла­ся зра­біць гэ­та ў наш час. І бы­ло вель­мі сім­ва­ліч­на, што гэ­тая кні­га ўсё ж тра­пі­ла ў Ва­ты­кан: та­га­час­ны мі­ністр за­меж­ных спраў на­шай кра­і­ны Сяр­гей Мар­ты­наў уру­чыў яе Па­пе Рым­ска­му Бе­не­дык­ту XVІ у якас­ці па­да­рун­ка ад Бе­ла­ру­сі.

Што ж ты­чыц­ца «Пес­ні пе­сень ца­ра Са­ла­мо­на», дык тут так­са­ма ёсць пэў­ны бе­ла­рус­кі «след». Яе, як вя­до­ма, вы­да­ваў не­вя­лі­кай кніж­кай Фран­цыск Ска­ры­на. І мне за­ха­це­ла­ся не тое каб яе пе­ра­вы­даць, а зра­біць гэ­та ў су­час­ным вы­ка­нан­ні — у вы­гля­дзе свое­асаб­лі­ва­га па­пу­ры з тэкс­та­мі і ілюст­ра­цы­я­мі. Тым больш што на­блі­жа­ец­ца 500‑га­до­вы юбі­лей пер­ша­га вы­дан­ня ска­ры­наў­скай Біб­ліі. Гэ­тую ідэю, шу­ка­ю­чы спон­сар­скай пад­трым­кі, пра­па­на­ваў ад­на­му з бе­ла­рус­кіх бан­каў, але яна, ма­быць, «не за­ча­пі­ла». Ду­маў ужо, што ні­чо­га не атры­ма­ец­ца. Але рап­там італь­ян­цы, у парт­нёр­стве з які­мі ра­бі­ла­ся «Пес­ня пра зуб­ра», пра­па­на­ва­лі паў­дзель­ні­чаць у пра­ек­це «Пес­ні пе­сень ца­ра Са­ла­мо­на» ў, так бы мо­віць, свец­кім ва­ры­ян­це.

—Якім чы­нам вы­ра­шы­лі пад­сту­піц­ца да гэ­та­га ле­ген­дар­на­га тво­ра, бо іс­нуе шмат роз­ных яго тлу­ма­чэн­няў?

—Гэ­тая паэ­ма мо­жа зда­вац­ца лёг­кай, праз­рыс­тай і не над­та шмат­знач­най. Але, тым не менш, са­праў­ды ёсць шмат не толь­кі чыс­та свец­кіх, але і рэ­лі­гій­ныя тлу­ма­чэн­няў — роз­ных у ка­та­лі­коў, пра­ва­слаў­ных, пра­тэ­стан­таў, іў­дзе­яў. Та­му паў­ста­ла скла­да­нае пы­тан­не: які тэкст браць за асно­ву? Вы­ра­шы­лі зра­біць дзве кні­гі: ад­ну — на італь­ян­скай мо­ве, дру­гую — на анг­лій­скай. Італь­ян­ская вер­сія, па­коль­кі кні­гу част­ко­ва па­він­ны бы­лі спан­сі­ра­ваць з Ва­ты­ка­на, па­він­на бы­ла быць больш, так бы мо­віць, стры­ма­най, з мі­ні­му­мам эро­ты­кі. А анг­лій­ская — больш эра­тыч­ная.

Жа­но­чыя воб­ра­зы: асця­рож­на, без пош­лас­ці

—Пэў­на, ка­лек­цы­я­не­ры на­рэш­це да­ча­ка­лі­ся: у твор­час­ці Юрыя Яка­вен­кі з'я­ві­лі­ся та­кія эра­тыч­ныя воб­ра­зы жан­чын… Да­рэ­чы, а ча­му іх бы­ло ня­шмат ра­ней?

—Муж­чын­скія воб­ра­зы ўсё ж больш бру­таль­ныя. Ка­лі браць твар, ру­кі, це­ла — там у іх заў­сё­ды ёсць за што «за­ча­піц­ца» (кос­ці, мыш­цы, ней­кія звяз­кі) і вы­раз­на гэ­та зра­біць. А жан­чы­на больш, так бы мо­віць, «аб­ця­каль­ная», круг­лень­кая, і та­му пе­ра­даць гэ­ты воб­раз вель­мі скла­да­на. Так, ёсць шмат мас­та­коў, якія гэ­тым зай­ма­юц­ца. Ёсць эра­тыч­нае, сек­су­аль­нае і на­ват пар­наг­ра­фіч­нае. І мно­гія ка­лек­цы­я­не­ры гэ­та куп­ля­юць. Але для мя­не важ­на бы­ло за­ха­ваць свой твор­чы твар, стыль — і ка­лі неш­та спра­ба­ваць, то асця­рож­на, без пош­лас­ці. Спа­дзя­ю­ся, што так і атры­ма­ла­ся ў «Пес­ні пе­сень ца­ра Са­ла­мо­на».

28-5

—Мо­жа, жа­но­чыя воб­ра­зы для гэ­тай кні­гі ра­бі­лі­ся з ней­кай на­ту­ры?

—Не, яны збор­ныя. Але, як ні дзіў­на… Быц­цам у эс­кіз­ным ва­ры­ян­це ма­лю­еш ней­кі збор­ны жа­но­чы воб­раз, а на «вы­ха­дзе» гля­дзіш — па­да­бен­ства з жон­кай. Не­як аў­та­ма­тыч­на так атрым­лі­ва­ец­ца.

Да­рэ­чы, да глы­бі­ні жа­но­ча­га воб­ра­зу да­кра­нуў­ся і та­ды, ка­лі ра­зам з гэ­тай кні­гай вы­кон­ва­ла­ся ін­шая ра­бо­та, «ЕВАн­гел­ле», — у парт­нёр­стве з грэ­час­кім біз­нес­ме­нам, ме­цэ­на­там, паэ­там Хрыс­та­сам Яна­кі­сам. У яго бы­ла паэ­ма, пры­све­ча­ная цяж­ка хво­рай жон­цы Еве — пра тое, як гэ­тая жан­чы­на па­ку­туе, зма­га­ец­ца за жыц­цё, як ён яе аба­жае. З гэ­тым грэ­час­кім мен­та­лі­тэ­там, ка­лі жан­чы­на ўва­саб­ля­ец­ца ў ба­гі­ню. Трэ­ба бы­ло гэ­ты боль, па­ку­ты па­ка­заць мак­сі­маль­на яск­ра­ва, не апош­ліць, пе­ра­ўтва­рыць у ней­кі вя­лі­кі ча­ла­ве­чы сім­вал. Пе­ра­да мной ад­ра­зу ста­ві­ла­ся жорст­кая за­да­ча: ра­бо­та па­він­на быць як вай­на па­між жыц­цём і смер­цю. Хрыс­тас Яна­кіс за­стаў­ся за­да­во­ле­ны гра­вю­ра­мі, ад­нак праз ней­кі час па­ве­да­міў мне, што ад­мо­віў­ся ад пуб­лі­ка­цыі гэ­тай паэ­мы, бо не ў ста­не вы­нес­ці па­ку­ты — свае і жон­кі — на шы­ро­кую пуб­лі­ку. Та­му ён на­пі­саў асоб­ныя вер­шы для
«ЕВАн­гел­ля»: 6 ілюст­ра­цый і 6 вер­шаў на грэ­час­кай, анг­лій­скай, рус­кай, італь­ян­скай і кі­тай­скай мо­вах. Мяр­кую, што пас­ля вы­ста­вы ў На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы Бе­ла­ру­сі і на­ва­год­ніх свят гэ­тая ра­бо­та бу­дзе прад­стаў­ле­на ў хра­ме пры Гро­дзен­скай аб­лас­ной клі­ніч­най баль­ні­цы.

Ад пры­ро­ды, ад Бо­га

—Гра­фі­ка — гэ­та, як пра­ві­ла, чор­нае і бе­лае. Як з'я­ві­ла­ся ад­чу­ван­не ме­на­ві­та гэ­тых ко­ле­раў?

—Мо­жа, ад пры­ро­ды, ад Бо­га. Мне гэ­та ці­ка­ва, і я да­во­лі ра­на зра­зу­меў, што бу­ду спе­цы­я­лі­за­вац­ца ме­на­ві­та на гра­фі­цы. Та­му яшчэ пад­час ву­чо­бы ў Мін­ску, у мас­тац­кай шко­ле-ін­тэр­на­це і тэ­ат­раль­на-мас­тац­кім ін­сты­ту­це, менш зай­маў­ся жы­ва­пі­сам, ду­ма­ю­чы з юнац­кай на­іў­нас­цю, што ён гра­фі­ку не па­трэб­ны. На гэ­тую тэ­му ў мя­не бы­лі на­ват дыс­ку­сіі з пра­фе­са­рам Ша­ран­го­ві­чам. Пас­ля схо­ду на ка­фед­ры Ва­сіль Пят­ро­віч гля­дзеў у мой бок і, не на­зы­ва­ю­чы проз­ві­шча, ка­заў: «Толь­кі з доб­ра­га жы­ва­піс­ца мо­жа атры­мац­ца ня­кеп­скі гра­фік». Усе ра­зу­ме­лі, ка­го гэ­та ты­чыц­ца.

Да­рэ­чы, ця­пер та­кія тэн­дэн­цыі, па вя­лі­кім ра­хун­ку, што жы­ва­піс ста­но­віц­ца больш гра­фіч­ным, а гра­фі­ка — больш жы­ва­піс­най. Ідзе пе­ра­пля­цен­не жан­раў мас­тац­тва, на што ўплы­ва­юць, ка­неш­не, за­пы­ты ка­лек­цы­я­не­раў.

—Бы­вае, што не пра­цу­ец­ца?

—Не. Да ма­ёй ра­дас­ці, та­ко­га твор­ча­га «ха­о­су» ў мя­не ня­ма. Не ска­жу, што ўсё рас­пла­на­ва­на, «рас­кла­дзе­на па па­лі­цах». Ад­нак ка­лі ты хо­чаш быць «на пла­ву» і каб з та­бой пра­ца­ва­лі сур'­ёз­ныя за­каз­чы­кі, то па­ві­нен быць вель­мі ад­каз­ным.

—Гэ­та азна­чае, што ня­ма і вы­хад­ных без пра­цы?

—Маг­чы­ма, я і са­праў­ды заў­зя­ты пра­ца­го­лік. Але га­лоў­нае ў тым, што люб­лю сваю ра­бо­ту і та­му пра­цую на­ват па вы­хад­ных. Ба­ла­зе, дзе­ці ўжо вы­рас­та­юць і па­тра­бу­юць менш ува­гі.

—У іх якія за­хап­лен­ні?

—У дач­кі — му­зы­ка, яна сту­дэнт­ка. А сын ву­чыц­ца ў шко­ле і за­хап­ля­ец­ца фут­бо­лам. Зай­ма­ец­ца, да­рэ­чы, у той жа спар­тыў­най шко­ле пры гро­дзен­скім фут­боль­ным клу­бе, што ка­лісь­ці і я. Ез­джу як ба­лель­шчык на ўсе яго тур­ні­ры — пад­трым­лі­ваю, кры­чу…

Па­трэб­ны не толь­кі ўзна­га­ро­ды, але і кры­ты­кі

—А та­лен­ты ў мас­тац­тве? Як ча­ла­ве­ку, чые ра­бо­ты вы­стаў­ля­юц­ца і за­хоў­ва­юц­ца ў мно­гіх га­ле­рэ­ях і му­зе­ях све­ту, пры­ват­ных ка­лек­цы­ях і які яшчэ ў да­во­лі ма­ла­дым уз­рос­це ўша­на­ва­ны зван­нем га­на­ро­ва­га гра­ма­дзя­ні­на Грод­на, не «за­бран­за­вець», за­стац­ца са­ма­кры­тыч­ным, па­тра­ба­валь­ным да сва­ёй твор­час­ці?

—Па вя­лі­кім ра­хун­ку, за сваю твор­чую дзей­насць я яшчэ ні ра­зу не су­стрэў та­ко­га ча­ла­ве­ка, які мог бы ўзяць і рас­клас­ці маю твор­часць «па па­лі­цах». Не прос­та: «Ах, які ты доб­ры, та­ле­на­ві­ты». А ска­заць: «Гля­дзі, Яка­вен­ка, тут, зда­ец­ца, ты па­мы­ля­еш­ся». І «пры­ціс­нуць» мя­не так, каб цяж­ка бы­ло за­пя­рэ­чыць.

Мне б, ка­неш­не, ха­це­ла­ся су­стрэць та­кіх кры­ты­каў. Ха­ця і без гэ­та­га па­ві­нен зай­мац­ца сам са­бой, бо цу­доў­на ве­да­еш і свае моц­ныя ба­кі, і сла­бас­ці. Мне вель­мі па­да­ба­ец­ца прын­цып, па якім жыў Мі­ке­лан­джэ­ла. Ён лі­чыў, што чар­на­вы ма­тэ­ры­ял мас­та­ка, яго «пот і кроў» не па­він­ны быць на пуб­лі­цы, а толь­кі кан­чат­ко­вы ва­ры­янт, га­то­вае. Та­му ста­ра­юся ана­лі­за­ваць свае хі­бы і ні­ко­лі не вы­пус­каю сла­быя ра­бо­ты за дзве­ры май­стэр­ні, а толь­кі леп­шае. Ад­ра­зу аль­бо з ця­гам ча­су за­бра­коў­ваю ра­бо­ты, якія лі­чу дрэн­ны­мі.

—Да­рэ­чы, на­конт май­стэр­ні…Умо­вы для ра­бо­ты, ві­даць, да­лё­ка не леп­шыя. Ці, мо­жа, тут ёсць ней­кая твор­чая аў­ра? (Юрый Яка­вен­ка і яго­ ка­ле­гі пра­цу­юць у па­мяш­кан­нях дзвюх во­да­на­пор­ных ве­жаў па­бу­до­вы кан­ца ХІХ — па­чат­ку ХХ ст. Яны вя­до­мыя ў Грод­не па мя­нуш­ках «Ка­ся» і «Ба­ся». — Б. П.)

—Пра­цую тут ужо 21 год, і ней­кая аў­ра, пэў­на, са­праў­ды ёсць. Гэ­тыя ве­жы ўжо быц­цам урас­лі ў нас, а мы — у іх, неш­та ад ся­бе пе­рад­алі гэ­та­му ка­мя­ню, да­хам і сце­нам. З ін­ша­га бо­ку, ле­там тут цу­доў­на, а зі­мой да­во­лі цяж­ка: хо­лад, цем­ра, бы­та­вая не­ўлад­ка­ва­насць …А мы ж не ма­ла­дзе­ем, і та­кія ўмо­вы па­чы­на­юць па­сту­по­ва ад­бі­вац­ца на зда­роўі. Ва ўла­ды бы­ла ідэя пе­ра­ся­ліць нас ад­сюль, ства­рыць больш кам­форт­ныя ўмо­вы для ра­бо­ты. Мы ўжо на­ват гля­дзе­лі пра­ект, як мер­ка­ва­ла­ся, не прос­та твор­ча­га, але і ту­рыс­тыч­на­га цэнт­ра, каб лю­дзі пры­хо­дзі­лі і ба­чы­лі мас­та­коў, скульп­та­раў за пра­цай. Бы­ло рас­пла­на­ва­на, дзе ў ка­го бу­дуць май­стэр­ні, яко­га мет­ра­жу. На гэ­тым рэа­лі­за­цыя ідэі па­куль спы­ні­ла­ся.

—Які на­ступ­ны пра­ект у твор­чым «парт­фе­лі»?

—Ця­пер у парт­нёр­стве з вы­шэй­зга­да­ным Хрыс­та­сам Яна­кі­сам ро­бім пра­ект па ма­ты­вах грэ­час­кай мі­фа­ло­гіі, у асноў­ным звя­за­ных з біт­ва­мі. Дзве вя­лі­кія ра­бо­ты ўжо дру­ку­юц­ца ў Іта­ліі, пра­цую над трэ­цяй…

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.